Карыснае

Усцінава, Кіз, Батракова. Якія кнігі чыталі гродзенцы ў красавіку

Hrodna.life сабраў спіс найлепш прадаваных кніг у мінулым месяцы па версіі трох гродзенскіх кнігарняў. Для першага топу мы запыталіся пра мастацкую літаратуру для дарослых. Разам з Таццянай Усцінавай у спіс трапілі Уладзімір Караткевіч, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд ды Харукі Муракамі.

Кнігарня «Праметэй»

1. Дэніэл Кіз, «Таямнічая гісторыя Білі Мілігана»

Кніга заснавана на рэальных падзеях і прэзентуе жыццё рэальнага чалавека — Уільяма Стэнлі Мілігана, у целе якога жывуць 24 асобы. Нехта з яго асоб ажыццявіў гвалт і разбой, а адказваць давядзецца Білі.

Першае выданне: 1981

2. Уладзімір Караткевіч, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя. Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных класаў і праслоек. Пераважная большасць герояў народжаны фантазіяй пісьменніка. У цэнтры — вобраз «Хрыста» — актора Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і вакол якога разгортваецца асноўнае дзеянне.

Першае выданне: 1972

3. Наталля Батракова, «Бясконцасць любові, бясконцасць смутку»

Каця Праскурына ўпэўненая, што Вадзім Ладышаў ніколі не даруе фатальную памылку, зробленую ёю ў мінулым, і спрабуе захаваць, магчыма, самае галоўнае, чым узнагародзіла яе каханне: доўгачаканую цяжарнасць. Вадзім, дараваўшы Кацю, спрабуе яе адшукаць. Але, калі знаходзіць, у іх лёс умешваецца падступны персанаж з мінулага.

Першае выданне: 2016

4. Антуан дэ Сэнт-Экзюперы, «Маленькі прынц»

Кніга стала чацвёртай у спісе «часцей за ўсё перакладаюцца ў свеце», а ў Францыі прызнана лепшай кнігай XX ст. Маральная алегорыя і духоўная аўтабіяграфія, гісторыя маленькага хлопчыка, які пакідае сваю ўтульную і бяспечную малюсенькую планету, каб падарожнічаць па сусвеце, вывучаючы асаблівасці паводзін дарослых.

Першае выданне: 1943

5. Таццяна Усцінава, «Сэлфі з лёсам»

Гэтая гісторыя пра тое, як можа змяніцца жыццё, а шчасце часам падыходзіць вельмі блізка, і трэба толькі ўгледзецца уважлівей, каб заўважыць яго. Вакол ёсць людзі, з якімі можна падзяліць усе на свеце, і яны прыйдуць на дапамогу, нават калі здаецца, што ніхто ўжо не дапаможа.

Першае выданне: 2017

Кнігарня «Раніца»

1. Грэгары Дэвід Робертс, «Шантарам»

Аўтабіяграфічная кніга Грэгары Дэвіда Робертса, «як і ўсё астатняе ў гэтым жыцці, пачынаецца з жанчыны, з новага горада і з невялікай долі шанцавання». Беглы аўстралійскі злачынец, вобраз якога спісаны з самога аўтара, хаваецца ў Індыі ад правасуддзя і знаходзіць там каханне ўсяго свайго жыцця.

Першае выданне: 2003

2. Таццяна Усцінава, «Сэлфі з лёсам»

3. Дэніэл Кіз, «Таямнічая гісторыя Білі Мілігана»

4. Наталля Батракова, «Бясконцасць любові, бясконцасць смутку»

5. Рэй Брэдберы, «451 градус па Фарэнгейту»

У рамане апісваецца грамадства, якое абапіраецца на масавую культуру і спажывецкае мысленне, у якім усе кнігі, якія прымушаюць задумвацца пра жыццё, падлягаюць спаленню, захоўванне кніг з’яўляецца злачынствам, а людзі, здольныя крытычна думаць, аказваюцца па-за законам.

Першае выданне: 1953

Кнігарня «Веды»

1. Джоджо Мойес, «Пасля цябе»

«После тебя» — працяг кнігі «До встречи с тобой». У Лу Клар вельмі шмат пытанняў. Ці зможа сям’я дараваць ёй за тое, што яна зрабіла 18 месяцаў таму? І чаму яе кватэра для яе па-ранейшаму чужая? Што ёй рабіць са сваім жыццём? І ці зможа яна калі-небудзь закахацца зноў?

Першае выданне: 2015

2. Джоджо Мойес, «Да сустрэчы з табой»

Лу Кларк ведае, колькі крокаў ад аўтобуснага прыпынку да яе хаты. Яна ведае, што ёй вельмі падабаецца праца ў кафэ і што, хутчэй за ўсё, яна не любіць свайго бойфрэнда Патрыка. Але Лу не ведае, што вось-вось страціць сваю працу і што ў найбліжэйшай будучыні ёй спатрэбяцца ўсе сілы, каб пераадолець зваліліся на яе праблемы.

Уіл Трэйнар ведае, што збіўшы яго матацыкліст адабраў у яго жаданне жыць. І ён сапраўды ведае, што трэба зрабіць, каб пакласці канец усяму гэтаму. Але ён не ведае, што Лу хутка ўварвецца ў яго свет. І яны абодва не ведаюць, што назаўжды зменяць жыццё адзін аднаго.

Першае выданне: 2012

3. Дэніэл Кіз, «Дотык»

Барні і Карэн былі шчаслівыя, пакуль не сталі ахвярамі радыёактыўнага заражэння. Адзін дотык — і смяротная зараза пракралася ў іх дом і ва ўсе астатнія дамы, куды яны заходзілі. Яны сталі ізгоямі ў сваім горадзе, у сем’ях сваіх блізкіх і суседзяў. І самае страшнае — менавіта цяпер, калі іх жыццё на валаску, Карэн пасля няўдалых спроб нарэшце змагла зацяжарыць. Барні разумее — радыяцыя не пакінула ім шанцу на шчаслівае жыццё. Але Карэн верыць, што яе любоў да ненароджанага дзіцяці створыць цуда.

Год напісання: 1968

4. Таццяна Усцінава, «Сэлфі з лёсам»

5. Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, «Вялікі Гэтсбі»

Галоўная лінія сюжэту — любоўная гісторыя з дэтэктыўнай і трагічнай развязкай, якая развіваецца недалёка ад Нью-Ёрка, на «залатым узбярэжжы» Лонг-Айлэнда. У 1920-я гады ўслед за хаосам Першай сусветнай амерыканскае грамадства ўступіла у паласу росквіту. У той жа час «сухі закон» зрабіў многіх бутлегераў мільянерамі і даў значны штуршок развіццю арганізаванай злачыннасці.

Захапляючыся багатымі, Фіцджэральд у той жа час ставіць пад сумнеў неабмежаваны матэрыялізм і крызіс маралі Амерыкі той эпохі.

Першае выданне: 1925

6. Харукі Муракамі, «Мужчыны без жанчын»

Гэта зборнік апавяданняў, у якіх галоўныя героі - мужчыны, якіх па самых розных абставінах пакінулі жанчыны, тыя, хто страціў каханне ўсяго свайго жыцця ці не знайшоў яго.

Першае выданне: 2014

7. Маркус Зусак, «Кніжны злодзей»

Дзеянне адбываецца ў нацысцкай Германіі, пачынаючы са студзеня 1939 году. Апавяданне вядзецца ад асобы Смерці. Галоўная гераіня рамана — дзевяцігадовая Лізель Мемінгер, якая дарослее. У Лізель нялёгкі лёс: яе бацька, невядомым чынам звязаны з камуністамі, без вестак знік. Маці не можа даглядаць за дзяўчынкай і яе братам, і вырашае аддаць дзяцей на выхаванне прыёмным бацькам, тым самым ратуючы яе ад пераследу нацысцкіх уладаў. Па дарозе да новага дома брат Лізель памірае цяжкай смерцю на вачах Лізель, пакідаючы цяжкае ўражанне на ўсё жыццё. Брата Лізель хаваюць на могілках, дзе дзяўчынка і падбірае сваю першую ў жыцці кнігу — «Навучанні магільшчыкаў».

Першае выданне: 2006

Падзяліцца
Меткі: літаратура

Апошнія запісы

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024