Навіны

Телеграм-канал Hrodna.life прызналі экстрэмісцкім. Што гэта значыць і дзе зараз чытаць навіны

Тут вы знойдзеце адказы на пытанні, якія хацелі, але не наважваліся задаць. Усё проста і зразумела.

Што наогул адбываецца?

Суд Ленінскага раёна 9 ліпеня прызнаў телеграм-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці».

Дзе быў экстрэмізм?

Прыкметы экстрэмізму і распальвання варожасці экспертная камісія знайшла у некаторых каментарах чытачоў. Якія менавіта гэта каментары, мы не можам сказаць. Пісьмовыя доказы суд разглядаў у закрытым рэжыме. Частка дакументаў мела грыф «для службовага карыстання».

А што наконт сайта і лагатыпа?

Да сайта і лагатыпа Hrodna.life прэтэнзій не было. Гэтыя матэрыялы не разглядалі ў судзе. Ніякіх рашэнняў па іх не выносілі.

Ці бяспечна зараз чытаць Hrodna.life?

Калі вы чытаеце наш сайт, падпісаныя на нашы старонкі ў Facebook, ВКонтакте, Instagram, YouTube або Twitter — гэта не ўяўляе для вас ніякай небяспекі.

Што рабіць падпісантам старога канала?

Быць падпісантам канала не тое ж самае, што «захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю». Але мы ўсё адно раім нашым чытачам адпісацца ад гэтага канала. Актуальных навін там больш не будзе.

Я звык (ла) атрымліваць навіны ад HL у «целезе», як мне быць?

Мы завялі новы канал у Telegram — «Гродна Like» — і запрашаем падпісацца на яго. Кожны дзень тут будуць галоўныя навіны горада. Каментары на новым канале закрыты. Але калі вам ёсць, што сказаць з нагоды таго, што адбываецца, ці вы хочаце падзяліцца з рэдакцыяй важнай інфармацыяй — пішыце нашаму робату (яго кантакт ёсць у апісанні канала).

Інфармацыя якіх яшчэ каналаў прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі?

Праз некаторы час пасля рашэння суда Міністэрства інфармацыі абнаўляе Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце. Менавіта пасля ўнясення ў гэты спіс распаўсюджванне матэрыялаў можа пацягнуць адказнасць. Дарэчы, па стане на 14 ліпеня, 15.00, нашага канала ўсё яшчэ няма ў спісе. Варта перыядычна знаёміцца з ім, каб ведаць, што яшчэ ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025