Жаночая сумачка — гэта цэлы сусвет. Яна можа шмат расказаць пра сваю гаспадыню, яе характар і звычкі. Наконт змесціва сумачак існуе шмат стэрэатыпаў. Каб даведацца, што з меркаванняў насамрэч адпавядае рэчаіснасці, Hrodna.life папрасіў гарадзенак «рассакрэціць» свае сумачкі і распавесці, што і чаму яны носяць з сабой.

Варвара Злобіна: «Усё або нічога»

У заплечніку тое, што мне звычайна неабходна для жыцця на працы. Нешта з ежы, правады да ноўта, ліхтарык для ровара. Сёння ў мяне з сабой ёсць фотаздымач, бо тэлефон сапсаваўся. Таксама заўжды з сабой ключы ад кватэры і офіса. Ёсць хустачка на выпадак спёкі, рашчоска і гігіенічная памада. Я прывыкла мець з сабой поўны камплект рэчаў на ўсе выпадкі жыцця.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Недахоп вялікай сумкі ці заплечніка — тое, што сярод мноства патрэбных рэчаў цяжка знайсці неабходную у канкрэтны момант. Таму зараз стараюся ўвогуле не браць з сабой сумку, калі іду на шпацыр ці ў горад. Бяру толькі тэлефон і ключы.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Гэта зусім новыя для мяне ўражанні - выходзіць «пустой» і не хавацца за сваім заплечнікам. Досвед існавання самой па па сабе, без сумачкі, — гэта пашырэнне ўласных межаў і выпрабаванне сябе на давер да свету. Веру, што калі нешта са мной здарыцца, то людзі дапамогуць і не абавязкова ўсе насіць з сабой.

Наташа Сарока: «Як у Мары Кондо»

Я «заганяюся» метадам КонМары. Гэта такі спосаб упарадкавання прасторы па-японску. У ім прапануюць пазбаўляцца ад лішніх рэчаў вакол сябе. Таму я ахвотна выкідаю непатрэбнае са свайго жыцця, кватэры і сумкі. Аўтарка метаду, Мары Кондо, прапануе такі прыкольны спосаб: кожны вечар, вярнуўшыся дадому, выгружаць усё з сумкі ў асобную скрынку. А раніцай — складваць у патрэбную сумку неабходныя на гэты дзень рэчы. Я паспрабавала і мне спадабалася.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Раней бывала, што нешта забывала ўзяць, асабліва, калі мяняла сумкі. Зараз дакладна ведаю, што ўсе рэчы ляжаць у скрынцы, я іх пабачу і вазьму.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Сумка ў мяне вялікая і парадак у ёй, напэўна, не ідэальны. Але завалаў з якімі-небудзь леташнімі бутэрбродамі там дакладна не бывае. Я кожны дзень упэўнена, што ўсё патрэбнае пры мне.

Даша Радзевіч: «У маленькай сумачцы ўсё змяшчаецца»

Люблю маленькія сумачкі, бо ў вялікіх цяжка шукаць патрэбныя рэчы, асабліва, калі трэба спяшацца. Але ў маленькую таксама шмат усяго памяшчаецца. Проста у мяне ўсе патрэбныя рэчы — маленькія. У сумачцы ёсць кашалёчак для картак, купюр і манетак. Заўжды з сабой таблеткі, каб не выпасці з працы, калі, напрыклад, галава разбаліцца. Канечне, ключы ад дома і офіса. Брэлкі на іх - не выпадковыя. Яны звязаны з працай і стылем жыцця і нагадваюць мне пра жыццёвыя каштоўнасці.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Заўжды нашу з сабой пашпарт. З ім я больш упэўнена сябе адчуваю. Абавязкова — блакнот, ці хаця б пару аркушоў паперы і асадка, бо прыходзіцца занатоўваць шмат задач на дзень. У сумцы ляжаць візіткі, каб падзяліцца кантактамі пры дзелавых сустрэчах. Сёння ў сумачцы ёсць паштоўка з сабачкам. Купіла яе, каб падтрымаць праект, што прапагандуе натуральныя кармы для хатніх пітомцаў. Ведаю, што грошы ад продажу паштовак пойдуць на ўтрыманне прытулкаў для бяздомных жывёл.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

На ўсякі выпадак ёсць у сумачцы гумка для валасоў і некалькі памадаў. Бывае, што раніцай выходжу з адным колерам памады, а цягам дня мяняецца настрой і хочацца іншы.

У маёй сумачцы няма тэлефона, бо ён заўжды ў руках ці на працоўным стале. Сумачка — гэта вельмі далёка для тэлефона.

Юля Каляда: «Мая сумачка — гэта заплечнік»

Тут набор рэчаў, неабходных, калі я ў горадзе і на ровары. Ёсць яшчэ іншы заплечнік, са стандартным наборам для выезду на прыроду. Там, апроч іншага, ляжаць аптэчка і дыванок.

У гарадскім камплекце ёсць кашуля на выпадак холаду, кепка на выпадак гарачыні і сонечныя акуляры. Роваравыя ліхтары ляжаць у сумцы, бо здымаю іх, калі паркуюся ў горадзе.

Вяходзячы з дому, заўжды бяру з сабой ваду. Абавязкова ў заплечніку два тэлефоны: службовы і асабісты. «Вуха» надзяваю, каб размаўляць, едучы па горадзе.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

З «паперак» нашу ў заплечніку візіткі і нататнік-планіроўшчык. Ёсць планер і ў тэлефоне, але часта хочацца запісаць ад рукі. Па працы часта патрэбен пашпарт, ён заўжды са мной. Без дакумента не патрапіш, напрыклад, у выканкам.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Заўжды з сабой і кашалек-бумажнік для грошай і картак, а таксама ключы ад дома і ад працы. Для «прыгажосці» ў меня мала рэчаў. Толькі рашчоска, гігіенічная памада і вільготныя сурвэткі.

Воля Вялічка: «Астатняе — на працоўным стале»

Звычайна мне хапае маленькай сумачкі. Вялікую бяру толькі ў выпадках, калі трэба насіць з сабой дакументы. У маёй сумачцы заўжды ёсць гаманец, эка-торба, флэшка, ключы ад працы і кватэры. З гігіенічных сродкаў - антыбактэрыяльны гель і зубная нітка. Ніякай касметыкі і люстэрка я з сабой не бяру.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць

Нататнік у мяне вялікі, ён не змяшчаецца ў сумачку і ляжыць на працоўным стале. Цягам дня раблю нататкі на аркушах паперы алоўкам. У канцы дня пераношу запісы ў нататнік. Тэлефон ляжыць у сумцы, толькі калі я ў дарозе. Астатні час ён у руках ці на стале. На ўсякі выпадак у сумцы ёсць пара цукерак, каб «дажыць» да канца напружанага дня.

Што гродзенкі носяць у сваіх сумачках? Пяцёра дзяўчат не пабаяліся паказаць