Людзі і справы

«Руслан — гэта ровар». Як журналіст Hrodna.life збірае самыя гарачыя навіны Гродна (Відэа)

Апошні дзень акцыі «30 дзён на ровары», 30 красавіка, Hrodna.life правёў разам з журналістам Русланам Кулевічам, каторы карыстаецца роварам без уліку сезону і часу сутак. Некаторыя ўжо кажуць што ён і сам ужо — ровар. Сам сабе ровар. За адно мы высветлілі хто можа прымусіць яго адмовіцца ад ровара. Прынамсі, раніцай.

Руслан сур’ёзна падсеў на ровар чатыры гады таму. Той першы «аіст» і зараз жывы, перайшоў у спадчыну Тані, дзяўчыне Руслана. Раней Руслан аддаваў перавагу бегу, але паспрабаваўшы ровар, выбраў гэты спосаб перамяшчэння па гораду.

Раніца Руслана пачынаецца сча шпацыру з сабакам Рамай. А ранішнюю гімнастыку замяняе маніторынг сацыяльных сетак.

Раптам ноччу адбылося нешта, што ён праспаў? Пасля гэтага Руслан садзіцца на ровар і едзе паляваць на навіны.

«Самыя цікавыя публікацыі атрымліваюцца з выпадкова падгледжаных у горадзе падзеяў», — упэўнены Руслан. Ровар дае шанец на большую колькасць такіх сустрэчаў.

Выездаў у горад за дзень можа быць некалькі. Маршруты для паездак падказвае ў асноўным інтуіцыя.

«Раптам стрэліць паехаць за стары мост ці па 17 верасня, то так і еду.»

Змяніць маршрут можа званок ад каго-небудзь са шматлікіх прыхільнікаў Русланавай журналістскай дзейнасці. Там гарыць, там клад знайшлі, там дом бураць ці пілуюць дрэвы — Руслан заўжды «ў курсе» і не адмаўляецца ад гарачых тэмаў. Астатні час журналісту даводзіцца праводзіць за камп’ютарам. Бо навіны самі сябе не напішуць.

Колькі прыдзецца «накруціць» кіламетраў - залежыць ад дня. Але за сезон, па прыблізных падліках, Руслан праязджае не менш за 10 000 кіламетраў. Ён карыстаецца роварам 365 дзён на год. Так што «30 дзён» на ровары не былі для яго выклікам.

«Раней не мог сабе ўявіць, што буду так катацца, а зараз у многіх напэўна ўсталявалася асацыяцыя, што Руслан Кулевіч - гэта ровар. Сэнсам жыцця, напэўна, ён стаў».

youtu.be/y6zDtYVcYx4

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025