Я гатовая прынесці свае асабістыя прабачэнні сям'і Асманавых, калі… Каментар экс-дырэктаркі ГБО пра скандальны збор на лячэнне Маргарыты Асманавай

Нашумелая гісторыя са зборам сродкаў на лячэнне маленькай гродзенкі Маргарыты Асманавай не сканчаецца. Публікуем ліст, які прыйшоў у рэдакцыю Hrodna.life, цалкам і без якіх-небудзь зменаў.

Я, Місюкевіч Антаніна Уладзіміраўна, у мінулым дырэктар Гродзенскага дабрачыннага таварыства, вымушана даць каментар пра збор сродкаў на лячэнне Маргарыты Асманавай. Пра тое, што па зборы шмат пытанняў, асабіста мне стала вядома ў канцы кастрычніка 2018 года. Праз важкія абставіны па зборы Асманавых, якія выкрыліся ў канцы кастрычніка мінулага года, я была вымушаная коштам уласнай пасады напісаць заяву на звальненне. На працягу некалькіх месяцаў я свядома адмаўлялася ад якіх-небудзь каментароў па сітуацыі, якая склалася, для СМІ, у сувязі з тым, што баялася нанесці шкоду дзецям сям'і Асманавых. Але каментар, які даў Мікалай Асманаў у мой адрас, прымусіў мяне адказаць, бо на коне мая рэпутацыя як прафесіянала і кіраўніка ў галіне дабрачыннасці і не толькі, а таксама закрануты мой гонар і годнасць, як навукоўца, так і выкладчыка аднаго з універсітэтаў Рэспублікі Беларусь .

Сям’я Асманавых звярнулася ў Гродзенскае дабрачыннае таварыства (далей ГДТ) у чэрвені 2018 года з просьбай аказання Таварыствам дапамогі ў зборы сродкаў на лячэнне дачкі - Маргарыты Асманавай. Бацькамі дзяўчынкі былі пададзеныя ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку і кошт на лячэнне Маргарыты ў клініцы Іхілаў, Ізраіль. На момант адкрыцця збору Гродзенскім дабрачынным таварыствам, сям’я Асманавых ужо ажыццяўляла збор сродкаў на лячэнне Маргарыты ў клініку Іхілаў.

Для таго, каб прыняць і зацвердзіць дакументы на аказанне дапамогі ў зборы сродкаў на лячэнне дзіцяці, абавязковай умовай з’яўляецца прадастаўленне заяўнікам (адным з бацькоў / бацькамі) рахункаў з клінікі, дзе дзіцяцю гатовыя прыняць на лячэнне, г. зн. без рахунку з клінікі дакументы на разгляд для аказання дапамогі не прымаюцца. Якая менавіта гэта будзе клініка, і ў якую краіну бацькі вязуць дзіця на лячэнне, мы даведаемся толькі па факце падачы дакументаў у Таварыства, г. зн. выбар клінікі, у якой будзе ажыццяўляцца лячэння дзіцяці - гэта выбар бацькоў.

Прыём дакументаў ад сям'і Асманавых і іх праверку ажыццяўляў спецыяліст Таварыства. Толькі пасля поўнай праверкі і пацверджання неабходнасці аказання дапамогі дакументы былі перададзеныя на зацвярджэнне дырэктару Таварыства. На момант зацвярджэння дакументаў аб аказанні дапамогі Маргарыце Асманавай у Таварыства не было сумненняў у неабходнасці адкрыцця збору з боку Таварыства.

Чытаць далей

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025