Горад

Убачыць Дзеда Мароза і Снягурку. Навошта палякі прыехалі сустрэць Новы год у Гродне?

Вялікая група турыстаў з розных гарадоў Польшчы прыехала ў Гродна 29 снежня: не толькі каб пазнаёміцца з Беларуссю, але і каб незвычайна для сябе сустрэць Новы год. Чаму палякі выбралі замест Заходняй Еўропы або цёплых краін наш Гродна? Даведваўся Hrodna.life.

Сустракаць Новы год у Гродна прыехала група 46 турыстаў. Група вельмі разнастайная — ад моладзі да пенсіянераў. Госці з Польшчы за 4 днi плануюць наведаць і іншыя месцы Гродзенскай вобласці - Васілішкі і Ліду, бо амаль усе прыехалі па візе. Афармляючы дакументы, турысты не ведалі, ці падоўжыць Лукашэнка бязвізавы рэжым, таму не сталі рызыкаваць. Толькі чатыры асобы, што далучыліся ў апошні момант, прыехалі па бявізву і таму не могуць наведаць радзіму Чэслава Немэна ці Лідскі замак. У Гродне група спынілася ў двух месцах: бюджэтным гатэлі і адным з хостэлаў.

Магдалена

— Прыехаць у Гродна і сустрэць тут 2018 год прапанаваў мой сябар, я не адмовілася і паехала. Я хачу тут убачыць Дзеда Мароза і Снягурку, мы іх замовілі на навагоднюю ноч. Таксама хочацца даведацца якая ж Беларусь насамрэч. Акрамя свята цікава паглядзець і сам горад: архітэктуру, славутасці. Для мяне важна ўбачыць від над вашай гродзенскай ракой, бо я натхнёная раманам Ажэшкі «Над Нёманам».

Войтэк

— Бязвізавы рэжым гэта добра, але мы прыехалі з візай, бо калі афармлялі дакументы на паездку, то ў пасольстве яшчэ не ведалі, ці падоўжыць Лукашэнка дзеянне свайго ўказу. Вырашылі не чакаць і зрабілі візы. Наша паездка прадугледжвае не толькі знаёмства з прыгожым Гродна, у планах наведаць Ліду, Васілішкі і іншыя месцы.

Ехалі сюды, каб убачыць Дзеда Мароза і Снягурку, а таксама горы снегу, бо ў нас у Польшчы яго няма. Вядома, хочам убачыць у Беларусі прыгожых дзяўчат. Сябры, якія ўлетку пабывалі ў Гродне, распавядалі, што ехаць сюды варта.

Арэк

— Беларусь для нас загадкавая краіна, хоць і жывем побач. Таму мы адважыліся прыехаць сюды. Як аказалася, гэта нармальная і адкрытая краіна, дзе можна жыць.

Новы год будзем сустракаць у Гродне ў кафэ H2O, там жа сустрэнемся са Снягуркай і Дзедам Марозам, а таксама паслухаем віншаванне Аляксандра Лукашэнкі. Мы чулі пра такую традыцыю беларусаў: слухаць прэзідэнта за некалькі хвілін да прыходу новага года.

Люцыян

— У Беларусі ў часы Савецкага саюза я быў, бо мой бацька нарадзіўся ў мястэчку Ракаў. Так што ў некаторых гарадах шмат гадоў таму мне давялося пабываць. У Гродне я ўпершыню, горад спадабаўся, ды і я чакаў, што так будзе. Горад чысты і адрэстаўраваны, ёсць на што паглядзець.

Правільна, што Беларусь адкрываецца для турыстаў, сюды варта ехаць. Мы будзем тут сустракаць новы год, бо ў гэтым годзе вырашылі асвойваць ўсходнія землі. Напрыклад, 2017 год сустракалі ў Марока. А летась аб’ездзілі 18 краін, шмат каталіся па Малдове і Украіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025