Адразу 24 мастацкіх працы ў стылі супрэматызму папоўнілі прыватную калекцыю Амрана Матара. Напярэдадні калядаў, 24 снежня, ён набыў палотны, што стварылі дзеці з інваліднасцю для выставы «Супрэматызм. Мастацтва. Права на працу». Ён зладзіў пакупку ў гонар уласнай дачкі, якая нарадзілася 24 чысла.

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць.  Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса

«Я бацька. У мяне ёсць дачка Дуня. Гэта слова азначае „сусвет“. Я кожны дзень адчуваю ўдзячнасць да сусвету, што яна ў мяне ёсць. Лічу, нам вельмі пашанцавала, што яна здаровая. Не ўсе дзеці маюць такую перавагу. Бацькоўства і мацярынства, на маю думку, - гэта адказнасць не толькі за ўласных дзяцей. Але мы можам скіраваць любоў і падтрымку не толькі сваім дзецям. Мы можам дапамагчы тым, каму зараз гэта найбольш патрэбна».

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць.  Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса
Усе 24 працы з выставы намалявалі восем дзяцей з хоспіса пад кіраўніцтвам Ірыны Варкулевіч
Меркаваннем Амрана Матара, не ўсе дарослыя гатовы так жыць. Тым большай падтрымкі вартая ініцыятыва: «Супрацоўнікі хоспіса і яго дырэктарка Вольга Вялічка, дызайнерка Ірына Варкулевіч, валанцёры і бацькі дзяцей з інваліднасцю — сапраўдныя героі», — кажа ён. — Купіць гэтыя працы для мяне — магчымасць зрабіць іх жыццё больш пазітыўным".

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць.  Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса

Амран распавёў супрацоўнікам дзіцячага хоспіса, што пабачыў анонс выставы на Hrodna.life і зацікавіўся мерапрыемствам. Далей, на думку кіраўнічкі хоспіса, спрацаваў агульны прафесійны падыход супрацоўнікаў выставачнай залі і яе кіраўнічкі Ірыны Сільвановіч, а таксама «прафесіянала з вялікім сэрцам», дызайнеркі Ірыны Варкулевіч.

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць.  Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса

«Паасобку гэта не працуе. Дзякуючы агульным намаганням знайшоўся чулы незнаёмец, каторы набыў адразу ўсе працы. Аб’яднаўшы намаганні мы можам больш. Так і з’яўляюцца праекты, якіх раней ніхто не рабіў, і якія робяцца лепшымі прыкладамі ў краіне».

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць.  Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса

Амран Матар родам з Аўстраліі, дзе і зараз жывуць яго бацькі, два браты і дзве сястры. Частку працаў ён мяркуе падарыць блізкім, частку пакінуць ва ўласнай калекцыі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life