«Як у горадзе, куды сталі тысячамі ехаць літоўцы, можа не быць меню на літоўскай мове?». У Гродне абмеркавалі перспектывы турызму

У Гродне прайшоў Форум рэгіянальнага развіцця, арганізаваны кампаніяй «Гавары праўду». На сустрэчы гаварылі пра тое, як зрабіць горад сталіцай турызму, аб праблемах ўзаемадзеяння з уладамі і раз’яднанасці мясцовага бізнесу, піша «Салідарнасць».

На думку экспертаў форуму, увядзенне бязвізавага рэжыму без комплексу мер недастаткова:

— Нельга проста сказаць нам: мы вам далі бязвіз, падпісалі законы, а далей вы самі. Улада і бізнес павінны развіваць турызм разам.

Па словах старшыні Гродзенскай абласной асацыяцыі прадпрымальніцтва Ігара Чарнякова, Гродна мае выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, рэгіён у цэлым багаты прыроднымі рэсурсамі. І што немалаважна: улады пачалі разумець значэнне бізнесу ў якасці стваральнай сілы і рухавіка развіцця рэгіёну.

Ігар Чарнякоў (другі злева)

Але ёсць і праблемы. Сярод іх цэнтралізацыя фінансавання, якая вымывае падаткі з рэгіёну. А таксама высокія рызыкі інвестараў, якія часта сутыкаюцца з перашкодамі з боку ўладаў.
Пры гэтым эксперт адзначыў, што бізнес-супольнасць таксама ёсць за што крытыкаваць:

— Толькі каля 5% бізнэсу аб’яднана ў асацыяцыях. Мы ўсё яшчэ не адчуваем сябе рэальнай сілай, не верым у свае магчымасці. Працэс дэлегавання часткі паўнамоцтваў дзяржавы бізнэсу паступова ідзе, але часта гэтыя паўнамоцтвы проста няма каму перадаваць.

Ігар Чарнякоў распавёў пра плюсы і мінусы гродзенскай турыстычнай галіны. На фоне росту колькасці хостэлаў, гатэляў і кафэ існуе праблема атэстацыі экскурсаводаў.

— Для гэтага трэба ехаць у Мінск. Чаму б не арганізаваць вучобу і атэстацыю ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы?

Эксперт нагадаў пра адсутнасць у горадзе ўласнай школы рэстаўрацыі. І расказаў пра аднаўленне Старога замка, якое выклікала дэбаты ў горадзе:

— Ці змогуць нашы нашчадкі пазнаць у ім рысы мінулых стагоддзяў?

Юрый Саросек
Сузаснавальнік першай сеткі хуткага харчавання ў Гродна Юрый Сарасек пахваліў мясцовыя ўлады за садзейнічанне, адзначыўшы пры гэтым, што асноўная праблема для развіцця бізнесу ў горадзе заключаецца ў складанасці крэдытавання.

— Прыходзіш у банк па крэдыт, а табе кажуць: пакажыце для пачатку вашу прыбытковасць. Але адкуль ёй узяцца, калі я толькі пачынаю працаваць?

Бізнэсмэн паўшчуваў і сваіх калегаў: «Як у горадзе, куды сталі тысячамі ехаць літоўцы, можа не быць меню на літоўскай мове ў кафэ і рэстаранах?»

Галіна Марозік
На форуме выступіла старшыня грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці аграэкатурызму пры кіраванні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Галіна марозік. Яна падкрэсліла, што ні адна галіна ў параўнанні з аграэкатурызмам не атрымала ад дзяржавы столькі прэферэнцый.

Паводле яе слоў, у вобласці дзейнічае каля 400 аграсядзібаў. У асноўным яны сканцэнтраваны вакол буйных гарадоў, у дэпрэсіўных і аддаленых раёнах сітуацыя выглядае не так вясёлкава.

— Чаго ж хочуць нашы кліенты? Не толькі аўтэнтычнасці. Людзям вельмі важны камфорт. Трэба вырашаць пытанні інфраструктуры, якасці дарог, веламаршрутаў.

Галіна Марозік падзялілася назіраннем: замежныя турысты практычна нічога не купляюць з сувенірнай прадукцыі ў гродзенскіх рамеснікаў:

— Крыўдна, але пакуль што бязвізавы турыст едзе да нас за чымсьці іншым.

Аляксандр Дарашэвіч
Каб турысты ехалі ў Гродна не толькі дзеля танных тавараў у крамах і лекаў у аптэках, патрэбна канкрэтыка: каго менавіта мы хочам у сябе прымаць, лічыць уладальнік аграэкасядзібы «Хутор Комаришки» Аляксандр Дарашэвіч.

— Турызм бывае розны. Культурны, гастранамічны, прамысловы. Нам трэба вызначыцца, хто менавіта нам патрэбны. Падзяляць гэтыя патокі і развіваць іх індывідуальна, — падзяліўся меркаваннем эксперт.

— Нашы чыноўнікі любяць казаць: у нас прырода прыгожая, няхай едуць. Гэтага не дастаткова.

Паводле яго слоў, для прыёму турыстаў трэба старанна рыхтавацца — ствараць маршруты, інфраструктуру, падрыхтаваць для гасцей усю неабходную ім інфармацыю аб тым, куды яны прыедуць.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Экомониторинг» Яўген Філімонаў распавёў аб праекце, які можа стаць паспяховым прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Гаворка ідзе аб стварэнні на тэрыторыі парку актыўнага адпачынку «Коробчицкий Олимп» базы для круглагоднай падрыхтоўкі беларускіх і замежных біятланістаў, а таксама для сямейнага адпачынку.

У ходзе форуму эксперты і шараговыя ўдзельнікі сустрэчы сфармулявалі некалькі рэцэптаў для развіцця турызму.

Эканаміст Сяргей Чалы адзначыў, што развіццё рэгіёнаў вельмі важна для эканомікі краіны ў цэлым. Уладам трэба пачынаць супрацоўнічаць з бізнесам і грамадскімі аб’яднаннямі. І вырашыцца, нарэшце, хоць бы ў рамках эксперыменту, на дэцэнтралізацыю. Эксперт перакананы, што падаткі павінны заставацца ў рэгіёнах.

Ад прадстаўнікоў аграэкатурызму прагучаў заклік аб’ядноўвацца ў кластары для забеспячэння максімальнай аддачы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025