Святлана Несцярэнка фатаграфуе горад больш за 20 гадоў і прыглядаецца да яго вельмі ўважліва. «Здымаю кожны квадратны сантыметр, — тлумачыць яна. — Проста для памяці, для гісторыі. Горад жа змяняецца». Для тэлеграм-канала «Тётя Ира разрешила» Святлана расказала пра сваю фотакалекцыю самых зменлівых элементаў гарадскога асяроддзя — графіці.
Гэтыя малюнкі з’яўляюцца на сценах без спросу і ўзгаднення з кім бы тое ні было. І праз тое часта не захоўваюцца доўга. Нейкія малюнкі знікаюць пад пэндзлямі супрацоўнікаў ЖКГ, ішыя — у выніку працы рамонтнікаў ці будаўнікоў.
Чытайце таксама: «Тут быў…» і лічыльнік малітваў. Пра што рабілі старажытныя графіці і як іх знайсці ў Каложскай царкве
Для жыхароў горада графіці робяцца часткай «разметкі» раёнаў. Пад імі прызначаюць сустрэчы ці выкарыстоўваюць як абазначэнні адметных кропак маршруту. Тыя малюнкі, якія ўжо зніклі, робяцца «засечкамі» на шкале часу. Калі ж сабраць іх разам, як зрабіла Святлана Несцярэнка, атрымаецца галерэя па-за часам і прасторай.
«Вельмі мне падабаўся воран. Было крыўдна, калі яго зафарбавалі. Вось проста зафарбавалі!» — расказвае Святлана.
У каментах да гэтага здымка гродзенцы выклалі і больш рані варыянт графіці. Так высветлілася, што Каложа на плячах ворана — больш позняя дамалёўка.
«Птушка [ў выкананні аўтара з нікам] „Контра“ і двое ў чоўне былі намаляваныя на сцяне ў пераходзе на вуліцы Касманаўтаў. Там моладзь спявала песні пад гітару, — узгадвае Святлана. — Гэтыя малюнкі таксама зафарбавалі».
Чытайце яшчэ: «Хірург ходнікаў» ці «свой Бэнксі»? Невядомы майстар у Гродне стварае стрыт-арт пад нагамі
Большую частку графіці Святлана заўважала ў горадзе мімаходзь, калі ішла па ўласных справах.
«А вось на дзяўчынку з лесвіцай заходзіла паглядзець спецыяльна. Кожны раз, калі апыналася блізка. Вельмі ўжо яна была незвычайная. Нібы з неба спусцілася. Я назвала яе Алісаю. Было крыўдна, калі малюнак збілі разам з атынкоўкай. Вось яна была і … няма. На неба вярнулася».
Чытайце яшчэ: У Гродне адкрылася выстава стрыт-арту ў кавярні. Яе падрыхтавалі за чатыры дні
Лёс падобных графіці, якімі б дарагімі яны не былі для месцічаў, перадвызначаны, лічыць архітэктар і мастак Юрый Таўбкін:
«Тут усё проста. Па першае, любое графіці - гэта часовае мастацтва. Яно адмыслова існуе год-два, максімум пяць. Звычайна гэта трэндавае мастацтва і паспявае састарыцца сумесна з трэндам. Таму і матэрыялы выкарыстоўвае недаўгавечныя і танныя.
Па другое, графіці заўсёды маргіналізаваны ва ўсім свеце. Не трэба іх блытаць з мураламі. Апошнія — гэта жанр манументальнага выяўленчага мастацтва. Робіцца па замове і з абавязковым узгадненнем з адміністрацыямі".
Чытайце яшчэ: Рэжысёр Максім Швед — пра карціну «Чыстае мастацтва», у якой работнікі камунальных службаў зафарбоўваюць надпісы на сценах
Адна з магчымасцяў вывесці графіці з маргіналізаванага і забароннага поля — адвесці ў гарадской прасторы спецыяльнае месца для аматараў такога мастацтва. У Гродне для мастакоў насценнага жывапісу выдзелілі сцяну пры былым Палацы піянераў.
Чытайце яшчэ: Сцяна з графіці ля Палаца піянераў знікне? Яе чакае добраўпарадкаванне
Але зараз такой магчымасці ў графіцістаў няма:
«На сцяне каля лесвіцы, што вядзе да Палаца творчасці моладзі, шмат гадоў красаваліся розныя графіці. Я іх шмат гадоў здымала. А зараз — усё! Рабілі рэмонт і на гэту сцяну навесілі парэнчы. Не зразумела, для каго і для чаго. У гродзенскіх графіцістаў больш не будзе афіцыйна дазволенага месца для сваіх прац. Сумна».
Меркаваннем Юрыя Таўбкіна, спалучыць роспіс сценаў з легалізацыяй прац і дазволам на творчасць магчыма, але ў большай ступені для муралаў, чым для графіці: «Гэта залежыць ад палітычнай наменклатуры. Шэраг муралаў былі ўзгоднены адміністрацыямі нават у апошнія часы».
Пакуль жа графіці існуюць у горадзе ў асноўным на птушына-прывідных правах.
«Пра малюнак, дзе мужчына і жанчына намаляваны, [пры]думала, што яны тут, у гэтым доме, раней жылі. Я называла іх прывідамі. І вось іх зафарбавалі. Маім меркаваннем, яны ў гэтым доме і засталіся, як належыць прывідам. Можа і зараз шпацыруюць там, палохаюць чыноўнікаў, якія на працы затрымліваюцца».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…