Людзі і справы

«У баклажана грядка, а мне нужна площадка!» Да гаражан і ўладаў горада звярнуліся сабакі Гродна

Ідэя «даць слова» сабакам з’явілася ў Веранікі Гайдэль, адной з удзельніц ініцыятыўнай групы, што прамуе абсталяванне ў горадзе пляцовак для выгулу сабак. З 24 мая актывістаў з забаўным плакатам можна сустрэць у парках і на вуліцах горада, куды гаражане выходзяць са сваімі пітомцамі. Адкрыццё першай плацоўкі, што ствараецца з ініцыятывы актывістаў, адбудзецца 10 чэрвеня.

Акцыя «Баклажан», як называюць яе самі дзяўчаты, гэта яшчэ адна магчымасць зрабіць бачнымі праблемы культуры ўтрымання жывёл у горадзе. «У баклажана грядка, а мне нужна площадка». Вераніка, якая намалявала плакат, кажа: «Чорны сабачка са сваім „Гаў!“ таксама мае ў горадзе права голасу».

Уладальнікі сабак, калі бачаць забаўны плакат акцыі, з цікавасцю падыходзяць пазнаёміцца і прыняць удзел у фотасесіі. «Есть площадка для цветов, где площадка для щенков?» — такое пытанне задавалі разам з сабакамі нават дзеці.

Абмеркаваць гаражанам з актывістамі ёсць што. Ці патрэбны ў горадзе пляцоўкі для выгулу? Ці варта прыбіраць за сабакамі, калі гуляеш на вуліцы? Ці гатовы людзі падтрымліваць чысціню на новых агарожаных пляцоўках?

youtu.be/n1−0zb6BiRU

Ініцыятыўнай групе таксама ёсць што расказаць у адказ. Дзеля таго, каб атрымаць фінансаванне на стварэнне пляцовак, адна з удзельніц групы Лена Майсюк некалькі месяцаў удзельнічала ў складаных выпрабаваннях шоў «Горад», актывісты наведваліся да кіраўніцтва ЖКГ, узгаднялі размяшчэнне пляцовак ва ўпраўленні архітэктуры, хадзілі на прыём на старшыні гарвыканкама, выступалі на тэлебачанні і звярталіся ў мясцовую прэсу.

[irp posts="15 905″ name="У другім сезоне шоў «Горад» будуць удзельнічаць гродзенка Лена Майсюк і лідчанін Саша Аўдзевіч"]

У выніку з 12 адведзеных пад выгул сабак пляцовак былі выбраны дзве, каторыя ў бліжэйшы час будуць агульнымі намаганняі абсталяваны.

Акцыя «Баклажан», па словах актывістак, гэта добрая магчымасць яшчэ раз нагадаць аб дзейнасці групы і запрасіць гаражан паўдзельнічаць у праекце. Ужо зараз можна далучыцца да суполкі ВКонтакте, падтрымаць праект матэрыяльна на платформе Талака, ці размясціць фота з акцыі пад хэштэгам #собакигродно.

[irp posts="21 244″ name="Ці патрэбны гораду актывісты і наколькі яны аптымісты, разважалі на тэлешоў сябры Hrodna.life"]

Адкрыццё першай з дзвюх узгодненых пляцовак адбудзецца 10 червеня на Вішняўцы, паміж станцыяй пералівання крыві і 4-й гарадской бальніцай, каля старога стадыёна. Адведзеная тут плошча будзе агарожана, будуць усталяваны снарады для трэніроўкі сабак, лавачкі і урны.

[irp posts="21 307″ name="У Гродне на Вiшняўцы ўдзельніца шоў Горад" распавяла аб спецыялізаванай пляцоўцы для выгула сабак"]

З нагоды адкрыцця пляцоўкі актывісты хочуць зладзіць святочную сустрэчу і запрашаюць ахвотных далучыцца. Калі ёсць прапановы па напаўненні праграмы свята, можна звяртацца ў суполку. Таксама для арганізацыі марапрыемста неабходны калонкі, мікрафоны і генератар, ад каторага яны маглі б працаваць. Калі ёсць магчымасць дапамагчы з апаратурай ці іншым чынам паўдзельнічаць ў дзейнасці каманды — вам будуць рады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025