На шматпавярховіках новага раёна Гродна, Калбасіно, расцвітаюць кветкі. Такім чынам «Гроднажылбуд» вырашыў зрабіць забудову адметнай. Працу замовілі камандзе Zadelo з Мінска, выконваюць роспіс мастакі Данііл Якаўлеў і Дзмітрый Андрыішын. Скончыць працу мяркуюць 10−11 верасня. На кожны малюнак патрэбна каля трох дзен працы і больш за 20 кілаграмаў фарбы.
Малююць хлопцы з аўтавышкі. Частку роспісу робяць пэндзлямі і акрылавымі фарбамі, частку — аэразольнымі балончыкамі. Сланечнік ужо дамаляваны.
Зараз ідзе праца над валошкаю.
Каб нанесці контуры будучага роспісу на сцяну, працу над кожнай кветкай пачынаюць, калі сцямнее і выкарыстоўваюць праектар.
Даніла па адукацыі архітэктар, а Дзмітрый — інжынер. Хлопцы кажуць, што пачыналі маляваць на сценах яшчэ падлеткамі, выкарыстоўваючы замест халста закінутыя будынкі ці платы. «Але ж хочацца, каб працу пабачылі, каб яна была прыемнай для людзей», — тлумачыць Данііл прафесіяналізацыю дзіцячага захаплення.
За некалькі гадоў мастакі ужо працавалі ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. На Гродзеншчыне іх працы ёсць у Слоніме і Зельве. Яшчэ адзін іх роспіс ёсць і ў Гродне. Гэта копія гравюры Цюндта на фасадзе гімназіі № 10.
Да слова, Дзмітрый Андрыішын — гродзенец і кажа што працаваць у родным горадзе асабліва прыемна. «Хочацца часцей сюды прыязджаць, больш памаляваць дома, каб зрабіць наш горад яшчэ больш прыгожым».
Жыхары мікрараёна кажуць, што малюнкі значна спрашчаюць навігацыю па новыму раёну. Фразы кшталту «Я жыву ў доме з валошкаю» ці «збочыць пасля дома са сланечнікам» ужо прыжыліся ў іх размовах.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…