Пакуль гонар беларусаў Дар’я Домрачава атрымлівае чарговыя перамогі ў біятлоне перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі, гродзенцы імкнуцца пераймаць яе поспехі. Аднак справа застаецца за невялікім — пераймаць поспехі няма дзе.
Лыжнік: «Нідзе няма трасы для дасведчаных»
Гродзенец Юры Дзяргаўка любіць катацца на лыжах і мяркуе, што дасягнуў пэўнага ўзроўню ў гэтым спорце. Аднак сёлета ён пакатаўся толькі аднойчы — адразу, як выпаў апошні снег. Мужчына перакананы, што зручнай лыжні ў горадзе няма.

Гродназелянбуд: «Пешаходная дарожка мусіць быць пешаходнай»
Як патлумачыў першы намеснік дырэктара прадпрыемства «Гродназелянбуд» Мікалай Ярмоліч, адзіная сцежка, якую не чысцяць у гарадскіх парках, гэта роварная дарожка.
— У Румлёўскім парку, там дзе ходзяць людзі, мы не маем права не чысціць. Калі напісана «пешаходная дарожка», яна мусіць быць пешаходная, а не лыжная. Я абавязаны расчышчаць. Інакш іншыя людзі мне скажуць: «Чаму ты не пачысціў, нам нязручна хадзіць з малымі дзецьмі, з каляскамі, пенсіянерам». Усім не магу дагадзіць.
Варыянт роварнай дарожкі таксама не пасуе.
— Зіма ў нас цяпер кароткая. Сёння снег ёсць, а заўтра няма. Хочацца пакатацца ўвечары пасля працы, але гэты кавалак роварнай трасы ў 700 метраў на Болдзіна кепска асвятляецца. Не скарыстаешся, — працягвае Юры.
Гродзенец шкадуе пра тыя часы, калі на паркавых дарожках не было асфальту, і іх не чысцілі ад снегу. Па яго словах, свежы снег утрамбоўваўся досыць хутка. Па ім было зручна гойсаць. Цяпер ён хацеў бы, каб снег, замест таго каб чысціць, утрамбоўвалі катком.
Чысціць або не чысціць?

Hrodna.life запытаўся ў людзей, якія адпачываюць у Румлёўскім парку, якое пакрыццё для іх больш зручна.

Ніна і Ядвіга:
Не абавязкова чысіць да асфальта. Ім жа цяжка чысціць. Сёння жанчына ўпала на такім лёдзе. Я не супраць снегу. Хай робяць так, як танней будзе.




А дзе вы катаецеся на лыжах?











