Гэтым разам аўтарцы пашанцавала: надвор’е было цудоўнае і знайсці стыльна апранутых людзей аказалася вельмі проста. Hrodna.life даведаўся, што маркі адзення не маюць значэння, галоўнае — каб «зачапіла сэрца» і проста падабалася.

Таццяна, спецыяліст па рэкламе

Прынцыпова пераваг у вопратцы ў мяне няма, я хутчэй гляджу на тое, што мне падабаецца. З марак люблю Benetton і H&M, але адзенне ў мяне ад многіх брэндаў.

Раней вопратку купляла за мяжой, цяпер, мне здаецца, у нас можна досыць добра апрануцца. Купляю ўсё часцей за ўсё ў Гродне: няма жадання марнаваць час на паездку за адзеннем.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Падабаецца брэнд адзення «Liza Muromskaya», люблю іх сукенкі. З беларускага адзення падабаецца брэнд Mark Formelle, там купляю бялізну і трыкатаж для сябе і дзіцяці. Да беларускіх крамаў абутку стаўлюся адмоўна.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Сёння на мне апранута зборка, ніякіх пэўных брэндаў. Уся вопратка набытая ў Гродне. Боты набытыя ў Расіі на заказ, сукенка — на рынку «Карона».

[irp posts="20 982″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў у вопратцы з Польшчы, сэкандаў і… Перу"]

Марына Іванаўна, працуе на сябе

У мяне свой дом і маё хобі - вырошчванне руж. У мяне каля 20 гатункаў руж — куставыя, садовыя, ёсць нават фіялетавыя.

Вопратку выбіраю ў залежнасці ад абставінаў і настрою. У асноўным шыю на заказ у Гродне. Вельмі падабаецца расійская фірма капелюшоў Grimoire. А так не прытрымліваюся нейкай пэўнай маркі: калі мне спадабалася рэч у краме, то купляю ў залежнасці ад настрою, фінансавых магчымасцяў, абставінаў. Абутак у Гродне купляю на рынку «Карона», ёсць ад BELWEST і Marko.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Сёння мой вобраз: пальчаткі «Акцэнт», боты з Масквы, мне іх падарыла сяброўка, паліто купіла на выставе, капялюшык — на выставе «Кряк», завушніцы — у Ziko. Дома ў мяне цэлая калекцыя капелюшоў і торбаў.

Аксана, мае ўласны бізнес па дызайне мэблі

У мяне трое дзяцей: ад 1,5 да 20 гадоў. У нас з мужам свой бізнес — дызайн мэблі.

Вопратку выбіраю, каб падабалася, было стыльна, прыгожа і зручна. Рэчы ў асноўным купляю ў Гродне. Да маркаў я не прыраўноўваюся, вось зачапіла сэрца — купілі.

З беларускіх дызайнераў мне падабаецца Іван Айплатаў. Да крамаў беларускага адзення стаўлюся добра, той жа беларускі трыкатаж Conte — там можна выбраць рэчы і для мяне, і для малодшай дачкі. Выбраць абутак там не атрымліваецца: хочацца, каб ён быў аднолькавы з дачкой, таму звычайна заказваем у інтэрнэце.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Сёння на мне штаны і кофтачка De Facto, паліто і снікерсы з інтэрнэт-крамы, заплечнік Adidas — падарунак сына. Прычоска — наогул асобная тэма, ёй шмат гадоў - каля 5, першы раз гэтую стрыжку я ўбачыла ў Вене. Спачатку гэта былі паголеныя бакі і шмат-шмат касічак, а цяпер так, але паголеныя бакі застаюцца.

[irp posts="20 028″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі"]

Улада, працуе ў транспартна-экспедыцыйнай фірме

Я трэнірую дзяцей чэрлідынгу — гэта маё хобі. Вучылася ва ўніверсітэце, там мяне паклікалі ў чэрлідарскую каманду. Пачала займацца, а потым стала трэнерам. Рыхтуем дзяцей на чэмпіянаты, выступаем у горадзе.

Апранаюся я ў Польшчы, любімыя маркі - спартыўныя, напрыклад, Nike. У адзежы звяртаю ўвагу на яркасць і зручнасць, таму што шмат трэніровак і паходаў. З беларускіх крамаў - неяк даўно купляла вопратку ў Yuvita, а цяпер аддаю перавагу Mark Formelle і Milavitsa.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Сёння на мне красоўкі і куртка Nike, спадніца і кофта New Yorker, калготкі Conte.

Яўгенія Смірнова, мадэльер, мае сваё атэлье

Вопратку я выбіраю па ўнутраных адчуваннях, сёння хочацца апрануць нешта адно, заўтра — іншае, залежыць ад настрою, ну і куды ідзеш.

Рэчы я не купляю, усё адзенне вытворчасці майго атэлье. Мне падабаецца змешаны стыль ад класікі да нейкага нерэальнага абстракцыянізму і авангарду.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Абутак звычайна купляю ў Літве ці тут у Linxs, з марак мне больш за ўсё падабаецца Venezia. Нядаўна раз трэці я прыйшла купляць туфлі на абцасе і купіла цікавыя кеды — рост дазваляе, таму магу карыстацца.

Сёння, дарэчы, маме купілі вельмі класныя красоўкі ў Marko, нейкія неверагодныя і касмічныя. Часам там купляю абутак і сабе,
праўда, ён хутка зношваецца. Падабаецца BELWEST, гады два таму купіла туфлі і яны ў ідэальным стане, хоць я іх шмат насіла.

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад мадэльера, рэкламніка, дызайнера мэблі і іншых мінакоў

Сёння на мне завушніцы ад гродзенскага дызайнера, трыкатажны гарнітур з майго атэлье, абутак з Польшчы.

[irp posts="19 107″ name="Паход у сэканд: як выглядаць класна за 10 рублёў"]