Спадчына

«Пераключыліся на родны край»: Наста Яроцкая расказала, як адкрыла для сябе Беларусь падчас пандэміі

Пандэмія каранавірусы ў 2020 годзе перашкодзіла беларусам ў падарожжах па свету. Але праз тое дала шанец нарэшце прыглядзецца да сваёй краіны. Карэспандэнт Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы адкрывалі для сябе родны край. Першай падзялілася ўражаннямі HR-мэнаджар Наста Яроцкая.

Анастасія падарожнічае ў выхадныя дні на машыне па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. У прыярытэце — гістарычныя помнікі. Затраты — бензін і лёгкі перакус на запраўках, часам — ўваходныя білеты.

«Да пандэміі я старалася падарожнічаць некалькі разоў у год. Паездкі па новых месцах ў розныя бакі сталі наркотыкам. Паездкі па Беларусі увесь час пакідала на потым. Праз тое ў 2020 вырашыла пераключыцца на даследаванне роднага краю».

Ідэі для паездкі Анастасія шукала на сайтах для падарожнікаў, кшталту globustut.by, маршруты пракладвала па дадатку maps.me. На некаторыя паездкі яе натхнілі матэрыялы, якія прапанавала рэдакцыя Hrodna.life у праекце «Жыве сабе Беларусь».

«Выбірацца стараюся за адзін дзень, гэтага хапае для даследавання Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Трэба выязджаць рана і браць ежу з сабой. У цёплы час пораньше і брать с собой обед. У цёплае час прывалы і пікнікі былі прыемнай часткай падарожжаў. Калі пахаладала, то заўжды бяру з сабой тэрмас з гарачым чаем».

Часцей за ўсё Наста наведвае гістарычныя помнікі, храмы, разваліны сядзібаў ды іншыя месцы, дзе ўваход вольны. Адным з самых памятных падарожжаў стала наведванне сядзібы Умястоўскіх у Жамыслаўлі. На зваротным шляху ў вёсцы Суботнікі ўдалося патрапіць унутр даўняга храма.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і кавалачак Брэстчыны: 10 месцаў паміж Свіслаччу і Зэльвай — за 1 дзень

«Схаваная» сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

«Як правіла, вясковыя храмы адкрываюць вельмі рэдка, трэба спецыяльна падстройвацца пад распісанне службы. Таму я вырашыла зайсці «, — расказвае Наста.

У касцёле яе сустрэў вельмі гасцінны ксендз. Тады яна даведалася, што ў скляпеннях касцёлу знаходзіцца ўсыпальніца графскага роду Умястоўскіх. «Мне дазволілі спусціцца ў падвал. Незвычайнае па адчуваннях месца — сумнае, але такое прыгожае», - кажа Анастасія. Столь усыпальніцы цалкам выкладзена дарогай венецыянскай мазаікай.

Лакацыяй, што найбольш спадабалася і ўразіла, Наста называе разваліны Троіцкага касцёла ў Брэсцкай вобласці. У сярэдзіне паўразбуранага храма яна звярнула ўвагу на захаваныя фрэскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025