Людзі і справы

«Гэта форма творчага выразу нашых пачуццяў». У Гродне дзейнічае тэатральнае падполле

Тэатральнае падполле з’явілася ў Гродне з канца жніўня. Акцёры ладзяць спектаклі і выкладаюць іх у інтэрнэт. Пра сваю дзейнасць рассказаў Hrodna.life адзін з акцёраў Ян Шпілька.

Тэатральнае падполле выпусціла ўжо 12 эпізодаў відэа. Кожны доўжыцца 1−3 хвіліны.

— Калі паўстала ваша ініцыятыва?

— Стварыліся мы незапланавана — у канцы жніўня. Калі вынырнулі з кругаверці жахлівых, гнеўных, жалобных уражанняў. Калі зразумелі, што ўжо немагчыма юліць — трэба выказвацца. Многія з нас былі пад ціскам. Нехта страціў працу. Кожнага закранула машына рэпрэсіяў: каго асабіста, каго праз родных. Была ўкінута ідэя, яе падхапілі.

— Чым ваш тэатр адрозніваецца ад іншых?

— Сёння ў Беларусі мастацтва, у нашым выпадку тэатральнае, — пад негалоснай забаронай. Кіруюць установамі мастацтва ў Гродне ў большасці адстаўныя сілавікі. Гэта абраза для артыста.

Да таго ж — цэнзура. Цэнзары — ідэолагі, якім не хапае культурніцкай адукацыі і нават агульнай эрудыцыі. У мастацкіх каллектывах ціск, запужванне, псіхічныя рэпрэсіі. Гэта пачалося даўно — усе ведаюць. А ў апошнія чатыры месяцы дайшло да свайго піку.

Да маральных і псіхічных рэпрэсій творчых калектываў дадаліся фізічныя рэпрэсіі да ўсіх беларусаў. Тэатры сталі непатрэбныя нелегітымнаму апарату. Іх лёгка можна зачыніць. Артыстаў - на содні і пад штрафы. А што казаць пра вулічныя формы мастацтва? Толькі збяры аўдыторыю — цябе запішуць на відэа і выклікаюць у РАУС. Ці адразу паспрабуюць прыбраць у аўтазак разам з гледачамі.

Тэатральнае падполле гэта не назва каллектыву. Гэта форма творчага выразу нашых пачуццяў і асэнсавання рэчаіснасці. Падполле — гэта сімвал. Са сваімі атрыбутамі - ананімнасць, патаемнасць, асцярожнасць.

Мы шукаем выразныя сродкі, адпаведныя ананімнасці. Гэта маскі, святло і цень — тое, што наш глядач ужо бачыў. Але ёсць і будуць яшчэ розныя формы — мы маем гнуткую псіхіку і багаты досвед. Мы не парушаем законы, але хаваемся ад беззаконня.

— Якая мэта ў вашага тэатра?

— Мэта тэатральнага падполля — адлюстроўваць рэчаіснасць. Як мэта кожнага тэатра. Насуперак таму, што тэатры спрабуюць пераўтварыць у хлеў. Канешне, мы не здольныя ў гэтай форме рабіць вялікія спектаклі, але мы здольныя браць вострыя кавалкі з сусветных класікаў, актуальныя і рэзанансныя, асэнсоўваць іх і аддаваць нашай аўдыторыі.

Чытайце таксама:

Наша мэта — ствараць ступеньку да высокага тэатра. Мы асэнсоўваем драматычныя творы, дадаем сваіх адчуванняў, і ставім пытанні нашым гледачам. Яшчэ адна мэта тэатральнага падполля — змагацца за свабоду, бо без яе — няма самаго жыцця.

— Ці шмат у вас акцёраў? Хто яны?

— Гэта правакацыйнае пытанне — хто ж адкажа дакладна? Можна было б адказаць як у той кнізе — «імя маё — легіён», але мы адносім сябе да Сілаў Дабра. Скажу так — дастаткова. Няма вызначанай колькасці. Канешне — гэта парадокс, але гэта і рэчаіснасць. Да падполля могуць далучыцца артысты кожнага тэатра — мы заўсёды рады калегам і сябрам.

— Ваша стаўленне да сітуацыі ў краіне? Вашых калегаў затрымліваюць і пазбаўляюць працы, гэта нармальна?

— Канешне, тое, што адбываецца ў нашай краіне — гэта брыдка. Гэта абраза. Абраза не толькі для артыста, але і для кожнага чалавека. Нелегітымныя ўлады растапталі законы, знішчылі здаровы сэнс, плюнулі ў душу кожнаму беларусу. І мы нават не гаворым, мы крычым аб гэтым нашай творчасцю.

Так, нашых калег і сяброў звальняюць, садзяць ў турмы, псіхічна ламаюць, і не толькі калег — кожнага беларуса кранула гэтая махіна злачынства. Але… не здолеюць.

— Як вы бачыце будучыню тэатра ў Беларусі?

— Тэатр быў, ёсць, будзе! Памятаеце Караткевіча? Тэатр заўсёды імкнецца да свабоды. Таму ён заўсёды будзе існаваць. Калі зазірнуць у недалёкае мінулае — апошнія 10 год тэатр развіваўся. Знаходзіў мноства новых формаў, нягледзячы на непрыманне на афіцыйным узроўні. Гэтыя формы зяўляліся на фестывалях, трошачку ў дзяржаўных тэатрах, калі творцы кантрабандай ужывалі штосці новае. Мы лічым, што «ідэалагічная» цэнзура сканае. Застанецца толькі маральны аспект творчасці і прыманне гледачамі - гэта рэчаіснасць. І рэчаіснасці пляваць, што сабе прыдумае цётка з начосам у выканкаме. У іх ёсць толькі страх, а ў нас ёсць дух.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024