Травеньскія дажджы натхнілі рэдакцыю Нrodna.life на ідэю парасон-шэрынгу. Фірмовыя парасоны «Навіны без вады» на час непагоды можна ўзяць бясплатна і вярнуць у пункт пракату, калі скончыцца дождж. Парасон-шэрынг пачаў працаваць ад 28 траўня. Першымі кропкамі шэрынгу сталі «Наша кава» і «Справа». У кожнай кавярні ёсць па 4 парасоны. Для зручнасці карыстальнікаў можна ўзяць парасон у адной кавярні, а пасля вярнуць у другую.

Першы ў Беларусі парасон-шэрынг пачаў працаваць у Гродне

«Нам вельмі падабаецца ідэя агульнага карыстання рэчамі, — кажа рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік. — Мы гатовы дзяліцца з гродзенцамі не толькі апошнімі навінамі без вады. Калі вы забылі парасон дома ці папросту не любіце насіць з сабою шмат рэчаў - нашы парасоны вас выручаць».

Першы ў Беларусі парасон-шэрынг пачаў працаваць у Гродне

Летні дождж — добрая нагода зайсці ў кавярню і перачакаць непагоду за кубкам кавы. Калі ж залева зарадзіла надоўга, можна ўзяць парасон і пайсці па сваіх справах.

«Ідэя прышпільная і мы рады яе падтрымаць», — кажа заснавальнік кавярняў Дзмітрый Захарка.

Гэта не першы прыклад, калі супрацоўнікі яго кавярняў падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы. Падчас эпідэміі каранавірусу яны разам з Цэнтрам гарадскога жыцця і вэб-студыяй «Іквадарт» арганізавалі дастаўку абедаў для валанцёраў, што шыюць камбінезоны і робяць ахоўныя шчыткі для медыкаў.

Першы ў Беларусі парасон-шэрынг пачаў працаваць у Гродне

Чытайце таксама: «Урачы на ​​перадавой, нам трэба іх абараніць». Як гродзенцы робяць для медыкаў ахоўныя экраны


Калі ваша фірма таксама хоча далучыцца да парасон-шэрынгу — напішыце нам. Разам мы зробім Гродна яшчэ больш сяброўскім да жыхароў і гасцей горада.

Hrodna.life: Мы любім Гродна і хочам, каб ён стаў горадам мары. Разам з чытачамі мы працуем, каб наблізіць рэальнасць да мараў. Парасон-шэрынг — яшчэ адзін крок у гэтым накірунку.

Першы ў Беларусі парасон-шэрынг пачаў працаваць у Гродне