Вялікі гарадскі пікнік пачаўся ў Гродне ў суботу 25 мая і працягнецца 26 мая, у нядзелю. Гэта ўжо другі візіт фестываля вулічнай ежы у наш горад. Сёлета на пляцоўках імпрэзы  можна было пакаштаваць больш за 60 страваў.

https://youtu.be/GCqECA-AMF0

Таксама на фестывалі працавала кулінарная школа Gefest.  Тут фуд-блогеры і шэф-кухары гатавалі ў прысутнасці гасцей свае фірмовыя пачастункі.

Пляцоўкі для адпачынку таксама прапаноўвалі мноства забаваў для ўсёй сям’і – ад мыльных бурбалак і гульняў  да макіяжу і радэо. Ахвотных паспрабаваць удачу ў конкурсах ці падзяліцца здымкамі з хэштэгамі пляцовак маглі атрымаць смачныя падарункі.

 

 

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]