Горад

Ці ёсць праблема хатняга гвалту на Гродзеншчыне? Праваахоўнікі адказваюць мовай лічбаў

Інфармацыйная кампания «16 актыўных дзён супраць гвалту ў адносінах да жанчын» праходзіць у Беларусі з 25 лістапада па 10 снежня. Мэта кампаніі - даць больш аб’ектыўнай інфармацыі пра тое, якой ёсць сітуацыя насамрэч і як прадухіліць гвалт у сям'і. Пра стан рэчаў на Гродзеншчыне распавёў старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення па ахове правапарадку і прафілактыцы Дмітрый Астрашэўскі.

За 10 месяцаў 2016 года 309 злачынстваў здзейснена членамі сям'і супраць сваіх бліжкіх. Летась за такі ж перыяд было 287.

Участковыя сталі глыбей разглядаць сямейныя справы

«Рост назіраецца за кошт таго, што зараз больш выпадкаў рэгіструецца з прэвентыўнымі мэтамі, каб папярэдзіць цяжкія злачынствы. То бок, лічбы сведчаць хутчэй пра тое, што міліцыя, а найперш участковыя інспектары, сталі больш глыбока разглядаць сямейныя справы, больш праводзіць працы з патэнцыйнымі ахвярамі і агрэсарамі».

Што тычыцца самых цяжкіх злачынстваў, забойстваў у сем’ях, то сёлета іх зарэгістравана 14. Жанчыны сталі ахвярамі сваіх блізкіх у 6 выпадках, а зрабіліся агрэсарамі-забойцамі тройчы. За такіж перыяд мінулага года забойствы паміж блізкімі сваякамі здзяйснялі 17 разоў.

Са словаў Дмітрыя Астрашэўскага, у Крымінальным Кодэксе Беларусі існуе больш за 20 артыкулаў, што тычацца адказнасці за гвалт у сям'і. Пакаранне можа прызначацца не толькі за відавочныя выпадкі, як катаванні, цялесныя пашкоджанні, гвалт сэксуальнага характару ці выкарыстанне ў занятках прастытуцыяй, але і за пагрозу забойствам ці абразу.

Акрамя крымінальнай адказнасці існуе і адміністратыўная. За рознага кшталту праявы хатняга гвалту, што падлягаюць юрысдыкцыі Адміністратыўнага Кодэкса, сёлета на Гродзеншчыне было прыцягнута да адказнасці 3828 асобаў. (За такіж перыяд мінулага года — 1839).

Кожную ахвяру інфармуюць пра магчымасці дапамогі

«Усе паведамленні пра хатні гвалт рэгіструюцца, кожнага ці кожную, хто стаў ахвярай, інфармуем пра мясцовыя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання і наяўнасць шэлтараў - сховішчаў, дзе магчыма часовае пражыванне, даём нумары агульнанацыянальнай кансультацыйнай гарачай лініі», — распавёў Дмітрый Астрашэўскі.

Таксама ён паведаміў, што арганізавана праца не толькі з ахвярамі гвалту, але і з агрэсарамі: «Калі ў адносінах да агрэсараў прымаюцца меры па абмежаванню на сумеснае пражыванне з ахвярай, то ім бывае няма куды падацца, яны застаюцца без жытла. Для такіх грамадзян ствараюцца пакоі, дзе магчыма часовае пражыванне тэрмінам да аднаго месяца».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025