Гродзенцы Павел і Алеся Шафрановіч планавалі вяселле яшчэ з мінулага года. Пра адмену свята з-за каранавіруса гаворкі не ішло. Вяселле згулялі 25 красавіка ў коле сваякоў і блізкіх сяброў. Усе былі ў масках.
«Вяселле вырашылі не адмяняць, усё было спланавана даўно, – распавядае Павел ШафрановІч. – Я лічу, на такую падзею нішто паўплываць не магло”.
З-за віруса не ўсе госці змаглі прыйсці. “Многія адмовіліся з-за каранціну, панікі і псіхозу, – кажа Павел. – Прыйшлі тыя, хто проста не мог адмовіцца: сваякі і самыя блізкія і адчайныя сябры, якія глядзяць гэтаму каранавірусу ў твар і не баяцца”.
Павел кажа, што з усімі гасцямі ён усё роўна кожны дзень мае зносіны або працуе. Кантакты паміж імі і так пастаянныя.

Маска – сувенір з вяселля
Павел і Алеся вырашылі прыслухацца да рэкамендацыяў медыкаў і замовілі маскі для ўсіх сваіх гасцей.
«Сёння гэта трэнд, прайсці побач было проста немагчыма. Маскі – ужо неад’емная частка гардэроба. Мы спецыяльна зрабілі іх на заказ з прынтамі. Гасцям яны спадабаліся, вяселле пройдзе, а маскі застануцца», – дадаў Павел.
Чытайце таксама: Антивирусная мода: какие маски носят гродненцы

ЗАГС: вяселлі амаль не адмяняюць, у масках не прыходзяць
Нягледзячы на каранавірус, у Гродне пары працягваюць рэгістраваць шлюбы. Вяселлі адмяняюць толькі адзінкі.
– Падача дакументаў у ЗАГСе на Віленскай, 1 праходзіць кожны дзень. А вось урачыстасці ў масках бываюць вельмі рэдка. За апошнюю пятніцу і суботу месяца ў нас распісаліся каля 50 пар. Красавік прайшоў у тым жа парадку, як і планавалася, і на травень пакуль змяненняў амаль няма. Толькі цяпер пачалася невялікая хваля пераносаў на летнія вяселлі, – распавялі ў Аддзеле ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна.


