Экскурсія (вакол) аднаго дома. Дом купца Мураўёва

Чарговы выпуск з цыклу кароткіх відэаэкскурсій па Гродне прысвечаны будынку, які пасля дзесяцігоддзяў запусцення дачакаўся рэканструкцыі.

Чытайце таксама: Чаму вежы на доме купца Мураўёва пафарбавалі ў блакітны колер?

Так званы дом купцоў Мураўёвых пабудаваны паміж 1892 і 1899 гадамі.

Пляцам, дзе ён стаіць, на канец ХІХ стагоддзя валодалі купцы Мураўёвы. Згодна з Інай Соркінай, у 1886 годзе ім валодаў купец Іван Мураўёў, у 1910 годзе — купцы Васіль Іванавіч і Мікалай Іванавіч Мураўёвы.

Магчыма, будынак праектаваў той самы архітэктар, які аднаўляў пасля пажару вялікую харальную сінагогу на Вялікай Траецкай — Маісей Любіч.

Адзін з праектаў архітэктара Маісея Любіча: школа Хеўрэ-Алшых. Праектны план 1900 г.

Пад будынкам знаходзяцца шматузроўневыя падвалы, якія адносяць да больш ранніх часоў.

Будынак быў багата аздоблены звонку і ўнутры. На вежках знаходзіліся гербавыя шчыты (відаць, гіпсавыя). Адзін са шчытоў перажыў Другую сусветную вайну і быў знішчаны недзе на мяжы 1950-х і 1960-х гадоў. Уздоўж даху будынка ішоў разны, магчыма драўляны, карніз, які можна ўбачыць яшчэ на здымках сярэдзіны 1960-х.

Багатым было і ўнутранае аздабленне: некалькі кафляных печак, ляпніна, каваныя дэталі.

Печ у доме купца Мураўёва, 1980-я

Дом Мураўёвых ад моманту пабудовы да нядаўняга часу быў пафарбаваны ў чырвоны колер.

Доўгі час, каля 40 гадоў, у будынку месцілася абласная бібліятэка, якая ў 90-х гадах пераехала ў Новы замак.

З таго часу будынак знаходзіцца на рэстаўрацыі. На жаль, за гэты час было страчана амаль усё шыкоўнае ўнутранае аздабленне дома.

Зараз дом купцоў Мураўёвых перабудоўваюць пад гатэль. Спадзяемся, новыя гаспадары зробяць добрую рэканструкцыю будынка, які ўпрыгожвае цэнтр горада.

Глядзі іншыя «Экскурсіі (вакол) аднаго дома»:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025