Забыты ўсімі каштоўны будынак у цэнтры Гродна церпіць ад вільгаці і цвілі. Чым даўжэй гэта працягваецца — тым даражэй потым будзе каштаваць аднаўленне.
Два гады таму, яшчэ на «Тваім стылі», мы пісалі пра будынак былога яўрэйскага шпіталя, які пасля вайны быў чыгуначнай бальніцай, а не так даўно быў перададзены скурна-венералагічнаму дыспансэру.
Між тым за апошнія 10 гадоў стан будынка пагоршыўся катастрафічна. На будынку яскрава бачная так званая чорная плесня. Заражаныя ёй сцены вельмі цяжка «вылечыць», бо з’яўляецца яна ад сырасці, але вельмі добра адчувае сябе на сонцы.
Асабліва пагоршыўся стан будынка цягам апошняга году. Гэта звязана з сапсаваным дахам і зліўнікамі. Падобнае становішча склалася некалі з палацам у Свяцку: там з-за сапсаваных зліўнікоў літаральна за два гады былі катастрафічна пашкоджаныя каланады-галерэі, якія потым прыйшлося амаль цалкам перакладваць.
Добра было б, каб на стан гэтага будынка як мага хутчэй звярнулі ўвагу. Бо чым далей цягнецца яго заліванне, тым больш пасля прыдзецца аддаць грошай на аднаўленне.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…