На кожны настрой знойдзецца свая гарбата? Чаму добрая гарбата павінна быць дарагой? Што трэба піць, каб узбадзёрыцца, а што – ад дэпрэсіі? Пра чайную філасофію расказвае Аляксандр, прадавец у гандлёвай кропцы “Чаю чай” у OldCity.

Саша – “чайны п’яніца”. Гэта чалавек, які можа на смак адрозніць розныя віды гарбаты, а таксама сказаць, якасная гарбата ці не. Суворы панк захапіўся чаем тры гады таму, калі вырашыў больш не ўжываць алкаголю, тытуню і хімічных рэчываў. Зараз ён адчувае той жа кайф ад гарбаты, не рызыкуючы сваім здароўем.

kak-zavarivat-chay-02

Як выбраць?

Спачатку мы выбіраем правільную гарбату. У пакеціках адкідваем адразу – гэта другаякасныя рэшткі ад нармальнай сыравіны. Індыйская і цэйлонская гарбата ў пачках таксама няякасная, бо накіравана на шырокую вытворчасць. Гарбата не павінна ўтрымліваць араматызатараў, за выключэннем эфірных алеяў. Чайны ліст павінен быць аднародным.

kak-zavarivat-chay-03

Аляксандр раіць браць кітайскую, тайваньскую ці японскую гарбату. Ён кажа, што добрая гарбата павінна быць дарагой. У Гродне кітайскую гарбату можна купіць у некалькіх гандлёвай кропках і ў інтэрнэт-крамах. У інтэрнэце трэба ўважліва чытаць водгукі, каб не купіць падробку.

kak-zavarivat-chay-04

Якія бываюць чаі?

Ёсць сем груп кітайскай гарбаты: белая, жоўтая, зялёная, улун, чырвоная, чорная і пуэр.

Белая – гэта почкі гарбаты, якія збіраюць і адразу прадаюць. Жоўтая – першыя лісты, якія з’яўляюцца. Гэта самая дарагая гарбата. Зялёная –слабаферментаваная, то бок слабаакісленая гарбата. Яе не варта піць нашча і перад сном, бо ў ёй утрымліваецца больш таніна і кафеіна, чым у каве.

Улун – сярэднеферментаваная гарбата. Ёсць шмат відаў улуну. У залежнасці ад абжаркі вылучаюць цёмны і светлы ўлун. Самыя папулярныя віды – да хун пао, малочны, жэньшэнь. Улун габа падвяргецца бескіслароднай ферментацыі. За кошт гэтага ў ім з’яўляецца гама-кіслата, а габа выкарыстоўваецца як антыдэпрэсант.

kak-zavarivat-chay-05

Чырвоная гарбата падвяграецца нармальнай ферментацыі. У нас яе называюць чорнай. А відаў сапраўднай чорнай гарбаты мала і ў нас, і ў Кітаі.

Пуэр – самая старая гарбата. Яна, як віно, з гадамі становіцца лепшай і даражэйшай. Пуэр бадзёрыць і мае спецыфічны земляны прысмак, таму падабаецца не ўсім або не з першага разу.

Якая патрэбна тэмпература вады? У чым запарваць?

На 150-200 мл вады бярэцца 5-7 грам (чайная лыжка) гарбаты. Для заваркі ёсць спецыяльны посуд. Напрыклад, чайнік гунфу ці чайнік з ісінскай гліны, які “запамінае” адзін смак. Ёсць гайвань – маленькая піала са сподкам. Аляксандр носіць яе з сабой на працу, яна змяшчаецца ў яго плоскай торбачцы.

kak-zavarivat-chay-06

Як запарваць?

Спачатку трэба абдаць гарбату кіпнем і праз некалькі секунд зліць ваду. Па-першае, гэта дэзынфекцыя. Па-другое, паводле кітайскіх традыцый, гарбата пасля гэтага “прачынаецца” і гатова аддаваць смак.

Для зяленай гарбаты пасуе тэмпература 80-85 градусаў, для ўлуну – 85-90, для жоўтай 95, а для пуэра – усе 100. Тэмпературу можна вызначаць на вока.

У Кітаі гарбату п’юць гарачай. Лічыцца, што калі заварка прабыла ў кіпятку тры хвіліны, то яна ўжо няякасная, і кітайцы яе піць не будуць. Аптымальны час – дзве хвіліны, пасля заварку трэба дастаць. Ёсць заварнікі, якія дазваляюць гэта зрабіць вельмі лёгка.

kak-zavarivat-chay-07

Што дадаць у чай?

Дадаванне розных спецый і падсаладжальнікаў Аляксандр называе блюзнерствам. Дадаць цукар, імбір, малако ў сапраўдную кітайскую гарбату – гэта значыць перабіць яе смак і пах.

У якой атмасферы піць?

П’ючы гарбату трэба забыць пра праблемы будняга дня. На кожны настрой ёсць свая гарбата. Пуэр – хуткі чай, бадзёрыць. Да хун пао весяліць. Габа – антыдэпрэсант. Чырвоную гарбату лепш піць вечарам, а улун – у любы час.

З чайнай культурай прыходзяць пэўныя атрыбуты: спецыяльны посуд, падносы, фігуркі. У Аляксандра ёсць фігурка нефрытавага Будды, які змяняе колер ад кіпня.