З’яўленне «Дрэнных хлопцаў назаўжды» — запозненае прывітанне з далёкага мінулага, калі кіно паглыналі з дапамогай відэамагнітафонаў. Ад выхаду першай часткі прайшло 25 гадоў, а ад другой — 16. Некаторым пастаянным наведвальнікам кінатэатраў менш гадоў.

www.youtube.com/watch?v=ciG6KVRzXmE

За гэты доўгі час галоўны ідэолаг дылогіі Джэры Брукхаймер разгубіў камерцыйны нюх і яго праекты накшталт «Самотнага рэйнджара» і «Прынца Персіі» паспяхова заваліліся ў пракаце; адзін з вядучых рэжысёраў блокбастараў 1990−2000 гадоў Майкл Бэй (які і распачаў сваю кар’еру з «Дрэнных хлопцаў») зацягнуў сябе ў творчае балота з дапамогай «Трансформераў» і зараз спрабуе вярнуцца праз «Нэтфлікс»; адзін з галоўных герояў фільма, Марцін Лоўренс, пасля пераапранання ў тоўстую мурынку больш не з’яўляецца ў буйных праектах гадоў дзесяць. Адзін Уіл Сміт імкнецца падтрымліваць форму любімца Амерыкі ў свае 50, але ў апошні пяцігоддзе яго фільмы не прыносяць ранейшых даходаў.

Змянілася многае з таго часу, калі два цемнаскурыя копы ганяліся за наркагандлярамі па сонечным Маямі, напяваючы песеньку «Bad boys, bad boys, watcha gonna do, watcha gon when they come for you».

Новыя рэжысёры ўзялі найлепшае са старога

З’яўленне працягу моцна зацягнулася. Усяму віной звычайная прага грошай. Уіл Сміт і Майкл Бэй сталі зоркамі і патрабавалі ганарараў згодна з іх становішчам у індустрыі. У выніку Бэй «закапаўся» у вайне Трансформераў і на месца рэжысёраў запрасілі «ноўнэймаў» з Бельгіі - Адыль Эль Арбі і Білал Фала.

bad boys for life плохие парни навсегда

Пасля прагляду многія будуць здзіўлены, як яны мякка абышліся са спадчынай знакамітага рэжысёра. Усе найлепшыя элементы здымак нікуды не зніклі. Тут вам знакаміты наезд камеры знізу на пафасныя твары герояў, велізарнае багацце піратэхнікі падчас экшн-сцэн, сапраўдная мясарубка падчас аўтамабільных гонак, паскораны мантаж і дынамічныя кругавароты камеры падчас масавых перастрэлак.

Аўтарскі почырк Бэя захаваўся і завостраны пад сучасныя патрабаванні. Гэта прыемна здзівіла і надало фільму глядацкага даверу з першых секунд. Да ўсяго іншага, у баявіку выдатна сплецены са стылістыкай 1990-х тэхнічныя асаблівасці нашага часу накшталт сучасных тэхналогій.

Камедыйныя адценні і сур’ёзныя матывы

Бельгійскія пастаноўшчыкі выдатна папрацавалі над драматургічным складнікам. Улічаны быў прыстойны ўзрост галоўных герояў, таму прысутнічае пастаянны гумар у гэтым кірунку. І ў ім ёсць лёгкае адценне настальгіі па былых часах.

Галоўныя героі не робяць з сябе супергерояў і не лезуць пад кулі. Больш няма звыклай дурасці, уласцівай маладым і бязбашаным, у іх дыялогах не адчуваецца недарэчная імправізацыя. У адрозненні ад папярэдніх фільмаў, камедыйныя адценні выдатна спалучаюцца з сур’ёзнымі матывамі.

bad boys for life плохие парни навсегда

Галоўныя злыдні зноў іспанамоўныя персанажы, але цяпер яны пазбаўленыя карыкатурнасці, яны выклікаюць павагу як роўныя праціўнікі дасведчаным копам. Характары прапісаны да дэталяў, тым больш яны звязаны з цёмным мінулым аднаго з галоўных герояў.

Сцэнарысты злёгку сапсуюць напружанне фільма яго фіналам, дзе ўключаць эфект «крыку Люка Скайуокера». Гэтыя змены нададуць камедыйнаму баявіку адценні «індыйскага» пафасу і дададуць параўнанні з папярэднім фільмам Уіла Сміта. Але спойлерыць не буду і ў агулам фільм гэта не сапсуе.

Моцны жанравы фільм з павагай да традыцый

«Дрэнныя хлопцы» заўсёды параўноўвалі з «Фарсажам». Цяпер, калі ў дапамогу старым прыйдзе каманда маладых і «галодных да подзвігаў» персанажаў, ідэя вялікай сям'і і мужчынскага братэрства стане прэвалюючай і ў трылогіі пра копаў з Маямі. Нікуды не дзенешся ад сучасных трэндаў.

У выніку трэцяя частка «Дрэнных хлопцаў» атрымалася на радасць гледачоў не тыповым прахадняком, а моцным жанравым фільмам, дзе ёсць месца ранейшай настальгіі, добраму гумару, бойкаму экшну і пафаснай драме. І Майкл Бэй прысутнічае.