Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы — турфірма «Спадарожнік», кінатэатры «Космас» і «Усход», забаўляльны цэнтр «Галактыка» ды іншыя. Ёсць і вуліцы, названыя ў гонар пакаральнікаў космасу.

Расказваем, якія «касмічныя» вуліцы ёсць у Гродне, дзе іх знайсці і якая ў іх гісторыя.

1. Праспект касманаўтаў

Назву ён атрымаў у 1960-я гады. Бадай, гэта адна з самых цікавых «касмічных» вуліц Гродна. Гісторыя яе сягае XV ст. Тады гэта быў Смаленскі тракт, потым паштовы на Вільню, яшчэ пазней — Скідзельская застава.

Курган Славы на праспекце касманаўтаў у Гродне
Курган Славы на Праспекце касманаўтаў у Гродне

Зараз на Праспекце касманаўтаў знаходзіцца шмат цікавых аб’ектаў: перабудаваная сінагога, яўрэйскі прытулак, дамы XIX ст., Курган Славы і выстава ваеннай тэхнікі.

2. Вуліца Гагарына

З’явілася на мапе Гродна ў 1961 годзе, пасля палёта першага чалавека ў космас. Раней, у XVI стагоддзі, гэта вуліца была часткай занёманскага рынка. У розныя часы яна называлася Паляўнічай, Францішканскай і Навадворскай. Зараз самыя цікавыя аб’екты вуліцы — гэта часткова захаваныя карпусы манастыра францішканаў на тэрыторыі бальніцы № 2, ансамбль дамоў 1950-х і цікавыя чыгунныя асновы ліхтароў. Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Юрый Гагарын — першы касманаўт Зямлі. На караблі «Усход» знаходзіўся ў космасе ажно 1 гадзіну 48 хвілін. Гэтая падзея назаўжды змяніла свет, а Юрыя зрабіла сусветнай зоркай. У музеі Янкі Купалы ў Мінску расказваюць — ёсць успаміны, што малы Юра чытаў (у перакладзе на рускую) купалаўскі верш «Хлопчык і лётчык». Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Невыпадкова, што ў нашым горадзе бюст Янкі Купалы глядзіць на панно, на якім выбіта выява касманаўта. Касманаўт загінуў у авіацыйнай катастрофе ва ўзросце 34 гады.

Чытайце таксама: Беларускія касмічныя аб’екты: што за яны і чые імёны носяць?

3. Вуліца Цітова

Мае галоўную дамінанту — царкву евангелістаў «Благадаць». Яшчэ адна з кропак прыцягнення жыхароў горада — лазня. Цікавыя і некалькі перабудаваных дамоў 1930-х гадоў. Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Герман Цітоў — самы малады касманаўт у гісторыі. На час палёту ў космас меў толькі 25 гадоў. Ён першы ў свеце, хто здзейсніў палёт больш сутак. У космас ён паляцеў другім пасля Гагарына. На першым палёце быў дублёрам.

4. Вуліца Камарова

Забудавана ў асноўным дамамі-інтэрнатамі 70−80-х гадоў. Тут вылучаюцца будынкі «ДТСААФ» («Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіацыі і флоту»), дзіцячай бібліятэкі і камбіната школьнага харчавання. Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Уладзімір Камароў — камандзір першага ў свеце экіпажа карабля. Да гэтага ляталі толькі па адным. Ён першым пабываў у космасе двойчы і першы з загінуўшых падчас палёту ў космас.

5. Вуліца Паповіча

Выходзіць на адзін з трох гарадскіх мастоў, які ўсе называюць «Новым». Насамрэч, афіцыйная яго назва — «Мост Будаўнікоў». З гэтага маста адкрываецца адзін з самых маляўнічых краявідаў горада.

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі
Фота: Ірына Новік

У лясным масіве непадалёку вуліцы Паповіча знаходзяцца адзіныя ў горадзе старыя яўрэйскія могілкі, адзіны мемарыял у СНД, прысвечаны памежнікам, былая гасцініца «Гродна», якая доўгі час была самай высокай сярод жылых пабудоў горада. У СШ № 12 вучыўся ганаровы грамадзянін горада, вядомы краязнаўца Віктар Саяпін. Павал Паповіч здзейсніў разам з Нікалаевым першы ў свеце групавы палёт двух караблёў. Яго жонка, Валянціна Панамарова, таксама касманаўт. У космас яна не лятала — павінна была стаць удзельніцай палёта на Месяц, але яго адмянілі пасля высадкі касманаўтаў з ЗША.

6. Вуліца Церашковай

Калі рушыць па ёй у напрамку Каханоўскага, прывядзе да высокай кропкі, з якой адкрываюцца прыгожыя віды на горад. З самых адметных будынкаў тут — былы маёнтак Станіславова. Гэта загарадная рэзідэнцыя апошняга караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Побач захаваўся стары парк, а каля галоўнага корпусу аграрнага ўніверсітэта знаходзіцца любімы дзецьмі малодшага ўзросту і прэзідэнтам сіні трактар. Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Валянціна Церашкова — першая жанчына-касманаўт у свеце, адзіная жанчына, якая здзейсніла адзіночны палёт. Муж Церашковай, Нікалаеў, таксама касманаўт. Іх дачка Алена стала першым ў свеце дзіцём, чые маці і бацька былі касманаўтамі.

7. Вуліца Нікалаева

Выходзіць на тытунёвую фабрыку «Нёман». Таксама тут ёсць цікавыя прыклады прыватных дамоў, а пасярэдзіне вуліцы захавалася крама 60−70-х гадоў. Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі Адрыян Нікалаеў — 5-ы касманаўт у свеце, 3-ці ў СССР і першы касманаўт, які быў на караблі ў бязважкасці, не зафіксаваны ў крэсле. Ён здзейсніў два палёты ў космас. У 1962 (4 сутак) і ў 1970 (18 сутак). Абодва палёты на момант здзяйснення былі рэкорднымі. Пасля апошняга палёту Нікалаеў абараніў дысертацыю і стаў кандыдатам тэхнічных навук.


Юрый Гагарын, вярнуўшыся з палёту, казаў:

«Праляцеўшы вакол Зямлі ў караблі, я пабачыў, якая прыгожая нашая планета. Людзі, давайце будзем зберагаць і гэтую прыгажосць, а не нішчыць яе».

Гродзенскі космас не менш прыгожы за далёкія зоркі і таксама варты ўвагі. Гэта частка нашай агульнай гісторыі пра людзей, космас і зоры.


Чытай яшчэ:


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life