“Сёння гэта модна, папулярна і цікава”, – казалі арганізатары пра выставу “Тату ў свеце мастацтва”. Яе адкрылі 20 траўня ў Гродне. Больш за 100 работ для праекта далі 26 майстроў з Ліды, Магілёва і Гродна. Акрамя эскізаў татуіровак тут ёсць скульптура, жывапіс, арт-аб’екты і фота. Выстава будзе працаваць толькі чатыры дні – да 23 мая. Квіток каштуе 5 рублёў.
Чытайце таксама: Любимые картины носит на себе. Инга Болотова о татуировках, за которые мог взяться не каждый мастер
Працы згубіліся па дарозе, але ўсе адно з’явіліся на выставе
Адзін з аўтараў выставы – 26-гадовы Арцём Нямцоў з Магілёва. Ён займаецца татуіроўкай толькі год. Паводле адукацыі – прафесійны мастак.
Свае працы на выставу ён адправіў загадзя “Еўрапоштай”. Але яны згубіліся і да адрасата не дайшлі. Арцёму прыйшлося зноўку рыхтаваць свае эскізы, каб яны ўсё ж патрапілі на выставу. Ён распавёў пра сваю праблему ў сацсетках – і з ім звязаліся прадстаўнікі з аддзялення пошты ў Мінску. У выніку працы знайшліся і цяпер у Арцёма ёсць два наборы эскізаў. На адкрыцці ён паабяцаў частку “дубляў” падарыць або разыграць сярод сваіх падпісантаў у Instagram.

Чытайце таксама: Тату-мастер из Гродно помогла восстановить барельефы и панно в костеле
“У татуіроўцы ёсць большы размах для творчасці”
Паліне Сіцько 24 гады, татуіроўкай яна займаецца больш за тры гады. Працуе ў стылі рэалізму ў чорна-белым колеры.
Паводле адукацыі Паліна – графічная дызайнерка і выкладчыца малявання. Некаторы час працавала дызайнеркай у фотацэнтры, але магчымасці займацца творчасцю там было нашмат менш. Таму вырашыла змяніць род дзейнасці і сысці ў тату.

“Напрыклад, чалавек прыходзіць са сваёй ідэяй і я дапамагаю яму яе рэалізоўваць. Хтосьці робіць татуіроўку як ўпрыгажэнні цела, а хтосьці ўкладвае свой сэнс. Заўсёды па-рознаму”.
Чытайце таксама: Бежать, сводить или набить еще одну. Владельцы БЧБ-татуировок, — о возможном признании такой символики экстремистской
“Шмат выдатных і ўнікальных працаў, нешта адно вылучыць складана”.
Андрэй Канцавы прыехаў з Ліды. З ім прыбыла невялікая група падтрымкі – блізкія, сябры і мадэлі з яго працамі. Андрэю 39 гадоў, займаецца тату ён з 2002 года.
“Спачатку з’явіўся цікавасць да татуіроўцы як такой. Потым падвышаў ўзровень, кваліфікацыю. Назапашваў майстэрства і навыкі”.
Андрэй Канцавы вучыўся ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы на факультэце мастацтваў. Цяпер ён працуе ў розных тэхніках і стылях. На выставе прадстаўлены яго жывапісныя працы, выкананыя алеем.

“Шпацыр у XVIII стагоддзі і рок праз класіку”
Выстава адкрылася як частка праекта “Па-за часам” у рамках гродзенскай “Ночы музеяў”. Пасля выставы госці разам з экскурсаводам Міхаілам Нарынкевічам прайшлі праз парк Жылібера да канцэртнай залы. Па шляху даведаліся больш пра Гродна 1780-х гадоў, вуліцы, будынкі і дзеячаў таго часу.
Экскурсія мусіла была быць тэатралізаванай, але літаральна за дзень да падзеі афішу падкарэктавалі і актораў з яе прыбралі.
Чытайце таксама: Гродзенская брукаванка: 5 вуліц, па каторых можна прагуляцца, як 100 гадоў таму
У канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры ўсіх чакаў канцэрт гурта “ASTORIO PLUS”. Сваю праграму яны пачалі фразай “Праз боль я бачу прыгажосць” з песні “Believer” гурта Imagine Dragons. Гэтую кампазіцыю, а таксама хіты Metallica, Queen і іншых гуртоў у аўтарскіх аранжыроўках выканалі скрыпкі Надзея і Сяргей Бельцовы, віяланчэль Наталля Грудзіна, Аляксей Цімонін раяль і кахон Іван Гайдук.
Вакалістка гурта Алена Крывіцкая суправаджала амаль кожны выступ анонсам пра кампазіцыю або выканаўцу. Праводзілі гурт пляскаючы стоячы.

























