Людзі і справы

«Выціснулі цалкам, але гэта таго варта». Яўген Якуш вярнуўся ў Гродна пасля гастроляў у Сінгапуры

Гродзенскі танцор Яўген Якуш вярнуўся дадому пасля чатырох месяцаў гастроляў у Сінгапуры. За гэты час яму і яго камандзе давялося выступаць на круізных лайнерах, а таксама быць часткай калектыву вядомай кубінскай танцоркі Edglis.

«Мне ўпершыню ўдалося адправіцца на гастролі ў Сінгапур. Паехаў разам са сваёй камандай яшчэ ў пачатку лета, а ў сярэдзіне восені толькі вярнуліся. Выступалі на вялікіх круізных лайнерах. Таксама за час тура атрымалася пабываць у Інданезіі і Малайзіі. Вельмі ўразілі мяне гэтыя месцы сваёй прыгажосцю, ды і надвор’е ўвесь час было добрае. Менавіта за гэта я люблю сваю прафесію: яна дазваляе свет паглядзець і сябе паказаць».

За час гастроляў камандзе Яўгена Якуша даводзілася выступаць з кубінскай салісткай тэатра «Тропiкана» Edglis, якая яшчэ нядаўна працавала са спеваком Энрыке Іглесіясам.

«У нас было Мадэрн Кабарэ шоў новага пакалення. Для мяне гэта быў вялікі вопыт: пастаянныя трэніроўкі, давалі па два канцэрты ў дзень. Гэта рабіла нас мацнейшымі, мы працавалі з найдасведчанейшымі танцорамі. Калі працуеш з такімі людзьмі, хочацца быць з імі на адным узроўні, хочацца максімум з іх узяць. Узровень Edglis вельмі высокі. Сумленна скажу, я ніколі не танцаваў з такімі артыстамі - асабіста мяне яна „выціснула“ цалкам, але гэта таго варта».

Пасля чатырох месяцаў гастроляў каманда Яўгена вярнулася ў Беларусь: танцораў чакалі ў Гродне сем'і.

«Мы спадабаліся ўсім і з намі хацелі далей гастраляваць, але трэба было вяртацца дадому. У маіх дзяўчат ёсць сем'і, якія і так іх доўга не бачылі. Мой склад вельмі мне адданы, у мяне ніколі не ўзнікае з імі складанасцяў і гэта вельмі добра. Магчыма, ужо ў пачатку новага года, мы адправімся на чарговыя гастролі».

Але пакуль Яўген у Беларусі, ён рыхтуе сур’ёзнае шоу ў сталіцы, а ў родным Гродне набірае групу для трэніровак, а таксама дапамагае маме.

«Мы нядаўна прыехалі, але ўжо выступілі ў драмтэатры і атрымалі прыемныя водгукі ад кіраўнікоў культуры. Таксама я буду выкладаць урокі танцаў у Гродне і, вядома, ужо дапамагаю маме з яе дзіцячымі ансамблямі. Уласна там я і пачынаў сваю кар’еру танцора.

Наш горад вельмі творчы, тут шмат таленавітых танцораў і яркіх асоб. Я шмат дзе быў і бачу, што наша гарадская культура цяпер развіваецца ў правільным кірунку. Можа, недзе фінансаў не хапае, але гэта ўсё прыходзіць і ўсяму свой час. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым і рэкламаваць сябе. Без гэтага артысту не выйсці на сур’ёзны ўзровень».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025