Шатландцы з гонарам носяць свае кільты, а японкі шануюць кімано. У розных краінах  людзі маюць у сваім гардэробе нацыянальныя строі ды апранаюць  іх прынамсі некалькі разоў на год. На хвалі адраджэння нацыянальнай культуры і беларусы ўзгадалі пра свае вышыванкі. Спачатку імі цікавіліся рэканструктары і прыхільнікі этнастылю. Зараз вышыванкі перасталі быць толькі часткаю тэатралізаваных дзеяў ды фальклорных святаў. Сёння гэта звычайнае адзенне на кожны дзень і адметны сувенір на памяць пра Беларусь.

Калі кажуць пра пэўны народ, то хочацца ўявіць сабе яго прадстаўнікоў – як яны выглядаюць, у што апранаюцца, як падкрэсліваюць сваю адметнасць. Гэта найперш відаць па адзенні. Так і з беларусамі – традыцыйныя строі расказваю пра людзей не менш за казкі і песні, бо стваралася разам з духоўнай і матэрыяльнай культурай народа.

Час прымерыць вышыванку
“Жылі-былі дзед і баба” пачынаецца ці не кожная другая беларуская казка. У казках беларускія мужчыны і жанчыны і працуюць, і жартуюць, і перамагаюць жыццёвыя нягоды. Але ці можна перанесціся ў казку, калі ты больш не дзіця? Мы прымерылі на сябе сучасныя вышыванкі ад Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў і паспрабавалі ўявіць сябе на месцы даўніх герояў у сучасных абставінах.

Нашы продкі ставіліся да адзення даволі прагматычна і ашчадна. Строі краіліся і шыліся, каб быць, найперш, зручнымі. Праз гэта яны пасуць да любой фігуры і ўзросту. Зараз даўнія традыцыі супалі з сучаснымі моднымі плынямі: льняныя вышыванкі Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў патрапілі ў трэнд. Да таго ж, вышыванкі са Слоніма падтрымліваюць сямейны стыль – можна знайсці мужчынскія і жаночыя строі, а таксама адзенне для дзяцей ў адным колеры ці іншым чынам дапасаваць іх для сям’і.

Час прымерыць вышыванку

Захаваныя аўтэнтычныя прыклады вышыванак – сапраўдныя творы мастацтва. Ва ўзорах  майстрых нашага часу –  працяг іх традыцый, спалучаны і развіты з дапамогай сучасных тэхналогій.

Дэкор беларускіх вышыванак пасуе да колераў прыроды, стрыманасці драўлянага дойлідства і пластыкі народных танцаў. Кветкавыя і геаметрычныя ўзоры сплятаюцца ў таямнічыя расповяды, ствараюць амаль што казачны настрой.

Час прымерыць вышыванку

Народныя традыцыі вызначалі, як адзявацца на святы ці на працу, што пасуе для радасці, а што для жалобы. Напрыклад, у пост адзенне не павінна было ўтрымліваць аздобу  чырвонага колеру, а самыя раскошныя  строі апраналі на дні працоўных урачыстасцяў  – калі абуджалі поле першай баразной ці пачыналі збор ураджаю.

Зараз гараджанам не трэба штодня працаваць у полі, але багаты выбар колераў і сюжэтаў вышыванак дапаможа зрабіць гарадскую штодзеннасць больш разнастайнай і каляровай.

Час прымерыць вышыванку

Сучасны ўздым вышыванак стаўся трэцяй хваляй рэнесансу традыцыйных строяў. У беларускіх казках “трэці раз” часта бывае шчаслівым выпадкам. Як, напрыклад, у казцы пра Шчасце і долю:

“Бедны чалавек вёз дровы на валах і сустрэў двух паненак – а гэта былі самі Шчасце і Доля. Злітаваўшыся над бедняком, яны далі таму 3 рублі. Але няшчасны чалавек згубіў іх па дарозе. Сустрэўшы беднака мужыка другі раз, Шчасце і Доля адчыталі яго за неахайнасць і далі толькі 2 рублі. Селянін прывёз іх дадому і паклаў грошы ў гаршок з крупамі. Але жонка, не ведаючы аб гэтым, дала гаршок сляпому жабраку. Спаткаўшы чалавека трэці раз, Шчасце і Доля былі яшчэ стражэйшыя і далі только 3 грошы. І толькі пасля гэтага бедняку сапраўды пашанцавала: ён купіў за гэтыя грошы рыбіну, унутры якой знайшоў залатое яйка. А за яйка купіў цэлую краму і пачаў у ёй гандляваць.”

Час прымерыць вышыванку

У Гродне набыць вышыванкі ад Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў можна ў крамах “Адметнасць” і “Хата мастака”. Таксама ёсць магчымасць скарыстацца анлайн крамай фабрыкі.

Час прымерыць вышыванку


Дакладную і актуальную інфармацыю па відах прадукцыі, якія вас зацікавілі можна атрымаць па тэлефоне: +375 (1562) 6-59-21, 6-59-26,  праз е-mail: slonimfhi@mail.grodno.by ці па адрасу Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,  231799, г. Слонім, вул. Брэсцкая, 40.

УНП 500041100

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Час прымерыць вышыванку