Кіназала ў Манчэстары, Вялікабрытанія. Фота: Felix Mooneeram, unsplash.com
Даўні чытач Hrodna.life, уражаны тым, што «Гроднааблкінавідэапракат» падаў на рэдакцыю ў суд, вырашыў сам спраўдзіць рэпертуары гродзенскіх (і не толькі) кіно. А таксама пры нагодзе згадаў гольф, ідэолагаў і «захоп з удушэннем» як аргумент у спрэчцы.
Я таксама, як і журналістка з Менску, люблю добрае кіно. Праўда, найлепшым кінатэатрам у свеце для мяне была і застанецца «Чырвоная зорка», што, зразумела, вельмі суб’ектыўна. З іншага боку, падобнае прызнанне моцна прасякнута настальгіяй ды не нясе за сабою юрыдычных наступстваў. Вось што па-сапраўднаму мяне раздражняе, дык гэта, калі адзіным метадам аргументацыі ў спрэчцы з’яўляецца «захват з удушэннем». Што праўда, і ў гэтым выпадку ў Гародні ёсць тая-сяя традыцыя.
Артыкул студэнткі-стажора з Менску з крытыкай рэпертуара мясцовых кінатэатраў, які нечакана скончыўся судовым разбіральніцтвам, мне не вельмі спадабаўся. Магчыма таму, што, як чалавека эпохі відэа-салонаў, «прыгнятаючае чырвонае царства лесвіц» наўрад ці ў стане мяне запалохаць, ды і адчуванне дэжавю ад старых афіш для правінцыйнага горада справа звычайная. Нават есць нейкі асаблівы каларыт, калі падаецца, што час затрымаўся і гэта — твой асабісты «Дзень Сурка» ў тры кінастужкі!
Але ж Суд — установа, якая аддае перавагу фактам. Тое, што сёння нядзеля — гэта факт [аўтар даслаў тэкст у нядзелю, 29 кастрычніка — рэд.]. Адчыняем раздел «Афіша» ў пашукавіку і вось вам расклад ЧАТЫРОХ гарадзенскіх кінатэатраў на выходныя: «Геашторм», «Матыльда», «Мы — монстры», «Піла 8», «Апошні асілак», «Кінгсмэн», «Скайплан». Сем пазіцый, быццам бы і не блага? Іншая рэч, што ніводная з заяўленых стужах не ўстане прымусіць асабіста мяне пакінуць цёплую, утульную кватэру.
Гомель, Віцебск, Магілёў - дарма сталічная журналістка крыўдзіла нашых кінапатрыетаў. На ТРЫ кінатэатры ў Гомелі - семь стужак, на ДВА ў Віцебску — восемь! Нават у гэткім Магілёве з ягонымі ПЯЦЮ кінатэатрамі - 11 (!) розных карцін, з якіх самым прывабным падаўся кінафестываль «Анімаёўка».
Але, пачакайце. Застаўся яшчэ стольны-град Менск, адкуль і прыехала журналістка, з ягонымі ДВАЦЦАЦЮ кінатэатрамі. Сёння там агулам можна выбіраць сярод 26 (!) пазіцый. Да ўжо пералічыных вышэй дадайце, калі ласка: «Галем», Салют 7″ (толькі што быў у гарадзеніскім пракаце), «Зроблена ў Амерыцы», «Оскар шотс», «Далека на Поўначы», «Рэальны Роккі», «Шанхайскі перавозчык», «Мой маленькі поні», «Той, хто бяжыць па лязе» (быў)… Акрамя некалькі тэматычных зборак (як, напрыклад, «Кіна-хоррар» — прывітанне, Хелоўін), вельмі прыемна было даведацца пра стужку «Манэ: жыцце на халсце». Зноў жа, як казалі класікі: «Вось зараз я разумею, што значыць якасны, айчынны кінапракат»?
P.S: Як казаў голас за кадрам у кінашэдэўры «Сямнаццаць імгненняў вясны»: «Інфармацыя да роздуму». Беласток, Польшча, цэнтр Падляшскага ваяводства. Тры гадзіны бусам ад «Чырвонай зоркі». ПЯЦЬ вялікіх кіназалаў (пры падобным насельніцтве) і 22 (!) стужкі. Адное радуе — у іх так сама ідзе «Піла».
«Прыгнятаючае чырвонае царства лесвіц» раптам набірае новы сэнс…
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…