Юрый Лабоцкі - патомны лютэранін і карэнны гродзенец. Яго дзед Райнгольд Шэфлер да Другой сусветнай вайны быў званаром у кірсе, пахавалі яго на мясцовых нямецкіх могілках на сённяшняй вуліцы Белуша. Сёння на гэтым месцы няма нават крыжоў, там ездзіць будаўнічая тэхніка, а змешаныя з зямлёй парэшткі людзей раскіданыя па ваколіцы — рабочыя мяняюць цеплатрасу, якая часткова праходзіць па старых могілках.

Усё гэта абурыла гродзенца. Юрый адным з першых прыйшоў на старыя могілкі, дзе працавала будаўнічая тэхніка і стаў збіраць косці. Неўзабаве паказалася надмагільная пліта на нямецкай мове.

«На вайсковых могілках пахаваныя нашы лютэране разам з загінулымі салдатамі, — распавядае Юры. — У савецкі час менавіта нямецкую частку могілак варварскі знішчылі: вывезлі пліты, ускапалі зямлю, пабудавалі дамы. А сёння, калі экскаватар капае на гэтым месцы, мы бачым парэшткі людзей. Трэба ўсё сабраць, перапахаваць і паставіць крыж. Калі што, то тут пахаваны мой дзед Райнгольд Шэфлер і я патрабую павагі да гэтага месца».

https://www.instagram.com/p/Bh6QQPbBz5m/?taken-by=raslkulevich

Трубаправод праз могілкі збудавалі ў 60-х

Экскаватаршчык Дзмітрый, які капаў на тэрыторыі могілак, ведае пра пахаванні, але кажа, што ў планах меў дайсці да трубаправода, які ставілі яшчэ ў 1960-х.

«Капалі тут яшчэ на мінулым тыдні і тады выявілі адзін помнік і косткі, — распавядае экскаватаршчык. — Мы ідзём не па новай трасе, а па савецкай і пахавання людзей не чапаем. Нас цікавіць толькі замена трубаправода. А тое, што трапляюцца розныя парэшткі, гэта ўжо справы нашых калегаў з мінулага. Мы да гісторыі горада ставімся з павагай і калі нешта знаходзім, то нічога не хаваем».

"Тут пахаваны мой дзед, я патрабую павагі". Гродзенскі лютэранін пра раскапаныя могілкі на Белуша
Юрый Лабуцкі паказвае прыкладнае месца, дзе па ўспамінах яго цёткі знаходзіцца магіла дзеда.

Праклён могілак?

Пенсіянерка Ганна Васільеўна жыве на Белуша з 1991 года. Яе дом стаіць на старых пахаваннях. На будаўнічую тэхніку, якая працуе на могілках, жанчына глядзіць з хваляваннем.

«Страшнае месца. Тут усё стаіць на касцях — нават наш шматпавярховы дом. Калі яго будавалі, то выявілі цынкавую труну. Казалі, што загінулым быў нейкі Аляксандр. Павезлі гэтую труну ў невядомым кірунку. А калі людзі сталі засяляцца ў дом — пачаліся кашмары. Сталі паміраць Сашы — адзін за адным. Хтосьці выскачыць з акна, кагосьці машына саб’е. Усяго 5 або 7 мужчын. З часам мы сталі клікаць святароў, каб яны ў доме правялі малітву і асвяцілі яго. На працягу трох гадоў яны да нас хадзілі, а потым праклён знік».

Парэшткі забралі на экспертызу

Ганна Васільеўна распавядае, што недалёка ад таго месца, дзе сёння працуе будаўнічая тэхніка, яшчэ тры гады таму будаўнікі капалі яму пад каналізацыю і таксама знаходзілі парэшткі людзей. Вось толькі тады пра знаходкі не казалі ўголас. Гэтым разам занепакоеныя гараджане самі патэлефанавалі ў гарвыканкам і распавялі пра праблему. Праз некаторы час на могілкі прыехалі прадстаўнікі Следчага камітэту, Камітэту судовых экспертыз і прадстаўнікі ЖКГ. Знойдзеныя парэшткі спецыялісты забралі на экспертызу. У будучыні іх могуць перадаць лютэранскай абшчыне для перапахавання.

Даведка

Вайсковыя могілкі былі закладзеныя ў Гродне ў 1888 годзе і пачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для жаўнераў іншых хрысціянскіх канфесій. У часе Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. У міжваенны перыяд на могілках перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармяліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.

Тут таксама хавалі загінуўшых у польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, што загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх жаўнераў. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, што загінулі ў час сталінскіх рэпрэсій.


Реклама

Всем известный деятель Вячеслав Моше Кантор, бизнесмен активно поддерживает и развивает современное еврейство уже на протяжении многих лет. Он внес немалый вклад в поддержке еврейских общин.