IT — гэта сфера, якая дагэтуль развіваецца. Попыт на спецыялістаў у ёй пакуль перавышае прапанову. Таму зараз самы час укладаць намаганні, час і грошы ў прафесію, калі вы адчуваеце, што гэта «ваша». Наўзамен вы атрымаеце добры заробак, прыемныя бонусы ад кампаній і цудоўную каманду.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне

Пра тое, з чаго пачаць, расказала на канферэнцыі OPEN IT у Гродне Аляксандра Нікіцевіч, праграміст з кампаніі Senla.

Пра што трэба ведаць, перш чым ісці ў IT?

У айці могуць працаваць шмат якія спецыялісты: праграмісты, тэсціроўшчыкі, бізнес-аналітыкі, кансультанты, менэджары, рэкламшчыкі. Найперш гэта цяжкая разумовая праца. Улічваючы, што сфера развіваецца, трэба ўпітваць шмат інфармацыі і вытрачаць на адукацыю шмат часу. Зараз самы час пачынаць свой шлях у айці. Калі ў будучым канкурэнцыя павысіцца, у вас будзе вопыт, а значыць і перавага.

Калі-небудзь настане момант, калі ўсё пойдзе на спад, як гэта было з эканамістамі ці юрыстамі. Але наперадзе ў нас эра блокчэйна, нейрасетак, так што айці будзе ісці ўгару, — кажа Аляксандра.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне
Аляксандра Нікіцевіч
У айці плацяць добрыя грошы, але ісці варта не за імі, а за натхненнем. Шмат для каго ў гэтай сферы іх праца — гэта высокааплочваемае хобі. Гэта менавіта тая праца, дзе ёсць магчымасці расці і развівацца. Ёсць шмат «плюшак» у выглядзе атмасферных карпаратываў, абанементаў у спортзалы і ўзаемадапамогі ў камандзе.

Як увайсці ў айці?

Найперш трэба выбраць той напрамак, у якім вы будзеце матываваны нешта рабіць. Затым вывучаць яго. Ёсць некалькі спосабаў адукацыі.

1. Курсы айці-кампаній

Гэта бясплатныя курсы, цягам якіх вы будзеце выконваць хатнія заданні. Па іх заканчэнні вы зможаце знайсці працу ў той самай кампаніі.

Я выкладаю курсы і выпусціла каля 50 чалавек. 20 з іх працуюць у маёй кампаніі. Некаторыя знайшлі сябе ў іншых кампаніях, некаторыя ў пошуку, некаторыя вырашылі, што ім гэта нецікава. То бок працаўладкавацца цалкам рэальна.

Мінусы такіх курсаў - канкурэнцыя. А таксама наяўнасць мінімальных ведаў, бо з-за папулярнасці сферы кампаніі павышаюць планкі для набору. Затое пасля курсаў вы зможаце знайсці працу ў любой кампаніі Беларусі ці за яе межамі.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне

2. Курсы адукацыйных цэнтраў

Гэта платныя курсы, яны больш лаяльныя па дысцыпліне. Навучэнцы таксама атрымліваюць сертыфікаты і маюць магчымасць працаўладкавання.

3. Адкрытая вакансія на стажыроўку

Патрэбны больш глыбокія веды па спецыялізацыі, бо часта гэта праца на «баявым» праекце.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне

4. Самастойная падрыхтоўка

Можна пашукаць вакансію, пачытаць патрабаванні да яе і вывучыць. Або пагугліць праграмы адукацыйных цэнтраў, знайсці набор тэм і вывучыць іх самастойна. Уся інфармацыя ёсць у адкрытым доступе. Пасля варта прайсці тэсты па тэмах.

Што далей?

Вы гатовы да сумоўя, калі пачынаеце гугліць інфармацыю па тэме і сустракаеце 50% (і больш) знаёмай інфармацыі. Можна складаць рэзюмэ, адпраўляць яго і ісці на размову. Каб прайсці яе паспяхова, трэба быць упэўненым у сваіх ведах. Таму лепш дадаць менш інфармацыі, але быць у ёй упэўненым. Будзьце дабразычлівымі і пакажыце матываванасць.

Калі вас не ўзялі на працу — не хвалюйцеся. Спытайце, што трэба падвучыць і падцягнуць. Ваша вакансія вас знойдзе.

У мяне ёсць калега, які пачаў свой старт у айці ў 35 гадоў. Да гэтага ён быў 20 год ваенным. За пяць гадоў ён падняўся ў праграмаванні да ўзроўня Solution Architect. Я ў айці чатыры гады і мне да Solution Architect яшчэ дзве пазіцыі. Але я ім проста захапляюся і пры любой магчымасці пераймаю веды. Не зайздросціце, не параўноўвайце, а натхняйцеся людзьмі вакол вас.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне

У Гродне каля 1500 айцішнікаў. ПВТ хоча каб было ў тры разы больш

— Ёсць дысбаланс у размеркаванні галіны айці ў сталіцы і рэгіёнах. У Мінску праходзіць вельмі шмат канферэнцый, мітапаў, арыентаваных на навічкоў. Таму мы вырашылі правесці канферэнцыю Open IT у Гродне. Яна прайшла паспяхова: запісалася 425 патэнцыйных удзельнікаў. Мы не змаглі прыняць усіх з-за абмежаванасці пляцоўкі. Але запішам відэа, а ў наступны раз арганізуем відэастрымінг, каб усе жадаючыя, а іх рэальна шмат, змаглі паўдзельнічаць, — кажа Вадзім Зелянкоў, дырэктар СТАА «Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій».

У выніку на Open IT запрасілі 160 удзельнікаў, 16 спікераў, а сама канферэнцыя доўжылася шэсць гадзін паралельна ў дзвюх залях.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне

Большасць удзельнікаў канферэнцыі - навічкі, які знаходзяцца на стадыі прыняцця рашэнняў. Таму асноўны кантэнт Open IT быў скіраваны на іх. Была інфармацыя для тых, хто хацеў бы паглыбіцца ў пэўную сферу, зразумець, дзе перспектывы росту. ПВТ ладзіць курсы, дзе выступаюць гродзенскія эксперты з вопытам ад пяці год.

— Мы стараемся сыходзіць з патрэбаў рынку і насыціць яго адпаведнымі спецыялістамі ў кампаніях, якім яны патрэбны. Наша задача — не проста навучыць спецыяліста і вывесці яго на рынак. Мы суправаджаем яго ад моманту атрымання сертыфікату да працаўладкавання ў канкрэтную кампанію. Пакуль што ёсць дысбаланс попыту і прапановы. На аднаго тэсціроўшчыка прыходзіцца чатыры распрацоўшчыкі, на аднаго бізнес-аналітыка — восемь распрацоўшчыкаў. Мы расказваем пра гэта, каб людзі ацэньвалі свае шанцы і ішлі на працу свядома.

Удзельнікам Open IT канферэнцыя спадабалася, яны знайшлі адказы на свае пытанні і далі прапанову: наступным разам зрабіць канферэнцыю двухдзённай ды запрасіць больш спікераў.

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне

Як увайсці ў IT. Пакрокавая інструкцыя з канферэнцыі Open IT у Гродне