Людзі і справы

Стыльныя людзі Гродна: як і дзе апранаюцца праграмістка, кухар элітнага рэстарана і выкладчык-стажор

На вуліцы становіцца ўсё цяплей і стыльна апранутых людзей шукаць усё прасцей. На гэты раз мы даведаліся, што цікавага можна ўбачыць на Fashion Show і дзе знаходзіцца адзін з лепшых сэкандаў у Гродне.

Эдзіта, вучыцца ў практыка-арыентаванай магістратуры і працуе выкладчыкам-стажорам у ГрДУ

Я заўсёды цікавілася навуковай дзейнасцю, выйгравала конкурсы, пісала артыкулы ў часопіс. Раней займалася танцамі і музыкай, а цяпер час застаецца толькі для сябе, сяброў і блізкіх.

Вопратку часам купляю ў Польшчы, часам у Літве, але часцей за ўсё ў Беларусі. Любімых марак асабліва няма. Пры выбары адзення перш за ўсё арыентуюся на тое, што мне пасуе і падабаецца, а астатняе не важна. Я лічу, што Беларусь зрабіла вялікі крок у вытворчасці адзення і ёсць даволі цікавыя і нармальныя мадэлі. Часам штосьці купляю ў беларускіх крамах, такіх як Belwest і Marko.

Кашулю з матылькамі я купіла ў Польшчы, джынсы на мне з Літвы, кеды Converse купіла ў Турцыі.

[irp posts="22 415″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі"]

Аляксандра, працуе праграмістам

Зараз я вучуся і працую. Люблю актыўна праводзіць час — розныя мерапрыемствы, курсы англійскай зараз, курсы малявання. Час ад часу нейкія мерапрыемствы гарадскія наведваю.

Мне пашанцавала, адзенне можна шыць на заказ — гэта добры выбар, бо нешта незвычайнае атрымліваецца заўсёды і можна вырашыць самой, што я хачу. Яшчэ люблю ездзіць у Польшчу, часам у Мінск, у залежнасці ад таго, дзе ў мяне ў дадзены момант атрымліваецца купіць адзенне.

Сярод трыкатажнага беларускага адзення цалкам можна нешта выбраць. Я хадзіла на Fashion Show у Гродне і мне спадабалася калекцыя «Палескі трыкатаж». На самай справе вельмі цікава, можна нешта падабраць і скамбінаваць у сваёй вопратцы. Абутак наўрад ці я б стала купляць беларускі, а вось бялізну, у прынцыпе, можна паглядзець, але я б не сказала, што гэта мае любімыя крамы.

З адзення стараюся купляць Zara — яны прыдумляюць нешта незвычайнае і вельмі часта абнаўляюць свой асартымент. Сёння на мне кашуля і камбінезон пашытыя на заказ, абутак Axis, сумка Mattioli.

[irp posts="21 678″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў"]

Анастасія, займаецца ў танцавальнай сферы

Я зараз вяду фітнес-заняткі, стрыт-пластыку. Доўгі час займалася танцамі, каля 10 гадоў танчыла ў групе сучаснай харэаграфіі і вырасла з танцавальнага вучня ў танцавальныя настаўніка.

Любімыя маркі - H&M, Bershka. За адзеннем ў асноўным езджу ў Польшчу ці Літву. Сярод беларускіх крамаў мне падабаецца Mark Formelle, Milavitsa.

Сёння на мне кепка Adidas, заплечнік купіла ў Літве, пінжак з сэканда, абутак купіла на Скідзельскім рынку.

[irp posts="20 982″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў у вопратцы з Польшчы, сэкандаў і… Перу"]

Максім, вучыцца ў каледжы

Вучуся на аўтамеханіка, прафесію выбіраў па сваім хобі. Я больш за палову жыцця з машынамі, увесь час па локаць у мазуце. Бацька мяне падбадзёрыў на гэтую тэму. У яго была машына і я з ім круціў яе — ключыкі, гаечкі падаць, а потым мяне ўжо было не спыніць.

Я металіст. Рок атрыбутыку купляю ў Мінску — заказваю на сайце. Адзенне ў асноўным купляю ў Еўропе.

Сёння на мне джынсоўка Levi’s, якую падарыў мне бацька, джынсы Diesel, абутак Mustang.

[irp posts="20 028″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі"]

Данііл, працуе поварам у Кронан Парк Гатэль

Я цяпер працую ў Кронан Парк Атэлі - адным з лепшых рэстаранаў Беларусі. Я пайшоў туды па-прыколе і пакуль застаўся. Гатаваць люблю. У мяне было дзве мары ў дзяцінстве — стаць поварам і ветэрынарам, адна з іх спраўдзілася. У мяне шмат ідэй у жыцці, шмат чым займаўся. Зараз я займаюся адной установай, не буду казаць што і як, потым самі даведаецеся.

У мяне ёсць нейкі свой стыль, які стварыўся ў галаве. Я стараўся перайсці на класіку, але не атрымалася. Адзенне ў асноўным купляю ў Польшчы, бывае ў сэкандзе, мой любімы на Касманаўтаў.

Раней я быў памяшаны на вопратцы, але цяпер супакоіўся. Я пачаў збіраць вопратку дзесьці гады чатыры таму, можна нават сказаць, што калекцыянаваў - гэта было маё хобі, а цяпер я шмат чаго падарыў сябрам і раздаў. Ёсць пэўнае адзенне, якая мне вельмі падабаецца, але ўвогуле вельмі шмат таго, што я не нашу. Акрамя чыста белых маек у беларускіх крамах я нічога не магу знайсці.

Сёння я апрануўся, каб проста не шкада было катацца на скейце. Красоўкі Adidas, джынсы Levi’s, куртку мне падарыў мой сябар са Штатаў, яна вінтажная.

Падзяліцца
Меткі: модарэчы

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024