«Лихой топор» з Гродна атрымаў сярэбраную кнопку YouTube: як сталы з эпаксідкі набіраюць сотні тысяч праглядаў

Рамеснік з Гродна Аляксандр Барысевіч у канцы 2019 года атрымаў сярэбраную кнопку YouTube за свой праект «Лихой топор».

У лістападзе 2019 года Аляксандр атрымалася прыкметна стрэліць на YouTube. Гродзенец падладзіў свае ролікі пад алгарытмы відэахостынгу. Больш за ўсё праглядаў сталі набіраць відэа пра выраб сталоў з эпаксіднай смалы.

Дапамаглі папулярныя каналы

«YouTube, яго алгарытмы, трэнды і запыты гледача — пастаянна змяняюцца. Калі не сачыць, не вывучаць гэта, то паспяховы сёння кантэнт можа лёгка стаць непатрэбным заўтра. Так і здарылася ў мяне, — распавядае Аляксандр. — Я пачаў вывучаць сітуацыю, пагутарыў з калегамі і зразумеў, што ўсё памянялася. Наогул я быў прыемна здзіўлены, калегі па YouTube з вялікіх папулярных каналаў без праблем дапамагаюць парадай і дзеляцца інфармацыяй. Самую карысную інфармацыю я атрымаў ад канала-мільённіка, які вядомы ў нашай сферы кожнаму. Я нават не прасіў дапамогі, ён сам напісаў мне і распавёў пра памылкі і даў некалькі парадаў. Гэта таксама выдатна дапамагло».

Аляксандр адзначае, што з лістапада ў яго адбыліся нязначныя змены, якія паўплывалі на прасоўванне канала.

«Па першае, сёння глядач распешчаны, усе хочуць атрымліваць большую колькасць інфармацыі за меншы час — гэта трэба ўлічваць, адпаведна рабіць ролікі больш дынамічнымі і захапляльнымі. Таксама вельмі важны гук, ён павінен быць якасным і без рэха, каб чалавек атрымліваў эфект прысутнасці і ўваходзіў у працэс, і яшчэ пару дзясяткаў дробязяў, якія я змяніў у сваіх роліках. Пасля гэтага яны і сталі набіраць прагляды».

Далей — залатая кнопка?

За 100 тысяч падпісчыкаў на YouTube Аляксандр у снежні атрымаў сярэбраную кнопку. Зараз на канале гродзенца на 75 тысяч падпісчыкаў больш.

«Кнопка не была мэтай. Гэта прыемная ўзнагарода і галачка для кожнага ютубера. Скажу па сакрэце, што з кнопкі таксама будзе зроблены стол. У бліжэйшы час падпісчыкі ўбачаць гэта на канале. Далей будзе залатая кнопка, у мяне няма ніякіх сумневаў. Усё ідзе паводле плану, нават калі вярнуцца да нашага інтэрв'ю пару гадоў таму».

Чытайце таксама: «Смотрят и школьницы, и брутальные мужики». Гродненский ремесленник через YouTube популяризирует свои изделия


Працягне дапамагаць бяздомным жывёлам

У 2019 годзе Аляксандр задумаў новы праект. Ён выпускаў відэа ў падтрымку бяздомных жывёл. У планах было сабраць за год $ 50 000 на рамонт прытулку.

«Гэта мая асабістая ініцыятыва, я заўсёды стараўся дапамагаць бяздомным жывёлам і рабіў гэта яшчэ да з’яўлення канала. Потым з’явілася думка інтэграваць гэта ў кантэнт, бо усё гэта — маё жыццё.
Але на гэтым канале гэты фармат не зайшоў. Таму я яго прыпыніў. Зараз прадумваю дэталі і ўжо раблю новы праект, гэта будзе асобны канал, дзе збяруцца людзі, якім цікавая менавіта гэтая тэма, усе сродкі з гэтага канала пойдуць на ўтрыманне жывёл. У галаве ў мяне ёсць канкрэтная карцінка,
што я хачу ў выніку зрабіць і як гэта павінна працаваць. Гэта і ёсць мая асноўная мэта ў жыцці, і я яе абавязкова рэалізую, няхай нават праз некалькі гадоў. Метады і спосабы для дасягнення мэты можна і трэба мяняць, пастаянна спрабуючы нешта новае і эксперыментуючы. Галоўнае не змяняць мэты, і ўсё будзе».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025