Як адрасціць прыгожую бараду ў хатніх умовах? Парады ад барбершопа Pride

Барберы Яраслаў і Рома з гарадзенскага барбершопа Pride расказалі “Твайму стылю”, што трэба рабіць з барадой у хатніх умовах, каб яна была прыгожай і густой.

1. Зрабіць форму

Калі вы хочаце прыгожую бараду, прынамсі адзін раз вам усё ж давядзецца схадзіць у барбершоп. Там прыбяруць лішнюю расліннасць і нададуць барадзе форму. Пажадана перад гэтым месяц не галіцца, каб была бачная натуральная форма барады, з якой трэба сыходзіць.

Как ухаживать за бородой

2. Падбрываць лішнюю расліннасць

Падтрымліваць форму барады, якую зрабілі ў барбершопе, досыць складана. Амаль немагчыма захаваць контуры барады такімі ж выразнымі. Але падбрываць лішнюю расліннасць трэба.

Дмитрий Чекан

3. Карыстацца масламі і бальзамамі

Гэта сілкуе скуру і робіць бараду візуальна больш густой і прыгожай. Хаця наконт гэтага ёсць супярэчлівыя меркаванні. Некаторыя лічаць, што сродкі па дагляду за барадой – гэта марнаванне грошай. Але пакуль не паспрабуеш, не даведаешся.

via GIPHY

4. Карыстацца сродкамі для паляпшэння росту барады

Напрыклад, ёсць сродкі на аснове чырвонага перцу. Яны разаграваюць валасяную цыбуліну і прымушаюць валасы расці хутчэй. Набыць іх можна ў інтэрнэце.

Как ухаживать за бородой

5. Расчэсваць

Для гэтага ёсць спецыяльная расчоска, але падыйдзе і звычайная з рэдкімі зубцамі.

Как ухаживать за бородой

6. Час ад часу наведваць барбершоп

Тут прафесіянал будзе падпраўляць форму адрастаючай барадзе.

Как ухаживать за бородой

– Форма барады залежыць ад формы твару, ад гушчыні барады і таўшчыні валасоў у ёй. Таксама барада павінна прыхоўваць недахопы твару. Калі ў вас выцягнуты твар, вам не будзе пасаваць доўгая барада. З шырокімі плячамі не “глядзіцца” пышная барада. Усё вызначаецца на месцы. Самае лепшае – даверыцца прафесіяналу. Галоўныя крытэрыі правільная стрыжкі – завершанаць і правільная геаметрыя, – кажа барбер Рома.

– Росквіт барбершопаў прыйшоўся на ХІХ стагоддзе. А зніклі яны са з’яўленнем станка для галення Gillette. У 1960-х стала вяртацца класіка: акуратныя стрыжкі і барада. Зараз барада стала моднай дзякуючы мадэлям, якія рэкламуюць адзенне. Папулярным стаў вобраз ламберсэксуала – мужчыны з вялікай барадой і, часцей за ўсё ў клецістай кашулі, які стаў процілегласцю метрасэксуала, – кажа барбер Яраслаў.

Дагледжаная барада - упрыгожанне мужчыны ў любым узросце
Дагледжаная барада – упрыгожанне мужчыны ў любым узросце

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: