На XI ІнвестУікендзе, які прайшоў 25 сакавіка, было прадстаўлена 15 праектаў. Шмат стартапаў прымеркавалі да бязвізавага рэжыму і павялічэння колькасці турыстаў у Гродне. Найбольш прызоў атрымалі праекты стварэння віртуальных гідаў у музеях, паштовак з выявамі гістарычных помнікаў Гродна і праект «Пакой лютасці», дзе можна зняць стрэс.

У намінацыі «Лепшая каманда» перамаглі каманда школы № 11, якая прапанавала ствараць сувернірную прадукцыі ў школах (3 месца), каманда праекта «Пакой лютасці» — месца, дзе ламаючы рэчы, можна выкінуць злосць (2 месца) і каманда праекта па стварэнні віртуальных гідаў у музеях «Museum++» (1 месца).

У намінацыі «Лепшая ідэя для горада» перамагі больш сацыяльныя, чым камерцыйныя праекты. Сярод іх ідэя друкаваць інфармацыю пра горад на касавых чэках (3 месца), праект па стварэнні беларускамоўных паштовак з выявамі Гродна «Турыст прызямліўся ў Гародні» (2 месца) і праект усталявання вялікіх фотарамак каля гістарычных месцаў «Grodno in photo frame» (1 месца).

Акрамя таго, праект «Турыст прызямліўся ў Гародні» атрымаў прыз глядацкіх сімпатый, таксама яго адзначыла кампанія «ЭтыкетСэрвіс».

Самымі камерцыйна паспяховымі сталі праект «Пакой лютасці» (3 месца), праект аўтамата з канцылярскай прадукцыяй (2 месца) і «Museum++» (1 месца).

[irp posts="2386″ name="Прадавец Pavetra": як гродзенец у Тэль-Авіве стварае кастамныя ровары"]

Пераможцы атрымалі граматы і флэшкі, а падчас рэалізацыі будуць мець бухгалтарскую і юрыдычную падтрымку ад партнёраў ІнвестУікэнда.

Адзін з экспертаў ІнвестУікэнда, які праводзіў у перапынку паміж прэзентацыямі майстар-клас, Марэк Абуховіч, заснавальнік маркетынгавага агенцтва і it-кампаніі IT-Time.by, заявіў, што гродзенскія стартаперы не адчуваюць трэнду і прапаноўваюць састарэлыя ідэі. Таксама ён не ўбачыў «вачэй, якія гараць ідэяй».

«Калі я на штосьці „хварэю“, то я ведаю ўсё пра сваю справу», — кажа ён. Тым часам выступоўцы не заўсёды маглі адказаць на пытанне і абараніць свой праект. Ён параіў будучым бізнесоўцам аб’ядноўвацца і абмяркоўваць сваёй супольнасцю праекты, каб атрымліваць фідбэк. А таксама зарабіць на першы стартап грошы самастойна («Маім першым інвестарам былі бацькі!») і рабіць са свайго праекта інавацыю, нешта «цікавае, новае і сакавітае».

ІнвестУікенд Дзень Эксперта (16)
Марэк Абуховіч
Сярод іншых праектаў, прапанаваных удзельнікамі, былі: база прадпрымальнікаў Гродна, мабільны дадатак, які паказвае, як будзе выглядаць будучае тату на целе, электронная бібліятэка ў ГрДУ, эка-парк, цэнтр ёгі і медытацыі ды праект па паляпшэнні ўмоваў для сартыроўкі смецця. Дырэктар Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Аляксандр Панамароў лічыць, што колькасць праектаў гэтым разам перайшла ў якасць:

«Гэтым разам было менш праектаў, звычайна іх каля 20. Сярод 15 праектаў 30% - вельмі нядрэнныя. Слабых было 20%, іншыя — сярэднія. Былі цікавыя сацыяльныя праекты. Паспрабуем прасунуць айцішныя праекты, якія спадабаліся мінскім экспертам».

[irp posts="15 066″ name="Гарадскія ўлады пайшлі на дыялог з арандатарамі: паніжаны каэфіцыент арэнды, дадуць дарогу маладым бізнесменам"]

ІнвестУікенд Дзень Эксперта (28)
Аляксандр Панамароў
Некаторыя праекты былі завостраны на бязвізавы рэжым у Гродне.

«У нас у сярэднім па выходных прыязджае да 500 чалавек турыстаў і на Аўгустоўскі канал, і ў горад, і ў музеі, — кажа Аляксандр. — Тыя ж паштоўкі на беларускай мове вельмі цікавыя. Раней у нас выпускалі „Гродна на старых паштоўках“, а цяпер прапануюць вось такое. Гэта робіцца ў першую чаргу для турыстаў, але і для гродзенцаў, бо мы недастаткова ведаем пра горад. Напрыклад, не ведаем, што настаўнік Марка Шагала жыў у Гродне. Быццам жывем у Гродне і ходзім па той вуліцы, а не ведаем, хто там жыў».

Наступны ІнвестУікенд адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2017 года.

ІнвестУікенд Дзень Эксперта (29)