Культурны цэнтр «Лофтас» зноў нешта ладзіць: 8−9 лістапада там збіраюць прадстаўнікоў творчай індустрыі на канферэнцыю «Што далей?». Абяцаюць распавесці ўсё пра трэнды-брэнды і навучыць жыць. Яны думаюць, што сучаснага крэатыўшчыка можна прывабіць на бясплатны інтэрнэт, майстар-класы ад зорак, творчую вечарыну і вольны ўваход з жывёламі? Але навошта ўсё гэта тым, хто «і так усё ведае».

Быў адзін дызайнер, добры чалавек, увогуле. Толькі заказчыкі яму трапіліся так сабе. Ён намаляваў ім рэкламу аптэкі [глядзі ніжэй]. Можна, кажа, вешаць. Яны і павесілі. Глядзіш — і ўсё ясна. Чым тут лячыцца — лепш адразу павесіцца. Цяпер дызайнер па той вуліцы не ходзіць і са знаёмымі праз раз вітаецца. Таму што ён крэатыўны, а астатнія нічога не разумеюць у дызайне. Заказчыкі яго наогул паслалі на «Што далей?». І ён цяпер думае — купіць квіток на канферэнцыю, пакуль не падаражэла, або перакваліфікавацца ў домакіраўнікі.

«Што далей?» Канапа, тэлевізар і восеньская хандра. Чаму (не) варта ехаць на творчую канферэнцыю ў «Лофтас»

Яшчэ была адна дзяўчынка. Вельмі любіла дызайн і дзяцей. Нават сама не ведала, што больш. Таму і прыдумала класную, патрэбную ў гаспадарцы рэч. Каб і карысна, і дзецям цікава. Крэатыўна атрымалася!

«Што далей?» Канапа, тэлевізар і восеньская хандра. Чаму (не) варта ехаць на творчую канферэнцыю ў «Лофтас»

Толькі калегі не хочуць быць як дзеці, а ржуць, як коні. І пытаюцца, «Што далей?». А далей, як вядома — больш. Таму што, па-першае, «сэкс прадае», а па-другое ў дызайне ўсе разбіраюцца. Можна і без майстар-класаў абысціся.

«Што далей?» Канапа, тэлевізар і восеньская хандра. Чаму (не) варта ехаць на творчую канферэнцыю ў «Лофтас»

Вельмі добра, калі да інтэр'ераў падыходзяць творча. Глядзіш і разумееш — без крэатыву так не наваяць. Тут добра дызайнер пастараўся, а можа і не адзін. Такому хіба навучышся? Не, тут ніякае «Што далей?» не дапаможа. Таму што трэба шанаваць сваё, непаўторнае.

«Што далей?» Канапа, тэлевізар і восеньская хандра. Чаму (не) варта ехаць на творчую канферэнцыю ў «Лофтас»

А на канферэнцыі раптам што новае ўбачыш? Толькі зайздросціць потым будзеш. Вось у інтэрнэце была карцінка класная. Дык пасля яе ніякія канферэнцыі не патрэбныя. Ясна, чым там займаюцца, і «Што далей?».

«Што далей?» Канапа, тэлевізар і восеньская хандра. Чаму (не) варта ехаць на творчую канферэнцыю ў «Лофтас»

Тым больш час выбралі - лістапад. У такое надвор’е гаспадар сабаку на вуліцу не выганіць. А ты, значыць, збірайся і едзь у Вільню. Рабіць больш няма чаго. Можа яшчэ і квіток на канферэнцыю папярэдне купіць?

Наогул, крэатыўнікі, людзі самадастатковыя. Яны дакладна ведаюць, што лепшы твор дызайну — уласная эрганамічная канапа. Да яе звыклых выгнутасцяў цела падыходзіць як ключ да замка. На другім месцы пастамента дасканаласці - пульт ад тэлевізара, на трэцім — зацёрты пледзік. А «Што далей?» гэта для слабакоў. Так што не выходзь з пакоя, не здзяйсняй памылкі.

ТАА Ірвінга Група

УНП 191 751 509