Гродзенка Святлана Васіленка пацікавілася ў Threads, дзе гараджане ядуць шаурму. Hrodna.life вывучыў адказы гродзенцаў і склаў топ 5 устаноў, якія гараджане лічаць лепшымі.

Шаурма #1: невысокі кошт і свежыя прадукты

Гродзенцы раяць браць менавіта з ялавічынай. Анастасія купляла шаурму ў Пышках і адзначае, што “выкананне выдатнае”. «Лаваш на грылі прапякаюць. Ялавічына не сухая. Гародніны дастаткова. Сакавіта», — піша дзяўчына. 

Карыстальніца пад нікам Vitalina прытрымліваецца такога ж меркавання. Яе фаварыт – арабская шаурма з даданнем курыцы і сыру чэдар. “Смачна, кошт невысокі, заўсёды ўсё свежае і выбар добры”, — адзначае гродзенка.

Установы сеткі працуюць па трох адрасах: на Ажэшкі, 47, на Янкі Купалы 67А і на Савецкай, 2А.

Кафэ адкрыты з 10 раніцы да 23 вечара.

Кафэ «Сайгон» на «Паўднёвым» рынку: гарбата у якасці бонуса

Адразу некалькі гродзенцаў выказаліся за шаурму ў «Сайгоне» на «Паўднёвым» рынку. «Смачней я яшчэ нічога не ела», — напісала Марыя. «Вельмі смачная шаурма. Калі я захачу шаурмы будуць браць толькі ў іх. Абслугоўванне на вашым узроўні і доўга чакаць не прыйшлося, вельмі мілы кухар! Яшчэ і гарбату бонусам далі», — адзначае Slandam Big.

Установа знаходзіцца ў 42-ім павільёне. Час працы: з 8 раніцы да 15:30 дня.

Гродзенцы назвалі любімыя шаўрмічныя горада
Кафэ «Сайгон». Фота: Instagram установы

“Анталья Донер”: шмат начыння і вялікія памеры

Яшчэ адна ўстанова, якую любяць гродзенцы, – «Анталья Донер». «Дзе толькі ні быў, але Анталья Донер – фаварыт. Шмат начыння, соўс той самы стандартны, які павінен быць. І па памерах проста ваў», – адзначае Арсений Орлов.

У кафэ акрамя шаурмы падаюць гёзлеме – турэцкую аладку з начыннем, а таксама турэцкую пахлаву.

Установа знаходзіцца на Вялікай Траецкай, 29. Час працы – з 10 раніцы да 22 вечара штодня. 

«Шаурма City»: смажанае цеста і шмат сыра

Галоўны хіт установы – шаурма крыспі, якую абсмажваюць перад падачай. «Сырная шаурма вельмі смачная, шмат сыра. Вясковая таксама топ», – лічыць Анастасія. “Дзякуй вам за крыспі шаурму – гэта самая смачная шаурма, якую мы елі ў Гродне”, — адзначае tatianka_stas.

Кафэ працуе па двух адрасах: на Ткацкай, 4 і на Вясенняй, 1. Установа адкрыта з 10 раніцы да 22 вечара штодзень.

“Шаурма Time”: гатуюць па госту

Некалькі гродзенцаў выказаліся за шаурмічную Time. «Найсмачная шаурма на Вішняўцы. Вартая сваіх грошай. Бяру там часта, калі праязджаю міма», — распавядае Іван. «Вельмі смачная, правільная і гарачая шаурма па госту», — дзеліцца Дзмітрый. 

Установа працуе па адрасе Паўднёвая, 6. Кафэ адкрыта з 11 раніцы да 22 вечара.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгады, а якія зачыніліся?