Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Засыпалі падвал і разабралі частку будынка: на Тэльмана пачалася рэканструкцыя старога дома

Невялікую частку будынка разабралі, а трохузроўневыя сутарэнні глыбінёй дзевяць метраў засыпалі. Менавіта так пачалася рэканструкцыя стогадовага дома па вуліцы Тэльмана, 7а. Там пасля сканчэння будаўніцтва мае быць будынак «Дзяржбудэкспертызы».

У верасні знеслі суседні дом 7б, яго тэрыторыя прадугледжана для выкарыстання пры рэканструкцыі дома 7а.

Рабочыя ўжо паспелі закапаць большую частку трохяруснага старога падвала, дзе ў 30-х гадах размяшчаліся каўбасныя цэхі Леапольда Мароза, а са слоў старэйшых гараджан, там у час Другой сусветнай вайны немцы катавалі людзей.

Будаўнікі распавялi, што частку будынка знясуць і дабудуюць новую. Старую цэглу не вывозяць, а старанна разбіраюць і складваюць каля аб’екта. У будучыні яна прадугледжана для рэканструкцыі.

Неўзабаве на тэрыторыі аб’екта пачнуць капаць. Ёсць верагоднасць, што будаўнікі наткнуцца на іншыя старыя падвалы. Працы будуць весціся пад наглядам архелога.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары