Горад

Сусвет фантомаў і ўспамінаў. Гродзенка ў здымках закiнутых дамоў заховаўвае гiсторыю горада

Фотаархіў закінутых гродзенскіх дамоў Кацярына Кулакоўская пачала ствараць у сакавіку 2015 года, калі з’явілася яе група Вконтакте. Пад кожнай фотасправаздачай са здымкамі звонку і знутры ёсць гістарычная даведка з каментарамі. Матэрыял для праекта дзяўчына збірала некалькі гадоў.

«Зносіць старыя пабудовы нельга»

Мэта праекта — данесці да людзей інфармацыю пра гісторыю Гродна праз будынкі, а таксама захаваць гісторыю горада пры дапамозе фота.

«Многія бываюць штодня ў цэнтры горада і не заўважаюць мноства закінутых будынкаў. Ёсць людзі, якія лічаць, што гэтыя дамы — проста непатрэбная старызна, якая не мае ніякай каштоўнасці.

Я лічу, што зносіць старыя пабудовы нельга, асабліва прыклады драўлянага дойлідства, таму што ў горадзе іх засталіся адзінкі. Вялікім злачынствам быў знос дома Беклямiшава па вуліцы Астроўскага ў стылі драўлянага канструктывізму [знесены 12 мая 2012 года — рэд.].

Зараз гарадскія ўлады хочуць знесці яшчэ некалькі пабудоў па вуліцах Міцкевіча і Ваўковіча. Гэта наш здабытак, які планамерна знішчаецца. Гісторыкі і актывісты спрабуюць змагацца з гэтым невуцтвам, але практыка паказвае, што гэта не ўдаецца. Новы Свет мог бы стаць добрым музеем пад адкрытым небам, таму што кожная пабудова па-свойму ўнікальная».

[irp posts="521″ name="Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік"]

Дом № 23 па вуліцы Валковіча

Усё пачалося з-за адрэналіну

Пакуль ёсць магчымасць, дзяўчына стараецца зафіксаваць кожны закінуты будынак у горадзе. Праект Кацярыны многія гродзенцы падтрымліваюць, цікавяцца, задаюць пытанні і нават прапануюць сумесныя вылазкі.

Каця ўсё свядомае жыццё цікавіцца закінутымі і разбуранымі будынкамі. Яны яе прыцягваюць, вабяць да сабе сваёй загадкавасцю і небяспекай.

«У самым пачатку я наведвала закінутыя дамы дзеля адрэналіну, а цяпер я вывучаю ўсё, што тычыцца гэтых выдатных месцаў. Закінутыя дамы гэта асобны сусвет фантомаў, успамінаў, жыццяў і падзей. Яны дыхаюць гісторыяй. Добрай ці дрэннай — усё роўна, але энергетыка гэтых месцаў зачароўвае. Гэтыя месцы прымушаюць падумаць над хуткаплыннасцю жыцця. Нягледзячы на тое, што ў дамах ужо ніхто не жыве, пабудовы застаюцца жывымі».

Дом №17 па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў

Нiчога не ламаць i не губляць момант

Вызначаных тэрмінаў вылазак у дзяўчыны няма. Звычайна гэта адбываецца праз натхненне, бо для яе гэта творчы працэс.

«Перад тым як кудысьці ісці я фармую маршрут з прыкладна трох дамоў. Не заўсёды атрымоўваецца патрапіць у дом з першага разу, бо мы нічога не ламаем. Быў выпадак, калі я некалькі гадоў прыходзіла да дому па вуліцы Тэльмана, доступу да яго не было. І вось аднойчы я праходзіла міма — а там дзверэй няма.

Гэта быў дом са склепам ў тры ўзроўні, які цяпер закапалі, на жаль. Так што час чакання быў не дарэмным. У гэтай справе галоўнае не выпускаць момант. Я шмат хаджу пешшу і бачу закінутыя дамы. Калі ёсць доступ — я ўжо там, бо заўтра магчымасці патрапіць ужо не будзе».

Дом №2 на плошчы Леніна, былы архіў

На некаторых вуліцах бывае па некалькі закінутых дамоў

Кацярына кажа, што закінутых дамоў у Гродне вельмі шмат і яна стараецца пабываць у іх, сфатаграфаваць і адчуць атмасферу. Ёсць у яе любімыя вуліцы: Вялікая Траецкая, Працоўная, Віленская. Менавіта тыя, якія ў час Другой сусветнай вайны ўваходзілі ў склад гета. Дзяўчына пэўны час старанна вывучала гэтую тэму.

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

«Самая вялікая знаходка — схрон, ямы ў кватэрах, дзе хаваліся яўрэі. Адчуванні невымоўныя. Стары дом па вуліцы Крывой, напрыклад. Што тычыцца прадметаў, я іх прынцыпова ніколі не бяру. Мая мэта сфатаграфаваць і адчуць атмасферу.

У горадзе мноства закінутых будынкаў. Толькі на вуліцы Міцкевіча пяць „заброшак“. А так на кожнай вуліцы можа быць па некалькі дамоў. Пераважна гэта старыя даваенныя пабудовы. Я люблю іх, бо там можна ўбачыць сляды таго часу, напрыклад ляпніну, печы, каміны, вітражы, коўку і г. д. Тыповыя прадстаўнікі: будынак Гродзенскай медыцынскай акадэміі і „Дом з ільвамі“ па вуліцы Студэнцкай».

Захоўваць гісторыю

Як распавядае дзяўчына, праект «Закінутыя дамы горада Гродна» будзе развівацца і далей, бо гісторыя закінутых дамоў у горадзе не мае канца. Тым больш у архіве Кацярыны яшчэ шмат неапублікаванага матэрыялу за розныя гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025