Горад

Трохузроўневая ў цэнтры за $ 290 000 або ў Каложскім парку за $ 105 000. Топ-8 самых дарагіх кватэр у Гродне

Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала аб’явы аб продажы нерухомасці на сайце Kufar.by. Мы выбралі самыя дарагія кватэры ў Гродне. Большасць — у цэнтры або побач з ім. Гаспадары некаторых жывуць за мяжой і спрабуюць прадаць гродзенскую нерухомасць не першы год, іншыя — новабудоўлі, у якіх яшчэ ніхто не паспеў пажыць.

Трохузроўневая кватэра па вуліцы Маркса за $ 290 000

Самая дарагая кватэра на сайце — пяціпакаёвая ў доме 1987 года пабудовы.

У аб’яве пазначана, што набыўшы гэтую кватэру, пакупнік атрымае: арыгінальны рамонт, убудаваную тэхніку і мэблю, відэадамафоны на кожным паверсе, уласную азеляненную прыдваровую тэрыторыю, паркоўку, а таксама «неабцяжаранасць мноствам суседзяў». Кватэру можна перавесці ў камерцыйнае памяшканне.

Трохпакаёвая у цэнтры за $ 199 000

Кватэра з рамонтам па вуліцы Парахавой. У кватэры ёсць кладоўка, гардэробня, гасцявыя туалет і ванны пакой. У кошт продажу ўваходзіць «дарагі кухонны гарнітур» і спраўны электракамін. Падлога ў зале кватэры з падагрэвам, у спальнях — паркет.

Чатырохпакавая кватэра па вуліцы Серафімовіча за $ 194 000

У двухузроўневай кватэры ёсць агульная зона з гасцінай і сталовай, тры спальні, два санвузлы, два балконы і зашклёная лоджыя.

Прадаўцы абяцаюць, што па раніцах вы будзеце прачынацца пад спевы птушак, а за сняданкам на балконе назіраць купалы фарнага касцёла. У аб’яве адзначана, што ў кватэры выкананы сучасны дызайнерскі рамонт з ужываннем дарагіх натуральных матэрыялаў, у тым ліку партугальскага коркавага дрэва.

Чытайце таксама: Как рынок недвижимости Гродно пережил первый месяц с начала войны в Украине

Трохпакаёвая на завулку Паповіча за $ 186 850

Мэбляваныя кватэра з відам на Пышкі, з кухняй-сталовай, дзвюма спальнямі (у кожнай спальні свой санвузел), трыма гардэробнямі, пральняй і трыма лоджыямі. Кватэра знаходзіцца ў адным з трох дамоў-свечак.

«Паўночная частка кватэры аформлена ў цёплых карычневых, залатых і бэжавых танах і ўяўляе з сябе спальню c гасцявой зонай, вялікі сумешчаны санвузел з бідэ, лоджыю і гардэроб. Пераход у паўднёвую частку кватэры больш халодны за кошт шкляных панэляў, аднак у самой спальнай зоне пераважае золата і барвянец», — так апісваюць кватэру прадаўцы.

У кошт уваходзіць і тэхніка: посудамыйная машына, убудаваны халадзільнік, тэлевізар, пральная машына, духавая шафа з ЗВЧ, кавамашына, вінная шафа. Мы знайшлі яшчэ адну абвестку аб продажы гэтай кватэры, але там яна каштуе даражэй- $ 195 000. У студзені за яе хацелі яшчэ больш — $ 210 000.

Трохпакаёвая свабоднага планавання па вуліцы Парахавой за $ 165 000

Кватэра свабоднага планавання c вышынёй столяў 3 метры, двума санвузламі, абсталяванай кухняй, шафай «Сенатар». У кватэры драўляныя шклопакеты і зашклёная да падлогі лоджыя, ёсць два відэадамафоны. У аб’яве адзначаюць, што жылая плошча можа быць павялічана за кошт свабоднага планавання. Таксама ёсць магчымасць набыць месца ў падземным гаражы.

Двухпакаёвая па вуліцы Будзёнага за $ 120 000

Пакупнікам кватэры можна карыстацца адкрытай тэрасай на даху і падземных паркінгам.

«Ідэальная кватэра, светлая і ўтульная, з функцыянальнай планаваннем і стыльным дызайнерскім інтэр'ерам! Планаванне кватэры аптымальна адпавядае запытам сям'і з дзецьмі: вялікая гасцёўня, сумешчаная з кухняй, неверагодна прыгожы дзіцячы пакой, прасторная гардэробня, і стыльны ванны пакой», — так кватэру апісваюць прадаўцы.

Чытайце таксама: Лазертаг ці пякарня — за 15 000, былая галерэя «У Майстра» — за 249 000. Які гатовы бізнес прадаюць у Гродне?

Трохпакаёвая без адстрою па вуліцы Цітова за $ 118 000

Кватэра свабоднага планавання ў новым доме з падземным парковачным месцам. У жыхароў будзе доступ на дах, дзе размешчана зона адпачынку. Для жыхароў дома будуць даступныя пральня і трэнажорная зала. Тэрыторыя дома арганізаваная па прынцыпе «двор без аўтамабіляў». На тэрыторыі дома будуць варкаўт-пляцоўка, дзіцячая пляцоўка, велапаркоўка.

Трохпакаёвая у Каложскім парку за $ 105 000

Кватэра па вуліцы Пятра Міланегі з уласнай паркоўкай і месцам для пікніка. «Сонечны бок размяшчэння кватэры забяспечыць вам незабыўныя світанкі і заходы, а таксама штодзённы зарад бадзёрасці на цэлы дзень», — апісваюць сваю кватэру прадаўцы.

Чытайце таксама: Спецпроект Hrodna.life «Мой дом в Гродно»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025