У 2019 годзе па ўсім свеце глядач развітваецца не толькі з сыходзячым дзесяцігоддзем, але і з любімымі героямі з «Людзей Ікс» і «Гульні тронаў». Развітваецца досыць прахалодна, бо стваральнікі прыдумалі зусім неадназначныя канцоўкі. Спрэчным атрымаўся фінал і 42-гадовай сагі пра сям’ю Скайуокераў - з’явы, што змяніла гісторыю масавага кіно.
Кажуць, у ЗША вы не знойдзеце чалавека, які б не ведаў пра прыгоды Люка, Леі, Хана Сола і Дарта Вэйдара. У Беларусі ўсё прасцей. Класічныя IV-VI эпізоды прыйшлі значна пазней і не маглі канкураваць за глядацкую ўвагу ў эпоху відэасалонаў з героямі баявікоў, накшталт Шварца і Слая. Эпізоды I-III «Зорных войнаў» хоць і з’явіліся ў эпоху адраджэння кінатэатраў, апынуліся тыповымі дарагімі атракцыёнамі. Яны адыгралі вялікую ролю ў пачатку 2000-х для вяртання гледача ў кіназалы, але не выгадавалі вялікую фанацкую базу. На нашай тэрыторыі «Звёздные войны» саступаюць па папулярнасці франшызам тыпу «Хобіта» або «Фарсажа». Гэта відавочна паказалі і 2010-я, калі «далёкай-далёкай галактыкай» пачынае запраўляць «Дысней».
www.youtube.com/watch?v=14EztMXh5vQ
У 2012 года Джордж Лукас сыходзіць на пенсію, прадаўшы сваё дзецішча «Мышынаму дому». У 2015 выходзіць «Абуджэнне сілы» Абрамса, дзе фанаты бачаць аналогію з «Новай надзеяй» і радуюцца вяртанню пастарэлых Хана Сола і Леі Арганы.
У 2017 Раян Джонсан у «Апошніх джэдаях» прапануе нестандартны падыход: галоўныя героі схільныя да ўнутраным супярэчнасцяў і ставяць пад сумнеў ісціны класічнай трылогіі. Фанаты не прынялі такое рэжысёрскае бачанне і стварылі шматлікія петыцыі, патрабуючы «вярнуць як было».
«Дысней» на прыкладзе стварэння сваёй «Сусвету Марвэл» разумее, што не варта гуляць на глядацкіх пачуццях і ісці насуперак масавай думцы. Гэта можа каштаваць страты мільёнаў нагрэтых крэслаў у кінатэатрах. Таму Абрамса вярнулі ў рэжысёрскае крэсла для фінальнага фільма «Зорныя войны: Скайуокер. Узыход» (так сабе пераклад арыгінальнага «The Rise of Skywalker»).
Як праўдзівы прадаўжальнік справы Лукаса, Джэй Джэй Абрамс напоўніў дзявяты эпізод усімі лепшымі элементамі фансэрвіса. У новым фільме большасць увагі аддаецца прадаўжальніцы справы джэдаяў - Рэй, якая два фільмы таму яшчэ займалася ў асноўным зборам смецця на ўсімі забытай планеце. Яе паходжанне было ахутана таямніцай і стварала шматлікія скаргі ў фанацкім асяроддзі: у сямейнай сазе Скайуокераў, як у індыйскай драме, толькі роднасная душа можа супрацьстаяць абсалютнаму злу. А тут нам прапануюць пакласціся на невядомую асобу ў справах выратавання Галактыкі.
Таму Рэй па волі сцэнарыстаў станавіцца злучным звяном паміж гледачом і галоўным злыднем першых шасці фільмаў - Палпацінам. Тое, што ён жывы, не стала вялікім сюрпрызам: гэта мільгала і ў фанацкіх тэорыях, і ва ўцечках сцэнарыяў, і ў рэшце рэшт у трэйлерах.
Але падчас майго прагляду раскрыццё сувязі паміж гэтымі героямі было сустрэта саркастычным смехам 300 чалавек.
Боязь адысці крыху далей ад канону спарадзіла творчае бяссілле, якое лёгка адгадвае глядач. А фінальнае супрацьстаянне спародзіць пытанні пра каласальную сілу гэтых персанажаў: навошта ўвесь фільм ратаваць Галактыку, калі адным разрадам маланкі магчыма знішчыць увесь флот Супраціву? Дзеля фансэрвіса.
Іншы ўяўны антаганіст, Кайла Рэн, атрымаў значна менш часу, чым раней, але пры гэтым выканаўца Адам Драйвер ужо не здаваўся лапавухім хлапчуком у страшным шлеме. Акцёр значна вырас у майстэрстве за мінулыя гады. Яго супярэчлівасць характару і ўнутраную барацьбу паміж злом і дабром прыемна назіраць і ў яе хочацца верыць. Калі Рэй была заўсёды аднолькавай у адносінах да ўсяго, то сітуацыі Кайла надавалі яму пастаяннае развіццё і шырокі дыяпазон эмоцый.
У пошуках выратавання свету Джэй Джэй Абрамс ігнаруе ўсе мінулыя «заслугі» і адсоўвае на задні план другарадных персанажаў.
Цемнаскуры Фін з’яўляецца «лішняй канечнасцю» і яго карысная для трылогіі роля была скончаная яшчэ ў першай частцы. У «Узыходзе» ён «апушчаны» да ўзроўню галоўнага статыста і патрэбны для расавай роўнасці сярод акцёраў.
Па Дамерон раздражняе поўнай адсутнасцю камандзірскіх задаткаў, калі яго дзеянні ў двух фільмах запар (!) прыводзяць Супраціў на грань гібелі. Персанаж — бледная копія Хана Сола, здольнага сваёй харызмай і гумарам дадаць фільму энергетыку і запал. Фін і По былі створаны, каб падарыць міру новых ідалаў, а ў выніку да фіналу сталі не патрэбныя.
І, здаецца, павінны радаваць прывіды мінулага, але пяціхвіліннае з’яўленне Люка і Хана выклікала больш здзіўлення, чым настальгіі.
Такой эпизод не закончился овациями либо тихим хныканьем поклонников «Звездных войн». Он закончился тихими разговорами зрителей о нелепостях происходящего на экране, когда в угоду стремительному экшну и безграничному фансервису сюжет был упрощён до уровня детского фильма. Если и выбирать достойных героев, то многие уже обратили свой взор на отличного «Мандалорца» — атмосферный сериал в той же вселенной.
Такі эпізод не скончыўся авацыямі або ціхім хныканнем прыхільнікаў «Зорных войнаў». Ён скончыўся ціхімі размовамі гледачоў аб недарэчнасці таго, што адбываецца на экране, калі ва ўгоду імкліваму экшну і бязмежнаму фансэрвісу сюжэт быў спрошчаны да ўзроўню дзіцячага фільма. Калі і выбіраць годных герояў, то многія ўжо звярнулі свой позірк на выдатнага «Мандалорца» — атмасферны серыял у тым жа сусвеце.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…