У судзе Ленінскага раёна трэці тыдзень разглядаюць справу аб выкладчыку робататэхнікі, які, па версіі дзяржабвінавачання, схіляў да ўжывання марыхуаны і ЛСД сваіх вучняў. 25 сакавіка абвінавачаны ўпершыню даў паказанні і распавёў сваю версію падзей.
Ён па-ранейшаму прызнае віну толькі па арт.328 ч.1 — незаконны абарот наркатычных сродкаў. Тое, што схіляў непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў, не прызнае. Кажа, з вучнямі курыў палын і шалфей. Памяшканне таксама не прадастаўляў - ніколі не даваў дазволу курыць у яго кабінеце. Знаходжанне там заўсёды было звязана з робататэхнікай.
Абвінавачаны распавёў, што да гуртка пацярпелых не ведаў. Адносіны ў яго былі з усімі «нармальныя». Ён папрасіў прабачэння перад імі за тое, што ўскосна па яго віне дзецям давялося сутыкнуцца са следствам і судовым працэсам.
Па словах выкладчыка, ён купіў марыхуану ў ліпені 2018 года для сваіх патрэб. Катаўся на ровары па горадзе, убачыў каля драмтэатра падазроную пару, якая гучна смяялася. Яны яго пачаставалі кавай з тэрмаса і прапанавалі пакурыць. У іх ён і купіў марыхуану.
Ён абарваў з яе лісце і схаваў у камодзе ў кватэры. Менавіта іх пазней знайшлі пры вобшуку. Рэшткі марыхуаны абвінавачваны захоўваў на працы ў зіп-пакеціках ў вентыляцыі мужчынскага туалета.
Марыхуану ён ўжываў дома і на працы праз бутэльку. Пры рамонце летам такую бутэльку з фальгой ў кучы будаўнічага смецця ўбачыў адзін з вучняў. Абвінавачаны спалохаўся, што той камусьці раскажа. Таму прапанаваў пакурыць вучню «траву», якой быў палын. Каб пацярпелы нікому нічога не распавёў, абвінавачаны і стварыў ілюзію чагосьці забароненага — напрыклад, зачыняў дзверы.
Такія ж выпадкі адбыліся і з іншымі пацярпелымі - яны бачылі бутэльку або піпетку са слядамі нагара, і выкладчык частаваў іх палыном, каб яны не распавялі пра ўбачанае.
Абвінавачаны адзначае, што ў размове ніколі не фігуравалі словы «марыхуана» або «ЛСД». Ён казаў толькі «трава» і «марка». Словы датычна «ўраджаю», якія трапілі на запіс аператыўнікаў, таксама тычыліся палыну.
Абвінавачаны кажа, што яму параілі пакурыць палын ў іншай краіне, калі ў яго былі цяжкасці з страваваннем. Кажа, паспрабаваў - і стала лягчэй. Яна таксама валодае лёгкім расслабляльным эфектам. Гэтым абвінавачваны тлумачыць стан вучняў пасля ўжывання.
Што тычыцца «маркі», абвінавачаны кажа, што замест ЛСД яны ўжывалі шалфей, які мае падобныя з ім ўласцівасці. Эфект, які адчулі дзеці, тлумачыць плацэба.
Абвінавачаны падкрэслівае, што, калі двое пацярпелых пасля праведзенага ўрока курылі ў кабінеце без яго, ён не даваў ім свайго дазволу рабіць гэта менавіта ў дадзеным памяшканні. Проста сказаў: «Калі хочаце — можаце папаліць».
За некалькі дзён да затрымання абвінавачваны сарваў каля дома куст палыну. Пазней паклаў яго ў багажнік. На працы ён пайшоў у туалет, каб параўнаць лісце палыну з лісцем марыхуаны, якія там захоўваліся. У выніку лісце рассыпаліся, ён іх сабраў і занёс у кабінет, каб пасушыць. Такім чынам у памяшканні з’явіліся лісце марыхуаны, якія потым знойдуць пры вобшуку.
Пах у памяшканні быў, таму што тады выкладчык некалькі разоў пакурыў ля ўваходных дзвярэй, каб пазбавіцца ад галаўнога болю. Тым жа ён тлумачыць наяўнасць канабіёідаў у мачы пацярпелага, які быў з ім пры затрыманні. Кажа, мог надыхацца.
Абвінавачаны не аспрэчвае, што ў пацярпелага пры затрыманні знайшлі менавіта яго пакет, у якім былі рэшткі марыхуаны.
Сведкі па справе, якія былі панятымі пры ператрусе кабінета і кватэры і раней былі знаёмыя з абвінавачаным, характарызуюць яго станоўча.
У судзе Ленінскага раёна Гродна 9 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка гуртка робататэхнікі, які, на думку следства, на ўроках ужываў наркотыкі і схіляў да гэтага сваіх вучняў. Мужчыну абвінавачваюць па артыкулах — 328 ч.3, 331 ч.1 і 331 ч.2 КК РБ. Абвінавачаны адмовіўся ад дачы паказанняў і сваю віну прызнаў толькі па арт. 328 ч. 1 — незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Следчымі было выяўлена, што аднаго пацярпелага ён схіліў не менш за 12 разоў да ўжывання наркотыкаў, іншага — не менш як 9, не менш за 3 раз — трэцяга пацярпелага.
Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне ішло чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, апынулася, што за ім сачылі ўжо паўгода — столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…