Людзі і справы

Шмат магчымасцяў, але не хапае снегу. Як з гродзенскага футбаліста можа атрымацца аўстралійскі паліцэйскі

Гродзенец Марк Навумовіч чатыры гады жыве і вучыцца ў Мельбурне ў Аўстраліі. Калі яму было 16, разам з мамай ён з’ехаў туды да свайго бацькі. Марк ехаў толькі на месяц, але так атрымалася, што застаўся назусім.

У Аўстраліі жыццё хлопца рэзка памянялася і ён вырашыў не вяртацца дадому, хоць у Гродне мог працягваць кар’еру футбаліста ў дублюючым складзе «Нёмана».

«Спачатку бацька пераехаў туды працаваць, а потым і мы з маці пераехалі туды жыць. Нам двойчы адмаўлялі ў візе, але на трэці раз атрымалася. У Гродне я пачынаў кар’еру футбаліста ў мясцовым СДЮШАР-6, гуляў у „Нёмане-96“. За 2−3 месяцы да ад’езду ў Аўстралію пачаў трэніравацца з дублюючым складам „Нёмана“, але ніводнай гульні так і не згуляў», — распавядае Марк.

Грае і ў Аўстраліі, але футбол адышоў на другі план

Малады гродзенец нечакана для сябе працягнуў кар’еру футбаліста ў Аўстраліі: далучыўся да мясцовай аматарскай каманды, а потым яго запрасiлi ў iншыя каманды.

«Трапіць у першую каманду дапамог знаёмы — параіў мяне трэнеру. Я пайшоў на прагляд і застаўся там на сезон. Іншыя клубы, у якіх я гуляў, знаходзіў праз прыяцеляў або шукаў у інтэрнэце. Але з часам футбол адышоў на другі план. Зараз выступаю ў паўпрафесійнай камандзе «Мурулбарк». Усе футбалісты нашай дружыны дзесьці працуюць, я ж вучуся.

За гульні нам не плацяць, у іншых жа камандах з нашага турніру толькі за адну гульню 150−300 долараў атрымліваюць. Дарэчы, у аўстралійскім футболе зарабляць добрыя грошы можна, калі гуляць у вышэйшым дывізіёне. А вось у другім і ніжэй, думаю, амаль ва ўсіх гульцоў ёсць другая праца. Зарабляць вялікія грошы наўрад ці атрымаецца, а вось як дадатковы заробак — у самы раз".


Тут больш павагі да паліцэйскіх

Марк не шкадуе, што футбол ужо не ў цэнтры яго жыцця. Цяпер ён вучыцца ў мясцовым каледжы і плануе стаць паліцэйскім. У Аўстраліі гэта прэстыжная праца, дзе можна зарабляць нядрэнныя грошы.

«У Аўстраліі мне падабаецца, тут вялікія перспектывы. Вядома, ёсць свае плюсы і мінусы, як і ўсюды, але плюсаў больш. Жыццё ад беларускага адрозніваецца, спачатку было складана: новая краіна, іншая мова, іншы менталітэт, клімат, шмат розных нацыянальнасцяў, і гэтак далей, але ўжо патроху прызвычайваюся.

Пакуль не працую, толькі вучуся. Хачу ў будучыні стаць паліцэйскiм. Тут у людзей больш павагі да гэтай прафесіі, чым у Беларусі. Дарэчы, сярэдняя зарплата ў аўстралійцаў у раёне 4 -4.5 тысяч долараў у месяц або каля 20−30 долараў за гадзіну".

Першы злева — Марк

Беларусаў няма, а карэнных аўстралійцаў цяжка знайсці

За чатыры гады Марк прывык да Аўстраліі, але за ўвесь час так і не сустрэў там суайчыннікаў.

«Акрамя сваіх бацькоў, там я не сустракаў беларусаў, з рускамоўных толькі рускіх і ўкраінцаў, і аднаго армяніна. Беларусам патрапіць у Аўстралію вельмі складана, гэта доўгі і цяжкі працэс. Аўстралія шматнацыянальная краін і там вельмі складана сустрэць карэннага аўстралійца: заўсёды хто-небудзь у 2-ім ці 3-м пакаленні іміграваў сюды».

Не хапае снегу i дранікаў

У вольны час Марк адпачывае ў цэнтры Мельбурна, а таксама ходзіць глядзець футбол або тэніс. Жыццё на паўднёвым кантыненце хлопца задавальняе, адзінае, чаго яму не хапае, гэта снег і дранікі.

«У параўнанні з Беларуссю для мяне, напэўна, галоўныя адрозненні ў клімаце — тут заўсёды плюсавая тэмпература. Мне падабаецца Аўстралія, у працы тут нашмат больш магчымасцяў і перспектыў, тут можна зарабляць нядрэнныя грошы. У культурнай разнастайнасці, вельмі шмат людзей якія імігравалі з усяго свету, і ў менталітэце, народ тут больш разняволены і прыязны. Адзінае, чаго мне не хапае беларускага, дык гэта снегу і сапраўдных беларускіх дранікаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024