«Майстры ўбачылі, сказалі - класна!» Купі шопер, футболку або маску з «супрэматычным» прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Вконтакте OK Telegram

Захаваць стыль нават падчас каранавіруса дапамогуць рэчы праекта «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць». Зараз у лінейцы ёсць футболкі і сумкі-шоперы з прынтам. Дапоўніць вобраз ахоўная павязка ў тым жа стылі.

Малюнкі зрабілі дзеці з Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта. Прынты на іх аснове падрыхтавала дизайнерка Ірына Варкулевіч, а Hrodna.life арганізаваў пашыў рэчаў і друк.

Амбасадарамі брэнда сталі Місіс Беларусь 2018 і 2019, удзельніца конкурсу «Місіс Зямны шар» Святлана Скок і гаспадар тату-салона «Адважнае сэрца» Ігар Бірукоў.

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Па гэтай спасылцы можна замовіць шопер і маску. А тут — футболку. Не забудзьцеся падчас аплаты падаць ваш адрас, каб мы маглі адправіць вам пакупку. Каб выбраць памер і па любых іншых пытаннях — пішыце на info@hrodna.life. Каб убачыць узоры, прыходзьце ў рэдакцыю Hrodna.life на Кірава, 3 з 1 чэрвеня.

Прыгажосць — гэта заўсёды пра дабрачыннасць

«Дапамагаць людзям — абавязак кожнага фізічна здаровага чалавека, — кажа Святлана Скок. — Жыццё непрадказальнае, мы не ведаем, што можа здарыцца з намі заўтра. Хацелася б, каб як мага больш людзей было на баку тых, хто дапамагае».

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Святлана двойчы прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Місіс Зямны шар» і кажа, што «конкурс прыгажосці - заўсёды пра дабрачыннасць». Гэты праект не першы, які падтрымлівае Місіс Беларусь. Яна і раней арганізоўвала дабрачынныя акцыі і падтрымлівала праекты дзіцячага хоспіса.

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Праца Святланы звязаная з модай. Яна — адна з кіраўнікоў швейнай вытворчасці. «Мы шыем жаночую вопратку, але цяпер памянялі профіль і перайшлі на камбінезоны для медыкаў».

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Для «супрэматычнага» праекта на яе прадпрыемстве зрабілі раскрой сумак і масак. «Супрэматызм — гэта, як мінімум, прыгожа, — сказала Святлана Скок, прымяраючы рэчы. — Я паспрабую зрабіць усё магчымае, каб праект меў поспех. Бачу, што ў сацсетках людзі цікавяцца дабрачыннымі праектамі. Буду пра яго распавядаць».

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Брутальныя мужчыны таксама хочуць дапамагаць

Ігар Бірукоў - гаспадар тату-салона «Адважнае сэрца» і арганізатар вечарынак «для сваіх», дзе да каранавіруса праходзілі сустрэчы з музыкамі і мастакамі Гродна. З дзіцячым хоспісам ён і майстры тату-салона супрацоўнічаюць ужо трэці год.

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Экстравагантнасцю Ігара складана здзівіць, таму супрэматычныя малюнкі ён прыняў адразу. «Майстры, калі ўбачылі, сказалі - класна. Торбачка наогул — на ўра. Будзем старацца, каб атрымалася крута».

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

На думку Ігара, прынты зацікавяць не толькі «вар'яцкую моладзь». Ён сам — бацька траіх дачок і ўжо шэсць гадоў як дзядуля. Але ўсё адно не цураецца новых фішак. «Можна змяніць імідж, атрымаць цікавую рэч і дапамагчы дзецям. Мне гэта ў кайф».

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Кругі шчаслівых людзей — дызайнерскі падыход да дабрачыннасці

Дзіцячыя малюнкі ў стылі супрэматызму з’явіліся пасля майстар-класа Ірыны Варкулевіч для дзяцей з хоспіса і іх бацькоў. Зараз Ірына падрыхтавала на іх аснове прынты для праекта.


Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць. Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса


«Я альтруіст па жыцці, — кажа дызайнерка. — Калі табе нешта дадзена зверху, гэтым трэба падзяліцца. Калі ты не адлюстроўваешся ў чужых жыццях, не аддаеш, што табе далі, губляецца ўвесь сэнс. Калі ў цябе ўсё добра, трэба дапамагаць іншым, каб у іх таксама жыццё стала лепш».

На думку Ірыны, падтрымка ідзе ад кожнага, як кругі па вадзе. «Проста дапамажы стаць шчаслівымі яшчэ дзясятку людзей вакол сябе. Калі кожны зробіць такі круг, увесь свет будзе шчаслівым».

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Дабрачыннасць, як сацыяльны канструктар для кожнага

«За 12 гадоў у хоспісе мы бачылі, як развівалася дабрачыннасць», — кажа Вольга Вялічка.

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Жыццё змяняецца, змяняюцца сацыяльныя сувязі паміж людзьмі. Зараз дабрачыннасць — як канструктар, які кожны можа скласці па-свойму. Я веру, што гэты канструктар будзе эфектыўным, калі аб’яднае розныя рэсурсы і інтарэсы. Калі кожны толькі за сябе, нічога не атрымаецца. Калі аб’ядноўваць людзей вакол ідэі, яны гатовыя аддаваць. Мне б хацелася, каб дабрачыннасць не будавалася на жалю. Павінен быць якасны прадукт, які спадабаецца людзям і новыя ідэі, якія захочуць падтрымаць".

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Для Hrodna.life праект — частка нашай працы. Удзельнікі праекта стануць героямі публікацый і фотасесій.

Замовіць шопер і маску можна тут. А тут — футболку. Або з 1 чэрвеня прыходзьце ў рэдакцыю Hrodna.life, каб убачыць узоры.

100 гадоў беларускага супрэматызму

Для беларускага супрэматызму 2020 год — юбілейны. У 1920 годзе ў Віцебску Малевіч і яго паслядоўнікі стварылі УНОВІС — таварыства паслядоўнікаў новага мастацтва. У рамках праекта «Супрэматызму. Мастацтва. Дабрачыннасць» стаць мастаком зможа кожны. Мы правядзем майстар-клас «Супрэматызму. Зрабі гэта сам» і лекцыю пра гісторыю беларускага супрэматызму.

Фінальным мерапрыемствам праекта стане выстава фотамастака Аляксандра Кузаса. Ён прадставіць 15 партрэтаў гродзенцаў і гродзенак, якія падтрымалі праект.

"Майстры ўбачылі, сказалі - класна!" Купі шопер, футболку або маску з "супрэматычным" прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Мы — Hrodna.life — пішам аб рэальным Гродна і хочам, каб ён стаў горадам мары. Разам з чытачамі мы робім усё, каб мары сталі рэальнасцю. Гэты праект — яшчэ адзін крок да Гродна нашай агульнай мары.