З 1 па 7 чэрвеня ў Гродне адбудзецца гастрафэст, прымеркаваны да XV Фестывалю нацыянальных культур. Ініцыятарам кулінарнага фестывалю выступае Гродзенскі гарвыканкам. Некалькі кавярняў і рэстаранаў горада падрыхтуюць спецыяльныя фестывальныя сэты з акцэнтам на беларускую кухню.
Што чакае гасцей
Удзел у фестывалі прымуць 10 устаноў. Наведвальнікам прапануюць арыгінальныя і выгадныя гастрасэты коштам ад 28 да 38 рублёў.
У меню — стравы беларускай кухні: класічныя дранікі са смятанай, халаднік на кефіры, мачанка, а таксама дэсерты — панкейкі з марожаным і губерцікі з макам.
Падрабязнасці пра фестывальныя сэты арганізатары паабяцалі распавесці ў бліжэйшы час.
Установы-ўдзельніцы
- Рэстаран «Гринвич» — вул. Савецкая, 29
- Міні-кавярня «Драники» — вул. Ажэшкі, 35
- Рэстаран «Беласток» — вул. Віленская, 2
- Кавярня «Карчма» — вул. Савецкая, 31
- Бар «Публика» — вул. Маставая, 31
- Кавярня «Раскоша» — вул. Савецкая, 7
- Рэстаран «Бакст» — вул. Замкавая, 21
- Кавярня «Паланэз» — вул. Будзёнага, 56
- Кавярня «Небо» — вул. Савецкая, 18
- Кавярня «Пельменная» — вул. Савецкая, 23
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне з 5 па 6 чэрвеня. Плануецца, што сёлета ўдзельнічаць у ім будуць больш за 800 чалавек.
Гасцям прадставяць культуру, тraдыцыі, музыку і нацыянальную кухню 42 народаў. У межах свята ў горадзе таксама будуць працаваць каля двух дзясяткаў этнічных падворкаў.




