Новости

«Беларусь захапіла лайнер з дысідэнтам». Што замежныя СМІ пісалі пра вымушаную пасадку рэйсу Ryanair у Мінску

Перад прызямленнем у мінскім аэрапорце былы галоўны рэдактар Telegram-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, Раман Пратасевіч, прасіў чальцоў экіпажа не выдаваць яго ўладам. Нагадаем, 23 траўня самалёт кампаніі Ryanair вымусілі здзейсніць пасадку ў Мінску. Увесь свет назіраў за гэтай гісторыяй у прамым эфіры. Hrodna.life вывучыў, што напісалі пра інцыдэнт калегі за мяжой.

Самалёт кампаніі Ryanair, які выконваў 23 траўня палёт з Афін у Вільню, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце. Указанні пасадзіць самалёт пілоты атрымалі ад беларускіх дыспетчараў. У гэты час яго суправаджаў баявы знішчальнік Міг-29. На борце было 170 пасажыраў з 12 краін. Сярод іх — рэдактар Telegram-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, Раман Пратасевіч. Пратасевіча, а таксама яго дзяўчыну, затрымалі і пакінулі ў Беларусі. Самалёт і пасажыраў даглядзелі. У Вільню борт прыбыў са спазненнем на восем з паловай гадзін.

The Washington Post

«Еўрапейскія лідары асуджаюць улады Беларусі пасля пасадкі самалёта і затрымання апазіцыйнага журналіста»

«У нядзелю беларускія ўлады вымусілі грамадзянскі самалёт, які ляцеў над краінай, прызямліцца ў Мінску і арыштавалі на борце апазіцыйнага журналіста — акт, які некаторыя еўрапейскія лідары параўноўваюць з захопам.

Захоп рэйса Ryanair, які ляцеў паміж Афінамі і Вільняй, Літва — сталіцамі дзвюх краін НАТА — у апошні час не меў прэцэдэнтаў. Еўрапейскія лідары заявілі, што разглядаюць магчымасць увядзення санкцый супраць Беларусі".

The Mirror

«Самалёт Ryanair „вымушана прызямлілі“ ў Беларусі праз фальшывую пагрозу выбуху бомбы, каб затрымаць журналіста»

«Самалёт Ryanair, на борце якога знаходзіўся «абвешчаны ў вышук» журналіст, здзейсніў вымушаную пасадку ў Беларусі праз меркаваную пагрозу выбуху бомбы.

Калі драма разгортвалася ў палёце, у самалёце знаходзіліся 170 чалавек з 12 краін.

Ваенны знішчальнік Су-29 і верталёт Мі-24 былі паднятыя ў паветра, каб развярнуць самалёт з Вільні на Мінск.

Праваахоўныя органы затрымалі 26-гадовага актывіста Рамана Пратасевіча, абвешчанага ў вышук пасля леташніх масавых вулічных пратэстаў пасля выбараў, на якіх Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу".

Financial Times

«У Беларусі, пасля вымушанай пасадкі рэйса Ryanair у Менску, арыштавалі актывіста»

The New York Times

«Беларусь захапіла лайнер з дысідэнтам, каб затрымаць яго.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў знішчальнік, каб прымусіць самалёт прызямліцца, і арыштаваць Рамана Пратасевіча, вядомага апазіцыйнага журналіста".

«Гэты ход падкрэслівае гатоўнасць Лукашэнкі пайсці на ўсё, каб здушыць іншадумства. Еўрапейскія афіцыйныя асобы расцанілі дзеянні як «дзяржаўны крадзеж».

Le Monde

«Беларусь прымусіла авіялайнер з апазіцыянерам на борце здзейсніць пасадку ў Мінску.

Лідары Еўразвязу асудзілі Беларусь за «непрымальныя дзеянні», а НАТА заклікала да міжнароднага расследавання. Дваццаць сем удзельнікаў саміту, які сабраўся ў Бруселі, абмяркуюць у панядзелак і аўторак «магчымыя санкцыі»".

BBC

«Акт дзяржаўнага тэрарызму» і «выклік Захаду».

«У нядзелю ў Мінску затрымалі Рамана Пратасевіча — былога галоўнага рэдактара телеграм-канала Nexta, які асвятляў пратэсты ў Беларусі. Ён ляцеў самалётам авіякампаніі Ryanair з Афін у Вільню. Самалёт быў вымушаны экстранна сесці ў Мінску пасля паведамлення аб мініраванні, якое не пацвердзілася. Пратасевіча знялі з борта і затрымалі. Пасажырам давялося пакінуць самалёт і прайсці паўторны дагляд».

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025