Лівень і рэкордная колькасць удзельнікаў. Юбілейны аўтафестываль SunDay 2019 прайшоў пад Гродна

10-й аўтафестываль SunDay прайшоў пад Гродна 20 ліпеня. Ён адзначыўся не толькі рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў, розыгрышам тоны паліва, але і ліўнем.

Дождж на некаторы час нават прыпыніў мерапрыемства. Пакуль адны хаваліся ад дажджу, іншыя вырашылі з’ехаць. Але людзей усё роўна заставалася шмат.

Фэст праходзіць на тэрыторыі старога аэрадрома, таму схавацца ад дажджу можна было, напрыклад, пад крыламі самалёта

Адразу пасля заканчэння залевы каля ўваходу на фестываль сабралася чарга. Пакуль людзі вярталіся з хованак на пляцоўку, многія аўтаўладальнікі выціралі свае аўто. Выглядала гэта прыкладна так, як шаруюць свае машыны перакупы на рынку.

На фэсце было больш за 500 машын з розных краін Еўропы. Гэта новы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў: у мінулы раз іх было больш за 400 — рост прыкметны.

На асноўнай сцэне разыгрывалі прызы і праводзілі конкурсы сярод удзельнікаў. На другой сцэне выступалі розныя калектывы.

Номинация "Тюнинг"
Владельцы тюнингованных авто со сцены рассказывают о своих машинах

Вакол было мноства намётаў з ежай і фудтракі з усёй краіны.

У аматараў гучнай музыкі была свая атмасфера.

Пасля абвяшчэння конкурсу «Міс SunDay 2019» колькасць гледачоў ля асноўнай сцэны рэзка павялічылася. Хто не ўбачыў прыгажунь, можа не хвалявацца: усё 12 фіналістак конкурсу будуць на фірменным календары ад Autogrodno.by.

На фестывалі паказалі вельмі розныя аўтамабілі, але іх усе ўмоўна можна было падзяліць на дзве катэгорыі: адны здольныя самі перамяшчацца і на іх можна ездзіць, іншыя гэта толькі выставачныя асобнікі.

Акрамя аўтамабіляў на выставе былі і матацыклы. Хто стаміўся ад тэхнікі, мог забаўляцца на гульнявых пляцоўках.

Сярод «жалезных коней» быў і адзін жывы.

Нас зацікавіў кабрыялет з «Запарожца» і дызельны Пасат універсал.

Не смотря, на внешность, двигатель в Пассате, как и положено, дизельный.

Гэтая чырвоная «Джылі» дакладна не згніе. Таму што зроблена з кубікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025