Карыснае

Дайце паесці Венаму! Чаму самы чаканы фільм кастрычніка нас расчараваў

У эпоху «развітога комікснага капіталізму», калі фільмы пра супергерояў выходзяць круглы год, здымаць так, як зняты чаканы многімі «Венам», проста нельга. Там Хардзі тут «занадта добры» для свайго героя, а ягоны іншапланетны «напарнік» — скаваны сцэнарыстамі і ўзроставымі рэйтынгамі.

Яшчэ нядаўна коміксы ў кіно былі дзіўным прадуктам узроўню мультсерыялаў з трансляцый спадарожнікавых каналаў. Яны былі заакіянскай міфалогіяй, малазразумелай, але якая ўжо выклікала прыхаваную цікавасць, калі невядомы персанаж з’яўляўся яркай карцінкай на дзіцячых рэчах.

На Захадзе яшчэ 20 гадоў таму вялікія босы таксама з асцярогай прыглядаліся да ідэі здымаць вялікае кіно пра супергерояў. Нават мегакарпарацыя Marvel мае праблемы і распрадае правы на сваіх самых папулярных персанажаў у галівудскія студыі.

«Набытыя» Людзі Ікс і Чалавек-Павук на пачатку стагоддзя адкрываюць першымі шлях у Вялікае кіно. Ды так адкрылі, што зараз кожныя тры месяцы ў графіку кінапрэм'ер абавязкова ўсплыве чарговы «Чалавек са здольнасцямі, якія дазваляюць выратаваць увесь свет».

Добра гэта ці кепска? Адказ, хутчэй за ўсё, схаваны ў «залатой сярэдзіне», але варта прызнаць, што мы жывем у эпоху «развітога комікснага капіталізму».

Як «Дэдпул», але пра «касмічную саплю»

У тыя далёкія часы, калі Marvel яшчэ прадаваў сваіх «дзяцей», студыя Sony адхапіла сабе Чалавека-Павука з усімі яго ворагамі. За мінулы час мы маем ужо шэсць фільмаў пра яго і канвеер не збіраецца спыняцца, асабліва пасля ўз'яднання з «Мсціўцамі».

За спіной Павука, і знаўцы коміксаў не дадуць схлусіць, пастаянна маячыў злосны персанаж, які стаў яго альтэр-эга. Гаворка ідзе пра Венама, іншапланетную жывую субстанцыю, падобную да велічэзнай цёмнай саплі. Яму патрэбен жывы арганізм, бо ён звычайны паразіт, хоць і дае свайму носьбіту экстраардынарныя здольнасці.

«Сапля» мае круты нораў, выдае пахабныя жарты і ўвесь час хоча жэрці, асабліва галовы ворагаў. Sony, нагледзеўшыся паспяховых сольных фільмаў сваіх прамых канкурэнтаў, асабліва «Дэдпула», вырашыла таксама падзарабіць грошай на выпуску фільмаў пра дрэнных хлопцаў. Выбар упаў на Венама.

Выжыць без Павука

Праект абяцаў стаць чымсьці экстраардынарным, казалі нават пра тое, што стваральнікам будзе дазволена зняць фільм у катэгорыі 18+, а Венаму — крамсаць любімыя галовы і вывяргаць усякія непрыстойнасці. Быў запрошаны рэжысёр Рубен Фляйшэр, які заявіў пра сябе ў вялікім кіно жартоўным зомбі-хорарам «Вітаем у Зомбілэндзе». Мяркуючы па мінулых заслугах, Фляйшэр павінен быў справіцца са спалучэннем нястрымнай камедыйнасці і забойнага экшна.

Галоўным набыццём прадусараў стаў іх выбар акцёра на галоўную ролю — Том Хардзі. Гэты англійскі сэксбой ужо ўсім даказаў сваёй харызмай і абаяннем, што ён не толькі прафесіянал акцёрскага рамёства, але і чалавек, здольны на сабе выцягнуць любы эпізод у фільме. Задачай сцэнарыстаў было даказаць, што іншапланетная «жыжа» жыццяздольная і цікавая гледачу без свайго адвечнага суперніка, Чалавека-Павука.

Утаймаванне сімбіёта

Фільм выйшаў на экраны без «дарослых абмежаванняў» і прадставіў гледачу паскораную павучальную версію таго, як не варта саваць нос куды не трэба, інакш падхопіш паразіта. Усё кіно будзе трымацца на пасрэдных дыялогах паміж Хардзі-чалавекам і Хардзі-сімбіётам. Венам будзе хацець есці, а Хардзі будзе спрабаваць яго задобрыць, але дрэсіроўшчык з яго паганы. Яшчэ і за адно планету выратуюць.

«Веном» абавязаны быў стаць бенефісам аднаго акцёра, але Том Хардзі пры ўсёй стараннасці не падобны да няўдачніка. Ён сваёй фактурай і акцёрскай гульнёй больш паходзіць на бравага брыгадзіра будучастка, чым на ўчорашняга суперрэпарцёра. Спробы «асядлаць» Венама моцна падобныя да крыўлянняў Джыма Кэры з камедыі «Хлус, хлус», але ў коміка міміка твару больш праўдападобная. У выніку давядзецца капітуляваць і ратаваць планету.

Не далі разгуляцца

Увесь фільм — гэта мантажныя зрэзкі, дзе на кароткі час слабацякучая камедыя зменяцца камп’ютарнымі паскоранымі сцэнамі ўтаймавання свавольнага іншапланецяніна. Калі гумар накрываў залу кінатэатра забойным рэплікамі Венама, раптам рэзка з’яўлялася сяброўка Хардзі са сваімі маркотнымі тэорыямі пра дрэнных хлопцаў, з якімі не варта заводзіць сям’ю. У выніку фільм не даў разгуляцца нікому і нічому: ні пасмяяцца ад душы, ні ад кіношнай бойкі атрымаць асалоду ў поўнай меры. Адчуваецца, што мантажоры пастараліся на славу: парэзалі кіно ад душы, стварыўшы паскораны кліп.

А варта было проста даць паесці галоў Венаму, каб неўтаймаваны іншапланетны монстар у поўнай меры парадаваў гледача.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025