Гродзенец Сяргей Мукасей – калекцыянер рэтра-аўтамабіляў. У яго калекцыі 18 аўто і матацыклаў ХХ стагоддзя. Сярод іх ЗІМ, “Победа”, вайсковыя машыны, а таксама “інвалідка”. Падобная машына была ў фільме Леаніда Гайдая “Операция Ы”. Пра сваю калекцыю гродзенец распавёў av.by.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
Сяргей Муксей. Крыніца: av.by

Калекцыянаваць аўтамабілі Сяргей пачаў у 1990-х. Тады мужчына ўбачыў у газеце аб’яву аб продажы пасляваеннага лімузіна ЗІМ-12. Яго Сяргей лічыць сваім гонарам, бо з яго ўсё пачалося. У 1950-х гадах такі аўтамабіль маглі мець толькі вышэйшыя партыйныя кіраўнікі.

“Шмат на ім, вядома, не паездзіш: ён выпівае 20 літраў на 100 кіламетраў. Але, было, рушыш на ім у горад – людзі глядзяць на цябе з вялікай цікаўнасцю, падымаюць руку, паказваюць “падабайку”, фатаграфуюць цябе”, – сказаў Сяргей. 

У 1990-я шукаў аўтамабілі праз людзей і кіроўцаў-дальнабойнікаў

Мужчына распавёў пра тое, як ў 1990-х гадах, калі яшчэ не было Гугла, шукаў аўтамабілі. 

“Людзі распавядалі! Вось, напрыклад, кіроўцы-дальнабойнікі. Яны ж ездзяць дзесьці ўвесь час, заўважаюць, вяртаюцца і мне кажуць: там і там у гародзе бачыў такую машыну. Усё! Я адразу рушу туды, – сказаў Сяргей. – Тады гэтая тэхніка не так карысталася попытам – многія яе лічылі проста металаломам. Машыны стаялі на ўчастках, у гаражах і проста гнілі. Гэта ўжо пасля перабудовы да нейкаторых мадэлей прыйшла слава. Ну а зараз асабліва нічога і не знойдзеш – усё ўжо раскуплена, выцягнута і прададзена”.

Адну “Перамогу” сабраў з трох

Аўтамабіль “Перамога” ў калекцыі Сяргея створаны з “донараў”. Яго ён сабраў, адрэстраўраваў і прывёў да руху з трох такіх машынаў. “У адной узяў руль, у другой – крыло. І гэтак далей. Машына скампанавана з розных дэталяў, але толькі завадскіх”.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
Аўтамабіль “Перамога”. Крыніца: av.by

Паводле словаў Сяргея, некаторых донараў адноўленай машыны цягнулі буксірам, бо машыны парогамі і дном ураслі ў зямлю. 

ГАЗ-21 набыў за $ 1500

Аўтамабіль ГАЗ-21 Сяргей набыў у знаёмага за $1,5 тыс. Знаёмы таксама займаўся аднаўленнем аўтамабіля. На гэта ў яго сышло пяць гадоў. 

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
ГАЗ-21. Крыніца: av.by

ГАЗ-21 – адзіная савецкая машына, якая атрымала першае месца на выставе аўтамабіляў у Бруселе. Пасля гэтага яе пачалі прадаваць у розных краінах свету.

Акрамя ГАЗ-21 у калекці Сяргея ёсць вайсковы ГАЗ-69. Раней ён перавозіў радыёстанцыю. У 1980-х гадах яго спісалі і продалі. Яго мужчына выкупіў каля 10 гадоў таму. Падчас рэстаўрацыі з машыны знялі кузаў, масты і рухавік. Кузаў зачысцілі і апрацавалі, акрамя гэтага Сяргей зрабіў капітальны рамонт рухавіка.

Колькі каштуе адрэстаўраваць аўтамабіль

Паводле словаў Сяргея, на рэстаўрацыю, звычайна, сыходзіць разоў у 10 болей грошай, чым на саму машыну. “Гэта раней тая ж “Волга” каштавала як дзве кватэры, а зараз у кепскім стане яны сыйдзе за $ 600-700. Але ў яе трэба будзе ўкласці яшчэ $ 5 тыс, каб яна была падобна да машыны, каб змагла сама ездзіць”. 

У двары мужчыны стаіць пяць “Волгаў”, “з іх атрымаецца толькі адна, але цалкам у роднай камплектацыі”.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
“Волга”. Крыніца: av.by

У калекцыі ёсць “Маргуноўка”

У калекцыі мужчыны ёсць аўтамабіль, які часта называюць “інвалідкай”. Падобны аўтамабіль можна ўбачыць у фільме Леаніда Гайдая “Операция Ы”. Герой Яўгена Маргунова рукамі разварочвае аўтамабіль на 180 градусаў.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
“Інвалідка”. Крыніца: av.by

“Назваць паўнавартасным аўтамабілем такую прыладу складана – пад капотам у яго матацыклетны іжаўскі матор. У народзе аўто называлі “інвалідкамі”, а калі выйшла “Операция Ы”  – “інвалідкамі Маргунова”, – распавёў Сяргей. – Пасля вайны ў краіне было шмат інвалідаў. Таму і выпускалі мотакаляскі для людзей без ног. Выдаваліся яны бясплатна на пяць гадоў, затым замяняліся на новыя”.

Аўтамабіль у калекцыі Сяргея выпусцілі ў 1958 годзе. Яго знайшлі пад Гродна. Ён быў на палову гнілы, а колы ўраслі ў зямлю. 

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
“Інвалідка”. Крыніца: av.by

Калекцыянер ездзіць на Volkswagen Passat 

Акрамя аўтамабіляў ў Сяргея ёсць мапеды. Усяго 18 адзінак тэхнікі. Але мужчына ніколі не падлічваў, колькі каштуе яго калекцыя. “Калі так прыкінуць, $ 100 тыс. можна было б і выручыць за маю калекцыю”.

Сам Сяргей ездзіць на Volkswagen Passat 1982 года. Гэты аўтамабіль калекцыянер лічыць добрым памочнікам і кажа, што тону вагі “толькі так бярэ!”.

Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000
Volkswagen Passat. Крыніца: av.by

Чытайце таксама: