У Беластоку на Кавалерыйскім рынку ў буднія дні малалюдна. Прадпрымальнікі скардзяцца, што не хапае пакупнікоў. Самы актыўны дзень — субота. Да пандэміі і закрыцця межаў асноўнымі кліентамі тут былі беларусы з Гродна, якія прыязджалі «па закупы». За мінулы год выручка ў прадпрымальнікаў сур’ёзна ўпала, нехта і зусім зачыніўся. Журналіст Hrodna.life даведаўся, як працуе Кавалерыйскі рынак без беларусаў.
Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.
Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.Апошнія 20 гадоў продажы на рынку залежалі ад актыўнасці беларусаў. У 2020 годзе праз пандэмію і закрыццё межаў, каб выратаваць сітуацыю на рынку, кіраўніцтва Беластока панізіла арэнду для прадпрымальнікаў на 50%. Зніжка будзе дзейнічаць, пакуль не адкрыюць мяжу з Беларуссю.
Некаторыя прадпрымальнікі лічаць, што ў сённяшнім стане рынак пратрымаецца не больш, чым два гады, і зачыніцца. Усё больш людзей у Польшчы аддае перавагу закупляцца ў гандлёвых цэнтрах або праз інтэрнэт.
Вясной 2020 года, у рамках першых жорсткіх мер для барацьбы з COVID-19 у Польшчы, Кавалерыйскі рынак зачынялі на некалькі тыдняў. Калі яго нанава адкрылі, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі сказаў, што частка прадпрымальнікаў хацела вярнуцца на працу, бо гэта іх адзіная крыніца прыбытку.
Марэк гандлюе на Кавалерыйскім рынку жаночым адзеннем каля 10 гадоў. Прадпрымальнік кажа, што такіх цяжкіх часоў у гандлі яшчэ ніколі не было.
«Да закрыцця межаў у нас хапала людзей. Беларусы куплялі тавар, а ў сябе там прадавалі. Усе былі ў плюсе. Цяпер пакупнікоў практычна няма. З беларусаў толькі тыя, хто тут жыве, ці ў камандзіроўцы, але і яны з’яўляюцца рэдка. Адкрылі б мяжу — усе б ад гэтага выйгралі».
Марэк кажа, што ва ўсім свеце квітнее прымежны бізнэс. Напрыклад, яго знаёмыя жывуць у Германіі і ездзяць закупляцца ў Польшчу. Так было і на беларуска-польскай мяжы да пандэміі.
Што будзе далей з рынкам без беларусаў, Марэк нават баіцца думаць. Лічыць, што адкрытыя межы — найлепшы варыянт для дзвюх краін. Але адзначае, што палякі не павінны лезці ў справы беларусаў.
«Мы не павінны ўмешвацца. Мы паважаем беларускі народ, гэта для нас не чужыя людзі. Заўсёды іх тут чакаем. І я заўважыў такое супадзенне: калі беларусы ёсць на рынку, то і палякі ідуць. Нават і не ведаю, з чым гэта звязана».
Анджэй гандлюе на Кавалерыйскім рынку мужчынскі адзеннем. Калі ў 2020 годзе пачалася пандэмія, беларусы яшчэ працягвалі ездзіць на рынак, але потым перасталі. Сур’ёзныя праблемы з гандлем пачаліся, калі беларускі бок абмежавала выезд грамадзянаў з краіны.
«Наш рэгіён заўсёды жыў за кошт мяжы. Беларусы складалі ў нас амаль 90% кліентаў. Без іх сёння цяжка. Добра, што нам дзяржава дапамагае, а так бы ўсё даўно зачыніліся. Я ведаю, што цяпер у Беларусі фінансавы крызіс, упалі заробкі. Разумею, што нават калі межы отроют, то адразу ніхто да нас не паедзе. І такога, як раней, ужо дакладна не будзе».
Анджэй лічыць, што Беларусь пры добрым кіраўніку магла б стаць маленькай Швейцарыяй. Ён думае, што гандаль з усімі суседзямі прынёс бы беларусам добрыя заробкі.
«Ваша краіна знаходзіцца ў выгадным становішчы: з аднаго боку Расія, з другога Еўропа. Можна зарабляць на ўсім. Вось Расія ўвяла эмбарга на імпарт польскіх яблыкаў, а ў Беларусі прадукцыя яблыкаў вырасла ў чатыры разы. Хтосьці скарыстаўся сітуацыяй: закупляе яблыкі ў Польшчы і перапрадае іх у Расеі. Гэта толькі адзін прыклад. Можна рабіць бізнэс на ўсім і гандляваць з усімі суседзямі».
Ася оптам прадавала вопратку беларусам. У 2020 годзе, пасля закрыцця рынку, пяць тыдняў сядзела дома і не працавала. Калі выйшла на працу, Беларусь закрыла межы.
«Да пандэміі было супер. Цяпер з маіх кліентаў ёсць крыху беларусаў, але больш прыходзяць тыя, хто тут жыве стала. Я вельмі люблю працаваць з беларусамі. Яны шмат купляюць, адказна вядуць справы, і з імі заўсёды можна дамовіцца. Мне з палякамі цяжэй працуецца. Так што чакаем правільнага рашэння ад Лукашэнкі, спадзяемся, ён адкрые мяжу. А так мы прападзем без беларусаў, а яны без нас».
Чытайце таксама: Без водки и сигарет, но с чистыми улицами. Как живет приграничная Кузница без беларусов
Юліта працуе ў павільёне з прадуктамі і парашкамі. Як і ў астатніх гандляроў, яе праца да 2020 года была шмат у чым завязана на беларусах.
«Мяжа яшчэ была адкрыта, але не кожны мог да нас прыехаць. А калі Лукашэнка цалкам абмежаваў выезд, то сітуацыя стала крытычнай. Да пандэміі да нас стаялі чэргі, 90% кліентаў былі менавіта беларусы. Цяпер гандлю амаль няма і прыбытак у нас за год упаў на 80%».
Чытайце таксама: «Вложили всего $ 5000». Беларусы открыли в Белостоке кофейню: зерна обжаривают украинцы, а с выпечкой помогает теща
У фірмы, у якой працуе Юліта, было чатыры крамы на Кавалерыйскім рынку. Зараз засталося тры. Некаторым пашанцавала менш, і яны закрылі амаль усе кропкі.
«У нас больш за ўсё прадукты бралі - гарбату і каву. Ну і хімію оптам. Зараз стэлефаноўваемся з беларусамі: усе хочуць працаваць, але ёсць праблемы з мяжой. Што будзе далей, цяжка сказаць, але лепш дакладна не будзе. Можа спатрэбіцца некалькі гадоў, каб сітуацыя нармалізавалася».
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…