Гродзенцы рэдка даходзяць да канца вуліцы Студэнцкай. Які сэнс, калі вуліца ўжо 70 гадоў цалкам перакрытая? Але неўзабаве гэта павінна змяніцца. У вуліца зноў стане найважнейшай пешаходнай артэрыяй ад цэнтра да чыгуначнага вакзала.

Што там плануюць збудаваць?

Гарадскія ўлады нарэшце пачалі распрадаваць вызвалены яшчэ 10 гадоў таму ўчастак, які некалі займала першая гродзенская электрастанцыя. Электрастанцыю знеслі, але пустыр на яе месцы заставаўся незадзейнічаным.

Вуліца Студэнцкая перастане быць тупіковай: чаму гэта вельмі добра для гродзенцаў і турыстаў
Здымак 2007 г. У канцы відаць агароджу электрастанцыі і саму станцыю.
І вось нарэшце было аб’яўлена, што на скрыжаванні вуліц Будзёнага і Студэнцкай з’явіцца офісны цэнтр, а ў перспектыве на тэрыторыі з’явяцца таксама новая гасцініца і студэнцкі інтэрнат.
Вуліца Студэнцкая перастане быць тупіковай: чаму гэта вельмі добра для гродзенцаў і турыстаў
Офісны цэнтр, які з’явіцца на вуглу Будзёнага і працягу Студэнцкай

Вуліца ў гонар чэскага дзеяча

Самой Студэнцкай вуліцы больш за сто гадоў. Яна сфарміравалася як праезд да складоў тытунёвага таварыства Шарашэўскага з вуліцы Сафійскай. У розныя часы мела назвы Новая, завулак Зялёны, Зялёная.

Вуліца Студэнцкая перастане быць тупіковай: чаму гэта вельмі добра для гродзенцаў і турыстаў
Студэнцкая ў 1916 г. Вялікі будынак злева — склад тутунёвай фабрыкі і электрастанцыя не захаваліся.

Вуліца Студэнцкая перастане быць тупіковай: чаму гэта вельмі добра для гродзенцаў і турыстаў
Студэнцкая ў 1916 г. Усе будынкі на фота захаваліся.
А ў 1930-х гэта была адзіная вуліца Гродна, названая ў гонар… чэха. На пасяджэнні гарадской рады 18 студзеня 1934 г. разглядалася прапанова «Кола сяброў польска-чэшскага палітычнага збліжэння» змяніць назву вуліцы Зялёнай на вуліцу польска-чэшскага дзеяча Эдварда Ялінка. У пачатку 1940 г. вуліца атрымлівае назву Студэнцкая. У гады гітлераўскай акупацыі яна называлася Lötzenstrasse.

Закрылі і планавалі зрабіць вуліцу-дублёра

У 1886 г. на вуліцы быў толькі адзін драўляны дом — Шолама Манскі - крыты гонтам. На плане 1892 г. у канцы вуліцы пазначаны аб’ект «Школа спавівальных бабак». Школу знеслі толькі ў канцы 1940-х гг. у сувязі з пашырэннем гродзенскай электрастанцыі, а скразны прыезд па вуліцы зачынілі.

Вуліца Студэнцкая перастане быць тупіковай: чаму гэта вельмі добра для гродзенцаў і турыстаў
Студэнцкая недалёка ад скрыжавання з Будзёнага каля гарадской электрастанцыі. Менавіта гэты ўчастак вуліцы перакрыты апошнія 70 гадоў.
Яшчэ тады гарвыканкам павінен быў прыступіць да праектавання новага праезда паралельна вуліцы Студэнцкай, аднак праезд так і не быў пабудаваны.
Вуліца Студэнцкая перастане быць тупіковай: чаму гэта вельмі добра для гродзенцаў і турыстаў
Металічны тэлеграфны слуп на куце Леніна і Студэнцкай. 1950-я гг.

Чаму аднаўленне Студэнцкай гэта добра?

Цяпер улады нарэшце возьмуцца за гэтую вуліцу. Гэта вельмі добрая навіна, паколькі пасля адкрыцця праходу па ёй Студэнцкая стане сапраўднай часткай турыстычнага цэнтра горада. Напрыклад, стане магчымым выкарыстоўваць для турыстычныў аўтобусаў вялікую стаянку каля вакзала. Усяго 300 метраў ад яе пешшу — і ты каля доміка Элізы Ажэшкі і праваслаўнага сабора — у самым цэнтры Гродна.

Студэнцкая сёння — адна з самых атмасферных вуліца старога горада:

Шкада толькі зруйнаванай не так даўно гродзенскай электрастанцыі. Каб яе перабудавалі пад гандлёвы цэнтр, то было б вельмі крута і горада і для турыстаў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life